Барак Абама: загадкі і надзеі 44-га прэзыдэнта ЗША, для Амэрыкі, для Беларусі, для сьвету. Расейска-ўкраінскі газавы канфлікт і таямніцы чарнігаўскай сустрэчы Лукашэнкі і Юшчанкі. Гэтыя ды іншыя тэмы ў чарговым “Тыдні з Радыё Свабода” абмяркоўваюць: кіраўнік Беларускай службы Аляксандар Лукашук, аналітыкі Юры Дракахруст і Ян Максімюк і супрацоўнікі службы Сяргей Абламейка і Сяргей Навумчык. Госьці перадачы – галоўны рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джон О’Саліван і палітычны аглядальнік украінскай службы нашага радыё Мар’яна Драч.