У ЗША у лятарэі Powerball выйгрыш у 588,000,000 даляраў выпаў на два квіткі, якія былі набытыя ў штатах Арызона і Місуры.
Вартаўнік аўтастаянкі, зьбіты ў РУУС, падаў сёньня заяву ў пракуратуру.
Ад 29 лістапада ў Гомельскай вобласьці на пунктах спрошчанага памежнага пропуску Андрэеўка, Глыбоцкае, Паддабранка, Лоеў мяняецца пералік тавараў, якія можна правозіць праз беларуска-ўкраінскую мяжу.
Гарадзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту, якога 29 лістапада выклікалі да сьледчага, прызначылі яшчэ адну лінгвістычную экспэртызу. Яе будуць праводзіць супрацоўнікі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
На адрас царквы «Новае жыцьцё», у якой улады хочуць адабраць будынак, паступаюць лісты падтрымкі ад вернікаў з розных краін сьвету.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Жыхары магілёўскага мікрараёну Юбілейны выступаюць супраць высечкі бярэзьніка і ўзьвядзеньня на яго месцы шматпавярховых дамоў.
Затрыманы наваполацкі актывіст Андрэй Гайдукоў знаходзіўся ў СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ў здрадзе дзяржаве. Маці затрыманага паведаміла, што яго пераводзяць зь Менску ў Віцебск.
Ці ў сучаснай Беларусі жанчына пры ўладзе дэманструе большую жорсткасьць чым мужчына?
Дырэктар Слонімскага вінзаводу: «Ад гарэлкі шкоды нашмат больш, чым ад віна. Бо той спажывец, якому гэта трэба, ён возьме бутэльку гарэлкі і ў любым выпадку яе вып’е».
Рэжысэр-кінадакумэнталіст Юры Хашчавацкі будзе ўзнагароджаны расейскай нацыянальнай прэміяй «Ляўровая галінка» за «агульны ўнёсак у дакумэнтальнае кіно».
Сумеснае прадпрыемства «Юнісон» — беларускі вытворца іранскіх легкавікоў «Саманд» — пашырае лінію аўтамабіляў сумеснай вытворчасьці, гэтым разам — кітайскіх.
На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў юрыст царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін.
Палітзьняволенага Аляксандра Францкевіча кінулі ў штрафны ізалятар.
У Гомелі працягваюць руйнаваць драўляныя дамы, якія вызначалі аблічча гораду на пачатку ХХ стагодзьдзя.
Інтэрвію з колішнім стратэгічным акцыянэрам «Камунаркі» і «Спартака» Маратам Новікавым.
29 лістапада ў Стакгольме адкрываецца IV форум грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства», які штогод праводзіць Эўразьвяз.
Ва Аўганістане разгарэўся скандал вакол Банку Кабулу, які абвінавачваюць у датычнасьці да махлярства, у выніку якога раскралі амаль 900 мільёнаў даляраў.
Падатковыя органы правяраюць сябра рады праваабарончага цэнтру «Вясна», прэзыдэнта Беларускага Дома правоў чалавека Тацяну Равяку адносна атрыманьня сродкаў ад Алеся Бяляцкага.
28 лістапада Ленінскі суд Магілёва пакінуў без задавальненьня пазоў сябра прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін гаспадаркі Аляксея Паўлоўскага супраць мясцовага домабудаўнічага камбінату.
«У мяне расьцяжэньне зьвязак шыйных пазванкоў. Мне далі бальнічны да 5-га», — паведаміла кантралёр Людміла Шахліна карэспандэнту «Свабоды».
Пра гэта аглядальнік Свабоды Ўладзімер Кара-Мурза гутарыць ў жывым эфіры з палітолягам Рыгорам Трафімчуком, першым віцэ-прэзыдэнтам Цэнтра мадэляваньня стратэгічнага разьвіцьця.
Вышэйшы гаспадарчы суд краіны запатрабаваў ад пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» тэрмінова выселіцца з займанага будынка. Кіраўніцтва і вернікі царквы заяўляюць, што ня маюць намеру адмаўляцца ад сваёй уласнасьці і пакідаць царкоўны будынак.
Сьледчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да былога супрацоўніка ўпраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці і Менску. Яго ўзялі пад варту.
Кіраўніцтва царквы «Новае жыцьцё» правяло тэрміновую нараду ў зьвязку з патрабаваньнем уладаў тэрмінова вызваліць будынак царквы.
На маладзёна, які цягаў за валасы кантралёрку ў аўтобусе ў Наваполацку, пачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у гвалце супраць чалавека, які выконвае службовыя абавязкі.
Дзяржпадтрымка беларускіх тэлеканалаў у 2013 годзе мае значна скараціцца.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 28 лістапада.
Па інфармацыі расейскіх «Известий», Алімпіяда ў Сочы можа стаць прычынай поўнага перагляду канцэпцыі чэмпіянату сьвету па хакеі, права правядзеньня якога ў 2014 годзе выйграла Беларусь. Магчымы і такі варыянт, пры якім Міжнароднай фэдэрацыі хакею (МФХ) давядзецца цалкам скасаваць сусьветнае спаборніцтва.
Віцебскаму журналісту, які супрацоўнічаў зь незалежнымі выданьнямі, быў аглядальнікам лістоў на Польскім радыё для замежжа, каардынаваў праекты па дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасьцямі, сёлета ўвесну споўнілася толькі 45 гадоў.
Кіраўнік Службы сувязі Таджыкістану Бег Зугураў заявіў, што ў службе прынялі рашэньне цалкам заблякаваць доступ да сацыяльнай сеткі «Фэйсбук», таму што атрымалі «масавы зварот прадстаўнікоў грамадзкасьці».
На «Маратоне салідарнасьці» глядзелі фільм Валера Мазынскага пра Палуту Бадунову і шукалі паралелі зь сёньняшняй сытуацыяй.
Афіцыйна яны ня маюць ніякіх юрыдычных паўнамоцтваў, але будуць дапамагаць маскоўскай паліцыі. Людзі на вакзале выказваюць сваё меркаваньне пра гэтую ініцыятыву.
Сытуацыю вакол чатырох грамадзянаў Беларусі, якія ад жніўня 2011 году ўтрымліваюцца ў Лібіі, абмеркавалі з новым часовым павераным у МЗС.
Менскія ўлады не адмовіліся ад ідэі пазбавіць будынка пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё».
Праз восем гадоў пасьля Алімпійскіх гульняў-2004, якія праходзілі ў Атэнах, забаронены прэпарат знайшлі ў беларускай кідальніцы дыску Ірыны Ятчанкі.
Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк патрабуе ад пракуратуры высьветліць дэталі будаўніцтва ў ахоўнай зоне.
10 сьнежня ў Баранавіцкім арыштным доме будзе вырашацца, ці вызваляць умоўна-датэрмінова Васіля Парфянкова, якога беларускія праваабаронцы таксама лічаць палітвязьнем.
Калегі Алеся Бяляцкага кажуць пра больш разнастайныя захады ўзьдзеяньня на палітвязьняў з боку адміністрацыі беларускіх турмаў.
Ініцыятыва «За ўратаваньне Курапатаў» прыняла рашэньне зьвярнуцца да ўраду з просьбай зьнесьці будынак «Бульбаш-холу», каб на гэтым месцы стварыць музэй ахвяраў таталітарных рэпрэсій.
Ахоўнік менскай аўтастаянкі Васіль Сарочык, зьбіты супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскім райаддзеле міліцыі, адмовіўся ад удзелу ў сьледчым экспэрымэнце без прысутнасьці адваката.
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Жаночы незалежны дэмакратычны рух» Людміла Пеціна: «У Беларусі дагэтуль няма закону аб прадухіленьні хатняга гвалту».
Тым часам Міністэрства замежных спраў Беларусі запэўнівае: зьмены парадку афармленьня ўязных дакумэнтаў для беларусаў не плянуюцца.
У Горках, што на Магілёўшчыне, на новым месцы ўсталявалі дэмантаваны з гары Парнас незадоўга да адкрыцьця «Дажынак» памятны знак Янку Купалу.
У Івацэвічах на Берасьцейшчыне працягваюць абмяркоўваць прыезд Аляксандра Лукашэнкі і пасьледкі гэтага візыту.
Сьвіслацкія дэмакратычныя актывісты Анатоль Валюк, Юры Глебік і Віктар Дзесяцік пакараныя штрафамі ў адзін мільён рублёў. Іх зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу і шэсьці.
Чаму агульнае сьвята — Дзень Герояў — КХП БНФ і Партыя БНФ адзначаюць асобна? Ідэалы ж агульныя. Магчыма, прычына ў асабістай непрыязі?
Слуцкі райвыканкам адмовіў Партыі БНФ у правядзеньні мітынгу 1 сьнежня ў гонар Слуцкага збройнага чыну.
На 4 сьнежня прызначана выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе вязьня шклоўскай калёніі Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка як злоснага парушальніка рэжыму з калёніі ў «крытую» турму.
Загрузіць яшчэ