Заплянаванае на 20 чэрвеня паседжаньне дыскусійнага кінаклюбу «Невядомая Беларусь» не абудзецца. «Гістарычная мастроўня» адмовілася даць памяшканьне пад сустрэчу.
Баранавіцкаму грамадскаму актывісту Рыгору Грыку адмоўлена ў правядзеньні пікету «супраць рэпрэсіўных дзеяньняў уладаў і чыноўнікаў».
Маладэчанскі раённы суд адмовіў актывісту міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Паўлу Сяргею ў задавальненьні скаргі на рашэньне прызыўной камісіі аб прызнаньні яго прыдатным да службы ў войску. Такое рашэньне прыняла 19 чэрвеня судзьдзя Марыя Абрамава.
Савет міністраў дазволіў ВНУ Беларусі павысіць кошт навучаньня задняй датай — з 1 чэрвеня. Паводле прэсавай службы Міністэрства адукацыі, павышэньне кошту не павінна перасягаць 5%.
За мінулы год у Беларусі папрасілі прытулку 85 асобаў — паведамляе Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС РБ. Зь іх дазволілі застацца ў краіне толькі чатырнаццаці. Напярэдадні Міжнароднага дня ўцекачоў 20 чэрвеня Радыё Свабода дасьледуе колькасьць тых, хто ўцёк, і тых, хто хацеў застацца ў Беларусі.
Адміністрацыя інтэрнэт-парталу YouTube выдаліла са сваіх старонак вэрсію фільму «Вышэй неба» на просьбу Праграмы разьвіцьця ААН, якая лічыць, што яна была там разьмешчана незаконна.
У Маскоўскім раённым судзе Менску пачаўся працэс па пазове праваабаронцы зь Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйлы да міністэрстваў юстыцыі і ўнутраных спраў адносна ўключэньня яго ў сьпіс асоб, якім забаронена пакідаць межы краіны.
Старажытныя — 625 год ад заснаваньня — Абольцы адразу апынуліся на гістарычным, этнічным ды рэлігійным разломе. У першапачаткова паганскім паселішчы ў год заключэньня паміж ВКЛ ды Польшчай Крэўскай уніі вялікі князь літоўскі Ягайла на знак прыняцьця каталіцтва заклаў адзін зь першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі касьцёлаў.
У эфіры "Начной Свабоды" на вашы пытаньні адкажа былы кіраўнік выбарчага штабу Мікалая Статкевіча, Сяргей Марцалеў, які прапанаваў апазыцыі прайсьці праверку на дэтэктары хлусьні.
Сяргей Марцалеў, былы кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча, прапануе апазыцыйным палітыкам прайсьці праверку на дэтэктары хлусьні.
Угодкі славутага пісьменьніка-земляка 19 чэрвеня традыцыйна адзначаюцца на Віцебшчыне.
19 чэрвеня заплянаванае першае судовае слуханьне ў справе «Гары Паганяйла супраць МУС».
Штодня ў чэрвені выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю (цяперашнія і колішнія) чытаюць радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У нядзелю ў Каліфорніі ва ўзросьце 47 гадоў памёр Родні Кінг – чалавек, відэа са зьбіцьцём якога дваццаць гадоў таму прывяло да масавых забурэньняў у Лос Анджэлесе, калі загінулі 55 чалавек, і больш за 2 тысячы былі параненыя.
У Бабруйску на найвялікшых гарадзкіх могілках, што на вуліцы Менскай, разьбітыя і паваленыя некалькі надмагільляў. Хто і калі іх пашкодзіў, невядома. Пра здарэньне на могілках паведаміў «Свабодзе» жыхар Бабруйска Віктар.
У першым беларускім гостэле ў Празе гучыць беларуская мова й падаюць беларускія стравы. Над уваходам — бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта першае месца такога кшталту ў Чэхіі.
Летась колькасьць беларусаў, якія падалі звароты па палітычны прытулак ў эўрапейскіх краінах, вырасла больш чым на палову – у 2011 годзе такіх было 1441, а годам раней 941. Такія лічбы дае офіс Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў у сваёй справаздачы за 2011 год.
Згодна з дакумэнтам Савета міністраў Беларусі ад 6 чэрвеня 2012 г. N-525 «Аб некаторых пытаньнях установы «Рэдакцыя газэты «Звязда» прынята рашэньне перадаць рэдакцыю гэтай газэты Міністэрству інфармацыі».
Рэчыцкая раённая суполка Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП зьвярнулася ў мясцовы райвыканкам па дазвол на пікет у Дзень рэспублікі 3 ліпеня.
Ужо некалькі месяцаў людзі ў Глыбокім жывуць нібыта на будаўнічай пляцоўцы. Як і пад «Дажынкі», пад Дзень беларускага пісьменства і друку, які сёлета будуць адзначаць 2 верасьня, выдаткоўваюцца значныя сродкі на добраўпарадкаваньне. Таму ў Глыбокім цяпер няспынна дзе кладуць плітку, дзе паднаўляюць будынкі на цэнтральных вуліцах, а дзе і нішчаць старую забудову.
Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Плятформа» прэзэнтавала справаздачу маніторынгу ўмоваў утрыманьня зьняволеных у пэнітэнцыярных установах Беларусі ў 2011–2012 гадах. Галоўная выснова дасьледаваньня — беларускія асуджаныя ў месцах зьняволеньня ня маюць ніякіх правоў.
Алена Крушэўская, сакратар моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты», заяўляе, што была звольнена за свае палітычныя перакананьні. Алена працавала ў Менску ў фірме «ІСсофт» — гэта міжнародная IT-кампанія, даччыная фірма амэрыканскай «Coherent Solutions, Inc.» (www.issoft.by).
Вызначыліся першыя няўдачнікі чэмпіянату Эўропы па футболе. Першынства дачасна пакінулі зборныя, якіх спартовыя адмыслоўцы ды букмэкеры адпачатку адносілі да фаварытаў — Галяндыя, Швэцыя, Расея.
Зьбітаму міліцыянтамі актывісту «Эўрапейскай Беларусі» Андрэю Моўчану закрылі бальнічны.
18 чэрвеня ў Менску пройдзе прэзэнтацыя зборніка «Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг: стратэгія разьвіцьця».
Сёньня ўначы пасьля працяглай і цяжкай хваробы пайшоў з жыцьця вядомы беларускі праваабаронца, адзін з заснавальнікаў аб’яднаньня «Прававая ініцыятыва», першы прэзыдэнт Беларускага Дома правоў чалавека, а таксама ляўрэат тытулу «Праваабаронца году Беларусі-2008» Барыс Ігаравіч Звозскаў. Яму было 63 гады.
Кіраўніком Рабочай групы Асамблеі недзяржаўных арганізацыяваў і ініцыятыў (Асамблеі НДА) пераабраны Сяргей Мацкевіч.
У вайсковых часьцях Узброеных сілаў Беларусі 16 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія складаньня вайсковай прысягі новым папаўненьнем.
Лідэр апазыцыі ў М'янме Аун Сан Су Чжы выступіла ў сталіцы Нарвэгіі з прамовай ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, якой яна была ўганараваная больш за 20 гадоў таму, у 1991 годзе.
Эдуарду Лобау дазволілі спатканьне з маці — сустрэча адбылася насуперак ранейшай забароне вязьню на частку спатканьняў.
У ахвяры тэракту ў менскім мэтро Інэсы Крутой на панядзелак, 18 траўня прызначана апэрацыя.
Управа сьледчага камітэту Кастрычніцкага раёну Віцебска правярае скаргу Алены Каваленкі, жонкі асуджанага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, якога трымаюць у Глыбоцкай калёніі, перавялі з ПКТ ( памяшканьне камэрнага тыпу) ў атрад.
Заказныя лісты да былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча не даходзяць. Раней ён сам паведаміў, што перастаў атрымліваць заказныя лісты, а днямі ў гэтым пераканалася жонка палітыка Марына Адамовіч.
Выпускніца Беларускага гуманітарнага ліцэю Вольга Сьвяркальцава два апошнія гады аднаасобна прадстаўляла Беларусь у Махіндра-каледжы ў Індыі.
16 чэрвеня ў Менску пачаў працаваць кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.
Урад ЗША абвясьціў, што спыніць дэпартацыю нелегальных імігрантаў, якія прыбылі ў краіну яшчэ дзецьмі і якія не ўяўляюць пагрозу для нацыянальнай бясьпекі.
17 чэрвеня грамадзяне Грэцыі вызначаць ня толькі пэрсанальнае прадстаўніцтва сваіх абраньнікаў у парлямэнце, але і закладуць курс на будучыню дзяржавы ў эўразоне і ўвогуле на сяброўства ў Эўразьвязе. Экспэрты папярэджваюць: краіна апынецца бяз грошай, калі пасьля пазачарговых парлямэнцкіх выбараў перастане атрымліваць міжнародную дапамогу.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Ігара Яўсеева кіраўніком міліцыі Віцебскай вобласьці. Некаторыя аглядальнікі назвалі прызначэньне ўзнагародай былому начальніку міліцыі грамадзкага парадку Менску за брутальныя разгоны акцыяў апазыцыі.
Дзевяць гадоў таму, седзячы за кратамі, вязень сумленьня, доктар мэдыцыны, прафэсар Юры Бандажэўскі ледзь на памёр ад цяжкага пэрытаніту. Праз год ён, паводле ягоных словаў, нібыта перажыў другое нараджэньне.
Зь сёлетняга году ў Беларусі афіцыйна дазволена выкарыстоўваць працу непаўналетніх.
Чыноўнікі Міністэрства адукацыі распавялі, што зарплата беларускіх настаўнікаў складае 5–6 мільёнаў рублёў. Прычым не ў дырэктараў і ня ў завучаў, а ў звычайных настаўнікаў. Маўляў, пасьля травеньскага павышэньня тарыфнай стаўкі першага разраду і павелічэньня даплат настаўніцкія заробкі істотна вырасьлі.
Зь Сяргеем Каваленкам у Магілёўскай калёніі сустрэліся жонка Алена і сын Валянцін. Спатканьне доўжылася 2 гадзіны. Вось што Алена Каваленка распавяла пра здароўе мужа, які са сьнежня 2011 году тройчы трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту.
Загрузіць яшчэ