Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньне справы аб зьбіцьці Моўчана працягнулі


Андрэй Моўчан, фота, зробленае ў шпіталі, пасьля зьбіцьця міліцыянтамі
Андрэй Моўчан, фота, зробленае ў шпіталі, пасьля зьбіцьця міліцыянтамі

Зьбітаму міліцыянтамі актывісту «Эўрапейскай Беларусі» Андрэю Моўчану закрылі бальнічны.

«Я пайшоў у пятніцу ў паліклініку. Там мне сказалі, што болей трымаць на бальнічным яны ня могуць. І таму ад панядзелка, 18 чэрвеня, трэба выходзіць на працу. Сказаў ім, што па-ранейшаму баліць вока. Яны параілі яшчэ раз зьвярнуцца да акуліста.

Галава баліць радзей. Але часам раптам налятае такі боль, што аж цёмна ў вачах робіцца», — сказаў Моўчан.

Ён таксама паведаміў, што атрымаў ліст са Сьледчага камітэту. Там напісана, што разгляд ягонай справы працягнуты да 30 чэрвеня.

19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсама «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Ўручча на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 траўня Андрэя Моўчана выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэньне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы пазначана толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаньнем.

28 траўня на Андрэя Моўчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін — паводле стандартнага ўжо для апазыцыянэраў артыкула 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі — 23.34, несанкцыянаванае пікетаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG