Сёньня ў Гомелі за арганізацыю шэсьця міліцыя затрымала трох актывістаў “Маладога Фронту” й стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.
А.Лукашэнка і Д.Мядзьведзеў падпісалі ў Маскве пагадненьне аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы проціпаветранай абароны “саюзнай дзяржавы”.
Некалькіх моладзевых актывістаў прайшлі маршам да выканкаму з расьцяжкай “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”
У Маскве пасьля сустрэчы “сам-насам” кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў правялі паседжаньне Найвышэйшай рады "саюзнай дзяржавы”.
Расея і Беларусь сёньня падпішуць пагадненьне аб сумеснай ахове вонкавай мяжы “Саюзнай дзяржавы” ў паветранай прасторы і стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА.
Пачаўся двухдзённы візыт у Маскву кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнік Беларусі ўвечары панядзелка прыляцеў у Маскву, каб узяць удзел у шэрагу паседжаньняў, абмеркаваць некалькі бюджэтаў і падпісаць пакет дакумэнтаў.
Болей за дзясятак актывістаў арганізацыі “Малады фронт” сталі насупраць будынку Міністэрства абароны з расьцяжкай “Не палітычнаму прызыву!”
Прадстаўнікі моладзевых арганізацый Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ 2 лютага перадалі ў камісію па ахове здароўя, фізычнай культуры, справах сям'і і моладзі Палаты прадстаўнікоў і ў Адміністрацыю прэзыдэнта свае прапановы па законе аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі.
25 сакавіка а 18-й гадзіне ўдзельнікі Дня Волі зьбяруцца каля Акадэміі навук і пройдуць шэсьцем на Кастрычніцкую плошчу.
Намесьнік міністра замежных спраў Грузіі Давід Джалаганія выказаў сваё спадзяваньне на тое, што беларускае кіраўніцтва прыме ўзважанае і правільнае рашэньне адносна тэрытарыяльнага адзінства (цэласнасьці) ягонай краіны.
“Калі казаць пра пацяпленьне нашых стасункаў, то ёсьць пазытыўныя моманты”, – заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу “Euronews”.
Мастоўскі райвыканкам ня даў юрыдычнага адрасу грамадзкаму аб’яднаньню “За эўрапейскую Мастоўшчыну”.
Партыя Беларускі народны фронт плянуе правесьці вулічную акцыю на Дзень волі.
Глыбоцкі райвыканкам не дазволіў праводзіць пікеты ў абарону недзяржаўнай газэты “Вольнае Глыбокае” на гарадзкім кірмашы - там, дзе распаўсюджваецца адзінае на Віцебшчыне незалежнае выданьне.
Журналіст “Gazeta Wyborcza” Андрэй Пачобут пракамэнтаваў факт чарговай дэпартацыі зь Беларусі грамадзянаў Польшчы. Паводле яго, улады дэманструюць пільны нагляд за дзейнасьцю непрызнанага Саюза палякаў.
Аляксандар Лукашэнка адкажа на пытаньні эўрапейскага інфармацыйнага каналу.
Сёньня да лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі могуць прыйсьці судовыя выканаўцы, каб апісаць хатнюю маёмасьць палітыка.
ЧЫТАЧ, ПРЫДУМАЙ ПОДПІС ДА ФОТАЗДЫМКА. Пэрформанс у цэнтры сталіцы: ля брамы будынку Мінабароны на ходнік паклалі размаляваны пад позву вялізны аркуш паперы, а на яго — паўтарамэтровы надзіманы фаласападобны прадмет.
Эўрапарлямэнтар Яцэк Пратасевіч патрабуе ад ураду неадкладных тлумачэньняў.
Зьміцер Хведарук знаходзіцца ў Жодзіна ў вайсковай частцы транспартных войскаў. Яго адвезьлі туды з турмы на вуліцы Акрэсьціна.
Замест беларускай просьбы да Масквы аб крэдыце ў памеры 100 мільярдаў расейскіх рублёў бакі абмеркавалі застарэлае пытаньне аб пераходзе дзьвюх краін на адзіную валюту.
Чыноўнікі прэзыдэнцкай адміністрацыі крыху расхваляваліся, калі ўбачылі, што ў першы дзень свайго прэзыдэнцтва Барак Абама сфатаграфаваўся ў Авальным кабінэце безь пінжака.
Вайсковая калегія Вярхоўнага суду Расеі прызнала законным рашэньне пра спыненьне крымінальнай справы аб масавых забойствах афіцэраў польскага войска ў 1940 годзе каля вёскі Катынь.
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зьвяртаецца з заклікам падтрымаць беларускіх моладзевых актывістаў Івана Шылу, Франака Вячорку і Зьміцера Хведарука.
Сёньня ў Маскве пройдзе паседжаньне так званага cаюзнага Савету міністраў. Беларусь па-ранейшаму разьлічвае атрымаць ад Масквы новы крэдыт на 100 мільярдаў расейскіх рублёў.
Старшыня гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ прапанаваў старшыню гарвыканкаму супольна стварыць грамадзка-кансультацыйную раду. А мастоўскі дэпутат унёс прапанову стварыць камісію для супрацоўніцтва з Эўразьвязам.
Анатоль Лябедзька: “Я не атрымліваў ніякіх пэрсанальных паведамленьняў, якія тычацца нейкіх абавязацельстваў перад судом””.
“Я даў свой плян. Ён прынцыпова адрозьніваецца ад таго, што падрыхтаваў МЗС. Але нічога, па сутнасьці, з маіх прапаноў ня ўключана”.
Зьмітра Хведарука павезьлі пад канвоем у ваенкамат, потым зноў вярнулі ў турму на Акрэсьціна.
БХК рыхтуе скаргу ў пракуратуру з нагоды незаконнага прызыву ў войска Ф.Вячоркі і перасьледу іншых моладзевых актывістаў з выкарыстаньнем ваенкаматаў.
“Рашэньня ўраду адлюстроўвае як больш адкрытую палітыку Эўрапейскага зьвязу на беларускім накірунку, так і зацікаўленасьць Эстоніі пашыраць двухбаковыя стасункі.”
Кіраўнік ураду Беларусі Сяргей Сідорскі 29 студзеня едзе ў Маскву. Сёньня ён сустрэнецца з мэрам Масквы Юрыем Лужковым і намесьнікам старшыні ўраду Расеі Аляксеем Кудрыным.
Вінцук Вячорка: “Ён ужо паголены... Я сказаў яму, што ў сувязі са зьбіцьцём трэба пісаць вайсковаму пракурору. Высьветлілася, што ў яго няма доступу да паперы і асадкі”.
Журналісты інтэрнэт-выданьня “Салідарнасьць” і сайту “Заўтра тваёй краіны” выдалі кнігу “Беларусь 1991 — 2006: вынікі”. Ідэя кнігі ўзьнікла пры канцы 2006 году: падвесьці вынікі 15-годзьдзя незалежнасьці.
Кампутары вярнулі толькі Ўладзімеру Кацору й Леаніду Судаленку. Васіль Палякоў, Галіна Скараход, Яўген Казлоў і Андрэй Толчын напісалі заявы ў пракуратуру.
“Белая Русь” можа трансфармавацца ў палітычную арганізацыю, падобную да расейскай партыі ўлады “Адзіная Расея”, заявіў сёньня старшыня аб’яднаньня Аляксандар Радзькоў.
У распараджэньне вайскоўцаў гвалтам перададзеныя Франак Вячорка, Іван Шыла й Зьміцер Хведарук.
У параўнаньні са сваім супернікам на выбарах, мітрапалітам Кліментам, Кірыл лічыцца калі ня больш прагрэсіўным царкоўным саноўнікам, дык больш сучасным.
Шылу даставілі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што ён мусіць прайсьці мэдычнае экспрэс-абсьледаваньне. Пасьля яго зьбіраюцца адвезьці на прызыўны ўчастак.
Запрашэньне ўраду атрымалі былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч, лідэр дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, кіраўнік цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка, а таксама рух “За свабоду”.
На сумесным пасяджэньні калегій беларускага Мінэканомікі і расейскага Мінэканом разьвіцьця плянуецца разгледзець дзеяньні па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу.
Створаную пры адміністрацыі прэзыдэнта грамадзка-кансультатыўную раду ачоліў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей.
Сёньня пачынаецца Ўсясьветны эканамічны форум у Давосе. Ён праходзіць пад дэвізам “Фармуючы посткрызісны сьвет”.
Досьлед “Ці будзе ў Беларусі свой Абама?” выклікаў заўважную рэакцыю нашых слухачоў і чытачоў.
Паміж Ізраілем і Беларусьсю вядуцца перамовы наконт увядзеньня бясплатных віз.
Перамовы зь Сяргеем Мартынавым "абнадзеілі" Бэніту Фэрэра- Вальднэр.
Барак Абама, 44-ты прэзыдэнт ЗША, прыступіў да выкананьня сваіх абавязкаў вельмі дынамічна, адразу на наступны дзень пасьля сваёй інаўгурацыі.
Cёньня ў Брусэлі “тройка” Эўразьвязу правяла перамовы зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Загрузіць яшчэ