Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 чэрвеня: дзень народзінаў Быкава і трактара "Беларусь"


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

Па ўсёй Беларусі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, залевы і нават град. Тэмпэратура ад +24 да +29, на поўдні ад +30 да +32.
У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Рух «За Свабоду» запрашае на радзіму Васіля Быкава, вёску Бычкі Вушацкага раёну на Віцебшчыне, дзе ў дзень нараджэньня пісьменьніка будзе уручацца традыцыйная прэмія яго імя.

У Менску адбудзецца літаратурная вечарына «Моладзь чытае Быкава", да ўдзелу ў якой запрошаныя пісьменьнікі і барды. Вечарыну ладзяць у штаб-кватэры партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак у 18.30.

У Маскоўскім судзе Менску адбудзецца паседжаньне па пазове юрыста Беларускага Хэльсынскага Камітэту Гары Паганяйлы, якога ўключылі ў сьпіс невыязных. Пачатак у 11.30.

Адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" начальніка галоўнага ўпраўленьня кантролю па Менску Камітэту дзяржкантролю Івана Рамановіча з жыхарамі Савецкага раёну Менску. З пытаньнямі і прапановамі можна будзе зьвяртацца ад 11.00 да 13.00 па тэлефоне (017) 292-80-82. Потым ад 14.00 да 16.00 у будынку адміністрацыі Савецкага раёну (вул. Дарашэвіча, 8) будзе асабісты прыём грамадзян.

У менскай галерэі візуальнага мастацтва NOVA (вул. Кульман, 2, аўд. 421, Цэнтар фатаграфіі) адкрыецца выстава "Супольнае жыцьцё. Фатаграфічнае дасьледаваньне гарадзкой прасторы". http://novagallery.by/?p=5383 Пачатак у 19.00.

У Маскве адновяцца перамовы наконт іранскай ядзернай праграмы паміж Іранам і шасьцю дзяржавамі – Вялікабрытаніяй, ЗША, Кітаем, Нямеччынай, Расеяй і Францыяй.

На Эўра-2012 апошнія матчы групавога этапу -- гуляюць ангельцы з украінцамі ў Данецку і французы са швэдамі ў Кіеве.

У вечаровым эфіры Свабоды — экспэртыза, падарожжа Віталя Сямашкі ў Лагойск, размова пра Міхася Стральцова ў «Гамбурскім рахунку Бахарэвіча», а таксама працяг радыёсэрыі “10 гадоў “Бібліятэкі Свабоды”: гутарка з Сяргеем Навумчыкам, укладнікам кнігі "Быкаў на Свабодзе".

Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

У 1655 годзе расейскае войска спаліла Барысаўскі замак.

У 1924 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Васіль Быкаў (пам. 2003).

У 1941 адбылася апошняя масавая дэпартацыя скіраваная супраць "варожых элемэнтаў" і іх сем'яў у заходніх абласьцях Беларусі, Украіны, Малдавіі. За 19-20 чэрвеня 1941 зь Беларусі дэпартавана ў Сыбір і Казахстан 22 тысячы чалавек.

У 1944 у Лагойскім раёне фашысцкія карнікі зьнішчылі вёску Дальва разам зь яе жыхарамі. Вёска-суседка Хатыні паўтарыла яе журботны лёс.

У 1947 нарадзіўся індыйскі пісьменьнік Салман Рушдзі. Пасьля выхаду раману Рушдзі "Сатанінскія вершы" ў 1988 аятала Хамэйні заклікаў мусульманаў забіць пісьменьніка. Пісьменьнік вымушаны хавацца па сёньняшні дзень.

У 1949 Менскі трактарны завод выпусьціў першы досьледны ўзор трактара «Беларусь».

У 1965 пастановай ЦК КПБ і Саўміна БССР было заснавана Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

У 1976 нарадзіўся Ўладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар, адзін з пачынальнікаў беларускай Вікіпедыі (пам. 2007).

У 1981 годзе вучоныя ў Сан-Францыска (ЗША) дыягнастыфікавалі хваробу, якая пазьней стане вядомая як СНІД.

У 1993 памёр ангельскі пісьменьнік Уільям Голдынг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1983 (нар. 1911).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Нявыказаная сёння праўда можа застацца нявыказанай ніколі".
Васіль Быкаў
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»

У чарзе на мяжы машыны чакаюць па 30 гадзінаў

"Як памёр у калёніі мой сябра зь ВІЧ"

У Менску ўшанавалі памяць Васіля Быкава

Прэмія «За свабоду думкі» – Уладзімеру Някляеву
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG