Падчас завяршэньня супярэчлівага візыту патрыярха Кірыла ва Ўкраіну былі абнародаваныя два гістарычныя дакумэнты, якія ілюструюць ролю Крамля і Расейскай праваслаўнай царквы ў разбурэньні ўкраінскай Каталіцкай царквы ў 1940-ыя гады.
У Гомелі з ініцыятывы рэгіянальнай рады АДС гараджане паставілі подпісы пад зваротамі да 38 дэпутатаў гарсавету. Шасьці дэпутатам такія звароты ўжо даслалі. У бліжэйшы час іх атрымаюць і астатнія.
8 жніўня спаўняецца паўгода з моманту ўступленьня ў сілу новага закону “Аб сродках масавай інфармацыі”. З гэтай нагоды служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў прааналізавала сытуацыю з прымяненьнем нормаў закону і зрабіла пэўныя высновы. Ці можна сказаць, што не апраўдаліся катастрафічныя прагнозы наконт дзеяньня новага закону? Ці пашырыліся магчымасьці для незалежнай прэсы і ці ўмее яна імі карыстацца?
Адказны супрацоўнік Менгарвыканкаму за грашовае ўзнагароджаньне аказваў забароненыя паслугі вядомай будаўнічай фірме, якая вяла забудову кварталаў па вуліцах Сонечнай — Лібава-Роменскай.
Наста Палажанка і Дзяніс Карноў атрымалі адказ зь міліцыі, адміністрацыі Фрунзенскага раёну і пракуратуры на сваю скаргу пра кепскае расьсьледаваньне іх выкраданьня.
На вадасховішчы паблізу вёскі Меркулавічы Чачэрскага раёну выяўлена гібель каля 3 тысяч сярэбраных карасёў. Да пагібелі спрычыніўся невядомы зламысьнік — ён адчыніў шлюз.
88 дзён крымскія татары пікетуюць будынак кабінэту міністраў Украіны, патрабуючы вяртаньня сваіх земляў у Крыме. Гэта найбольш працяглая акцыя крымскіх татараў, якія вядуць кампанію за рэстытуцыю земляў, канфіскаваных падчас масавай высылкі татараў больш за 60 гадоў таму.
У Беларусі сёлета паболела надзвычайных сытуацыяў. Паводле афіцыйнага ўліку, ад пачатку году на сёньня зафіксавана 5706 пажараў і выбухаў. Гэта на 428 выпадкаў больш, чым за адпаведны пэрыяд летась.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 7 жніўня, пятніцу.
Вільня – з тых гарадоў, пра якія быццам ужо ўсё напісана і сказана. Камусьці зь беларусаў яна ці ня больш знаёмая, чым Менск, а для іншых гэта такі ж невядомы горад, як нейкая заморская сталіца. І ніводны нарыс ці фотарэпартаж ня можа перадаць сутнасьць гэтага гораду, таму ставіць такую мэту бессэнсоўна.
20 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Арцёму Дубскаму.
Храналёгія канфлікту. Меркаваньні. Прагнозы. Аналіз. Цытаты. Урокі і наступствы грузінска-расейскага канфлікту на “Свабодзе”.
Амэрыканскія навукоўцы расшыфравалі генэтычны код вірусу ВІЧ, які зьяўляецца прычынай захворваньня СНІДам.
Іван Кавалевіч у той дзень пайшоў правяраць свае вульлі, якія яшчэ з савецкіх часоў стаяць у лесе на тэрыторыі Беларусі. З сабой у яго была паляўнічая стрэльба.
Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" патрабуе ад кіраўніка міжнароднага каналу Швэдзкага радыё Інгэмара Лёфгрэна прынесьці афіцыйнае прабачэньне за яго словы, паведамляе БелаПАН.
Міжнародны дырэктар бюро правоў чалавека і захаваньня законнасьці амэрыканскі праваабаронца Леанід Стонаў спрабуе зарэгістраваць аддзяленьне арганізацыі ў Менску.
Беларуская Асасцыяцыя журналістаў падвяла вынікі паўгоду дзеяньня закону аб СМІ.
Яму патэлефанаваў опэрупаўнаважаны барысаўскай міліцыі Андрэй Чуркін і запрасіў на размову наконт забойства чалавека, якое было зьдзейсьнена ў Маладэчне.
Патрыярх Маскоўскі й усяе Русі Кірыл правядзе 27 верасьня, у сьвята Ўзьнясеньня Крыжа Гасподняга, боскую літургію ў Полацкім Сьвята-Еўфрасіньнеўскім манастыры.
7 жніўня 2009 году а 4-й гадзіне раніцы 5 хвілінаў і 6 сэкундаў на гадзіньніку можна будзе ўбачыць 04-05-06 07-08-09.
Міністэрства адукацыі дазволіла чыноўнікам разьмяркоўваць маладых спэцыялістаў, не зьвяртаючы ўвагі на спэцыялізацыю.
Тэма крызісу — самая балючая для беларусаў, цьвердзяць сацыёлягі. Толькі 9% апытаных сказалі, што, на іхную думку, эканамічная сытуацыя ў краіне паляпшаецца.
Менскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Галіны Юбко, кіраўніцы грамадзкай ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры”.
Выпускнікі бюджэтных аддзяленьняў бальшыні вышэйшых навучальных установаў павінны адпрацаваць па разьмеркаваньні 2 гады.
У Менску сёлета амаль тры тысячы жыхароў маюць вялікую запазычанасьць па кватэрнай плаце. У суды сталіцы дзяржпрадпрыемства гарадзкой жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ўжо накіравала больш як 120 пазоваў аб высяленьні.
Дзяржаўны мытны камітэт скасаваў абмежаваньні на вываз беларускай прадукцыі для фізычных асобаў, але ці дапусьцяць яе сумежныя дзяржавы на сваю тэрыторыю ў неабмежаванай колькасьці?
Кардынал Ёахім Майсьнер, арцыбіскуп Кёльнскі прыедзе ў Беларусь, каб узначаліць 22 жніўня цэрэмонію каранацыі абраза Браслаўскай Божай маці.
У швэдзкіх СМІ разгарнулася палеміка адносна рашэньня закрыць ад 1 верасьня беларускамоўныя праграмы швэдзкага радыё.
Паводле статыстычнага агенства Эўрастат, самы высокі мінімальны заробак — у Люксэмбургу (1 тысяча 642 эўра), Ірляндыі (1 тысяча 462 эўра) і Бэльгіі (1 тысяча 387 эўра).
...1950-я гады. Яшчэ ня поўнасьцю пераадолена пасьляваеннае адчужэньне між народамі, а сьвет ужо падзяліла “халодная вайна”. У гэты час нямецкі пэдагог і грамадзкі дзеяч Курт Хан прыдумаў ідэю: стварыць міжнародны каледж, дзе моладзь з розных краінаў магла б разам навучацца два гады, рыхтуючыся да паступленьня ва ўнівэрсытэты. Выпускнікі на ўсё жыцьцё захаваюць успаміны аб юнацкім часе, праведзеным у шматкультурным асяродку і калі дасягнуць уплывовага становішча, то ня будуць імкнуцца да вайны і варажнечы. Так меркаваў Хан.
У Менску праходзіць нарада па пытаньнях дзейнасьці органаў пракуратуры з удзелам кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 6 жніўня, чацьвер.
У Беларусі дагэтуль захоўваецца небясьпека асыміляцыі прадстаўнікоў многіх нацыянальнасьцяў.
Больш за сто абвінавачаных праходзяць па крымінальнай справе аб махінацыях са страхаваньнем аўтамабіляў у Менску.
"На нефармальным саміце АДКБ цікавымі былі паводзіны Лукашэнкі, яго спалохалі падзеі ў Грузіі", кажа ў сваім відэаблогу галоўны рэдактар “Эхо Москвы” Аляксей Венедыктаў.
Футбалісты барысаўскага БАТЭ завяршылі выступленьне ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА.
Маладафронтаўца Алега Валатоўскага ўсю ноч і сёньня да абеду трымалі ў пастарунку міліцыі чыгуначнага вакзалу Менску, а пасьля прысудзілі вялізны штраф.
Міністэрства сельскай гаспадаркі паведамляе, што і да сёньня не гатовыя да працы 300 камбайнаў, якія раней былі прызначаныя для “малога жніва” — у прыватных гаспадарках вясковых жыхароў.
Жыхар Коханава пагражаў спаліць дачку, але спаліў хату і цешчу. Паводле мясцовага актывіста Мікалая Петрушэнкі, трагедыі ў пасёлку магло б і не здарыцца...
Беларуская пракуратура распачала сьледства супраць новых асобаў у гучнай справе “Беларуськалію”.
Як пачуваецца пасьля галадоўкі М.Аўтуховіч? Што новага ў Ю.Лявонава і Ўл.Асіпенкі, якія праходзяць па адной справе зь ім?
У ноч з 4 на 5 жніўня невядомыя зрабілі надпіс "Белая Воля" на уваходзе ў сядзібу БНФ.
Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”. Эфір 5 жніўня 2009 году
На кватэры жодзінскага сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Юр’я Жылко пачаўся ператрус.
Агульнабеларускі сход працоўных адбудзецца ў лістападзе 2009 году. Такое рашэньне прыняў сёньня прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў кіраўнік інфармацыйнага цэнтру АДС Юры Пацёмкін:
Зь вялікіх рэчак толькі Бярэзіна цячэ поўнасьцю па Беларусі. Па гэтай яскравай адметнасьці яе можна лічыць самай беларускай ракой.
Агляд тэлефанаваньняў за сераду, 5 жніўня.
“Наша рашэньне — ані лёгкае, ані камфортнае”, — заявіў адзін з кіраўнікоў SR International Інгэмар Лёфгрэн у сувязі з закрыцьцём беларускіх праграм Радыё Швэцыя.
На актывіста «Маладога фронту» Вадзіма Бароўскага зь Ліды склалі пратакол за кепскае ўтрыманьне дома і тэрыторыі вакол яго.
Загрузіць яшчэ