Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшынём Асамблеі НДА пераабраны Сяргей Мацкевіч


Belarus – Assembly NGO Forum. Minsk, Syarhey Matskevich (Mackievič), 06mar2009
Belarus – Assembly NGO Forum. Minsk, Syarhey Matskevich (Mackievič), 06mar2009

Кіраўніком Рабочай групы Асамблеі недзяржаўных арганізацыяваў і ініцыятыў (Асамблеі НДА) пераабраны Сяргей Мацкевіч.

Намесьнікамі абраны кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жана Літвіна, кіраўнік РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алег Гулак, культуроляг Вацлаў Арэшка, грамадзкія актывісты з рэгіёнаў Віталь Васількоў і Ільля Заранок, а таксама віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, лідар незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне ў бабруйскай калёніі № 2.

Усяго ў Рабочую групу Асамблеі абрана 44 чалавекі, — паведамляе БелаПАН

На пасадзе кіраўніка выканаўчага бюро Асамблеі НДА застаўся Сяргей Лісічонак.

Сёмы справаздачна-выбарны кангрэс Асамблеі НДА пачаў працу ў Менску 16 чэрвеня.

Заснаваная ў 1997 годзе Асамблея НДА — найбуйнейшае ў Беларусі аб’яднаньне няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і ініцыятываў. Сёньня яна ўключае больш за 300 арганізацыяў. Пасля таго як Міністэрства юстыцыі тройчы адмовіла Асамблеі НДА ў рэгістрацыі, у 2011 годзе аб’яднаньне было зарэгістраванае ў Літве.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG