Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хашчавацкага ўганаруюць за палітыку


Юры Хашчавацкі
Юры Хашчавацкі

Рэжысэр-кінадакумэнталіст Юры Хашчавацкі будзе ўзнагароджаны расейскай нацыянальнай прэміяй «Ляўровая галінка» за «агульны ўнёсак у дакумэнтальнае кіно».

Пра гэта 28 лістапада аб’явіў старшыня аргкамітэту прэміі Эдуард Сагалаеў.

Сам Юры Хашчавацкі ў інтэрвію Свабодзе адзначыў, што такое рашэньне для яго шмат у чым знакавае. У адной зь ягоных апошніх працаў «Лабатамія» рэзка крытыкуюцца расейскія ўлады, таму прызнаньне ягоных кінэматаграфічных заслугаў мае і пэўны прыхаваны падтэкст:

«Для мяне плюсавы знак перадусім у тым пляне, што людзі робяць учынак. Усім жа зразумела, што гэта зьвязана, перш за ўсё, з адным з апошніх фільмаў — з „Лабатаміяй“. Яны проста ўжо, як я разумею, вырашылі да канца не нарывацца і даць па сукупнасьці „за ўклад“. Але, тым ня меней, для іх гэта ўчынак. Гэта значыць, што людзі маюць на ўвазе барацьбу і адстойваньне сваіх пазыцый. Справа ў тым, што яшчэ 8-10 гадоў таму я прыяжджаў у Расею, прывозіў свае фільмы (спачатку „Звычайнага прэзыдэнта“, потым „Плошчу“), і ўвесь час чуў адно і тое ж: навошта табе гэта трэба, што ты носішся з гэтай палітыкай? Сёньня гэта тыя самыя людзі — вельмі мной паважаныя, добрыя сябры. У іх абсалютна зьмянілася пазыцыя. І сёньня яны ўжо — змагары. Гэта вельмі цікавы працэс. Вось у якім сэнсе гэта знакава. Яшчэ адна кропелька таго, па чым можна зразумець, што зьмяняецца сытуацыя ў Расеі. Да іх дакацілася таксама».

Цырымонія ўручэньня «Ляўровай галінкі» заплянаваная ў Маскве на 15 сьнежня, а 12-га адбудзецца рэтраспэктыва дакумэнтальных фільмаў Юр’я Хашчавацкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG