Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах забаранілі пікет «супраць рэпрэсіўных дзеяньняў уладаў і чыноўнікаў»


Рыгор Грык
Рыгор Грык

Баранавіцкаму грамадскаму актывісту Рыгору Грыку адмоўлена ў правядзеньні пікету «супраць рэпрэсіўных дзеяньняў уладаў і чыноўнікаў».

Як паведаміў БелаПАН актывіст, ён прасіў дазволіць пікет 24 чэрвеня з 11.00 да 12.00 у вызначаным гарвыканкамам для такіх мерапрыемстваў старым парку культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай. Колькасьць удзельнікаў акцыі — тры чалавекі.

«Пікетаваньнем я хацеў прыцягнуць увагу грамадзкасьці да фактаў рэпрэсій і незаконнасьці дзеяньняў уладаў па перасьледу дэмакратычных актывістаў ў нашай краіне. Іх незаконна затрымліваюць, штрафуюць, саджаюць на суткі за іншадумства», — заявіў Грык.

У адказе, які атрымаў спадар Грык з Баранавіцкага гарвыканкаму, паведамляецца, што яго заява не адпавядае патрабаваньням артыкулу 6 закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG