Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганна Шапуцька: Гайдукоў — закладнік рэжыму


Валер Мазынскі
Валер Мазынскі

У працяг акцыі падтрымкі беларускіх палітвязьняў «Маратон салідарнасьці» ў сядзібе БНФ адбыўся паказ кінастужкі «Палута Бадунова. Успомніць і... не забыць», а таксама сустрэча зь яе рэжысэрам Валерам Мазынскім.

Акцыю ладзіць каардынацыйная рада руху «За волю». Раней у «Маратоне салідарнасьці» (а іх адбылося ўжо 20) бралі ўдзел знаныя дзеячы культуры, сярод якіх Віктар Дашук, Лявон Вольскі, Славамір Адамовіч. Наступны госьць акцыі — Андрэй Хадановіч.

Ганна Шапуцька
Ганна Шапуцька
Старшыня каардынацыйнай рады руху «За волю» Ганна Шапуцька паведаміла, што ёсьць верагоднасьць, што ў Беларусі зьявіцца новы палітвязень:

«Мы, вядома, пакуль што ня маем права называць Андрэя Гайдукова палітвязьнем, але закладнікам рэжыму можна называць яго стоадсоткава. Калі мы сапраўды салідарныя, калі мы ня хочам зьяўленьня новых спраў аб шпіёнах, мы павінны дапамагчы і гэтаму хлопцу.

Час ідзе. Нашыя палітвязьні застаюцца за кратамі. Але мы бачым, што нейкія зьмены адбываюцца ці могуць адбыцца неўзабаве. Мы верым, што з хлопцамі ўсё будзе добра, і яны выйдуць хутка на волю і будуць працягваць барацьбу з гэтым жахлівым рэжымам».

Валер Мазынскі прапанаваў падчас прагляду фільму знайсьці паралелі паміж цяперашнім часам і пачаткам ХХ стагодзьдзя, калі, як шмат хто сёньня, вяла падпольную дзейнасьць, займалася культурніцкай асьветай, галадала ў турме, перасьледавалася чэкістамі гераіня яго кінастужкі Палута Бадунова.

Прыканцы імпрэзы Ганна Шапуцька прапанавала прысутным падпісаць віншавальныя паштоўкі для палітвязьня Эдуарда Лобава, у якога 1 сьнежня будзе дзень народзінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG