Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 88 гадоў

абноўлена
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў

Угодкі славутага пісьменьніка-земляка 19 чэрвеня традыцыйна адзначаюцца на Віцебшчыне. У вёску Бычкі Вушацкага раёну — на малую радзіму Васіля Быкава — штогод зьбіраюцца прыхільнікі ягонага таленту з усёй Беларусі.

У 11 раніцы ў Віцебску адбылося ўрачыстае ўскладаньне кветак да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава.

Гэтая дошка зьявілася некалькі гадоў таму на будынку былога мастацкага тэхнікуму, дзе вучыўся будучы пісьменьнік. Ушанаваць яго памяць у дзень народзінаў зазвычай прыходзяць удзячныя чытачы, сябры Таварыства Беларускай Мовы і грамадзкія актывісты.



У Бычках сьвяткаваньні распачнуцца а 14-й гадзіне. Тут сёлета ўжо пяты раз будзе ўручана прэмія «За свабоду думкі.

Прэмія „За свабоду думкі“ была » заснаваная рухам «За Свабоду» на ўзор прэміі «За свабоду» імя Сахарава, якой у 2006 годзе быў уганараваны Аляксандар Мілінкевіч. Гэтай прэміяй узнагароджваюць тых, хто, на думку адмысловага журы, яскрава праявіў сябе ў грамадзкай, прафэсійнай альбо творчай дзейнасьці на карысьць Беларусі і свабоды.


Васіль Быкаў

Мікола Савіцкі, Анатоль Грыцкевіч, Артур Вольскі, Васіль Быкаў. Сьвята Аршанскай бітвы, верасень 1992г.
1/18 Мікола Савіцкі, Анатоль Грыцкевіч, Артур Вольскі, Васіль Быкаў. Сьвята Аршанскай бітвы, верасень 1992г.
Васіль Быкаў разам зь Зянонам Пазьняком і Сяржуком Сокалавым-Воюшам у рэдакцыі Радыё Свабоды
2/18 Васіль Быкаў разам зь Зянонам Пазьняком і Сяржуком Сокалавым-Воюшам у рэдакцыі Радыё Свабоды
Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў, Лявон Дзейка, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Мікола Крыжаноўскі. Зьезд Партыі БНФ, лета 1995.
3/18 Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў, Лявон Дзейка, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Мікола Крыжаноўскі. Зьезд Партыі БНФ, лета 1995.
Ірына Быкава, Івонка Сурвіла, Васіль Быкаў і Сяргей Навумчык, 23 сакавіка 2003 г., Прага
4/18 Ірына Быкава, Івонка Сурвіла, Васіль Быкаў і Сяргей Навумчык, 23 сакавіка 2003 г., Прага
Васіль Быкаў і Вацлаў Гавал, 12 верасьня 2001 г.
5/18 Васіль Быкаў і Вацлаў Гавал, 12 верасьня 2001 г.
Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў, Сафійскі сабор, Полацак, 1980-ыя гады. Фота Міхаіла Шмерлінга.
6/18 Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў, Сафійскі сабор, Полацак, 1980-ыя гады. Фота Міхаіла Шмерлінга.
Падчас зьезду БНФ. Дом літаратараў. Зьлева направа: Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў, Лявон Дзейка, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Мікалай Крыжаноўскі. 1995 г.
7/18 Падчас зьезду БНФ. Дом літаратараў. Зьлева направа: Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў, Лявон Дзейка, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Мікалай Крыжаноўскі. 1995 г.
Дзень Волі. Зянон Пазьняк, Мікола Анцыповіч, Мікола Купава, Васіль Быкаў, Сяргей Навумчык. Менск, парк Янкі Купалы, 25 сакавіка 1994 г.
8/18 Дзень Волі. Зянон Пазьняк, Мікола Анцыповіч, Мікола Купава, Васіль Быкаў, Сяргей Навумчык. Менск, парк Янкі Купалы, 25 сакавіка 1994 г.
Васіль Быкаў, Станіслаў Шушкевіч
9/18 Васіль Быкаў, Станіслаў Шушкевіч
Перад тэледэбатамі на прэзыдэнцкіх выбарах: Уладзімер Заблоцкі, Зянон Пазьняк, Васіль Быкаў, Вінцук Вячорка. Чэрвень 1994 г. Фота С. Навумчыка
10/18 Перад тэледэбатамі на прэзыдэнцкіх выбарах: Уладзімер Заблоцкі, Зянон Пазьняк, Васіль Быкаў, Вінцук Вячорка. Чэрвень 1994 г. Фота С. Навумчыка
Данута Бічэль, Аляксей Карпюк, Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў пасьля выступу ў Зэльвенскай санаторна-лясной школе. 1963 г.
11/18 Данута Бічэль, Аляксей Карпюк, Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў пасьля выступу ў Зэльвенскай санаторна-лясной школе. 1963 г.
Васіль Быкаў прамаўляе на Сойме БНФ, за сталом - Зянон Пазьняк. 1995, Менск, сядзіба БНФ. Фота С. Навумчыка
12/18 Васіль Быкаў прамаўляе на Сойме БНФ, за сталом - Зянон Пазьняк. 1995, Менск, сядзіба БНФ. Фота С. Навумчыка
Васіль Быкаў сярод дэлегатаў II зьезду БНФ
13/18 Васіль Быкаў сярод дэлегатаў II зьезду БНФ
Міхась Дубянецкі, Алесь Адамовіч, Пімен Панчанка, Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч. 1981 г.
14/18 Міхась Дубянецкі, Алесь Адамовіч, Пімен Панчанка, Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч. 1981 г.
Васіль Быкаў
15/18 Васіль Быкаў
Васіль Быкаў, Станіслаў Шушкевіч, Ніл Гілевіч. 1989
16/18 Васіль Быкаў, Станіслаў Шушкевіч, Ніл Гілевіч. 1989
Васіль Быкаў і Зянон Пазьняк
17/18 Васіль Быкаў і Зянон Пазьняк
Васіль Быкаў
18/18 Васіль Быкаў
Previous slide
Next slide


Упершыню ў 2008 годзе яна была прысуджана Рыгору Барадуліну. Тады ж ляўрэатамі сталіся таксама Ўладзімер Арлоў і Павал Севярынец. У 2009 годзе прэмія «За свабоду думкі» дасталася мастаку Алесю Пушкіну. Пазалетась ганаровы дыплём і сымбалічную статуэтку аўтарства Віктара Копача атрымала Ада Райчонак, актывістка з Шаркоўшчынскага раёну, арганізатарка шматлікіх мастацкіх пленэраў, стваральніца некалькіх музэяў і заснавальніца Цэнтру імя Язэпа Драздовіча. У мінулым годзе гэтай прэміяй быў уганараваны паэт і лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў.

Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. Аўдыёкніга. Мікрасайт. 2010
Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF/HTML)
Быкаў на Свабодзе. — 2004. — 536 с.: іл. (PDF/HTML 1.7Mb)
XS
SM
MD
LG