Усе каталіцкія біскупы Беларусі правядуць малітоўную сустрэчу 4 жніўня ў Чырвоным касьцёле.
Плошча ў цэнтры расейскай сталіцы, дзе мелася адбыцца акцыя пад назвам “Мітынг нязгодных”, ачэпленая шматлікімі сіламі міліцыі.
Агулам міліцыянты сканфіскавалі каля 700 літраў “гаручай вадкасьці”, прызначанай на продаж.
Новым кіраўніком 3-й брыгады спэцназу вайсковай часткі 3214 стаў Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў. Прызначэньне камэнтуюць Анатоль Лябедзька, Юры Падабед і Аляксандар Казулін.
Першы замежны візыт новы кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы Кірыл робіць ва Ўкраіну. Гэтая паездка выклікала сапраўдны палітычны шторм ва Ўкраіне. <b>СЛАЙД-ШОЎ</b>
Чым займаюцца былыя палітвязьні? Наколькі лёгка чалавеку, які меў працу і пасаду, а потым трапіў за краты, пасьля выхаду адаптавацца на волі? Ці магчыма вярнуць свой бізнэс і партнэрскія сувязі?
Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI зьбіраецца выпусьціць музычны дыск да Калядаў сёлета, паведамляе газэта Guardian са спасылкай на гуказапісную кампанію Geffen Records.
Галяндзкі дабрачынны фонд Gichon, які дапамагае чарнобыльскім дзецям, зьмясьціў у мэдыях запрашэньне далучыцца да падарожжа ў Беларусь.
Новым кіраўніком 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спэцназу вайсковай часткі 3214 стаў Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў.
Памылкі ў беларускамоўных тэкстах на скульптурнай кампазыцыі ў Брэсьце плянуецца выправіць за 10 дзён.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 31ліпеня, пятніцу.
Сакалы. Эфір 2 ліпеня 2009
Асноўныя прычыны — пагаршэньне бактэрыялягічнай якасьці вады і інтэнсіўнае размнажэньне мікраводарасьцяў.
Кожны чацьверты беларус мае залішнюю вагу або пакутуе ад атлусьценьня, паведаміла ўрач-эндакрыноляг Алена Шышко.
Пацьверджана яшчэ сем новых выпадкаў захворваньня, выкліканага вірусам A/H1N1, у Панявежысе, Вільні, Клайпедзе, Коўне, Прэнаі.
Апошнія дажджы нанесьлі шматлікія пашкоджаньні маёмасьці магілёўцаў. Тэма страховак сёньня самая актуальная ў горадзе. Аднак вастрэй за ўсё яна для тых, хто ўжо некалькі месяцаў сьпіць і бачыць зоры празь дзіркі ў даху ўласнай хаты.
Былая першая ракетка сьвету Марыя Шарапава разьмяркоўвае стыпэндыі для студэнтаў-першакрусьнікаў БДУ з чарнобыльскіх раёнаў.
У пашпартах новага пакаленьня будзе лічбавы фотаздымак, электронны подпіс, а таксама адбіткі пальцаў.
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прыпыняе дзейнасьць сваёй мэмарыяльнай сэкцыі.
Грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву пратрымалі каля гадзіны ў пастарунку Ленінскага аддзелу міліцыі, што на Пажарным завулку ў Магілёве.
“Узьнікае пытаньне: як мы можам разглядаць праблемы дэмакратычнай Беларусі, калі нават мала хто са швэдаў ведае, што такая краіна існуе?“
Калегія Менскага гарадзкога суду не задаволіла пазоў, пададзены да “Советской Белоруссии” Галінай Юбко.
Указам Аляксандра Лукашэнкі першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Натальля Пяткевіч выдаленая з камісіі па памілаваньні, у складзе якой знаходзілася некалькі гадоў.
30 ліпеня нечакана памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнэр Юрый Курненін. Чэмпіёну СССР 1982 году ў складзе менскага “Дынама” было ўсяго 55 гадоў.
Ня ўсе апазыцыйныя палітыкі, якія прайшлі праз беларускія турмы і “хімію”, змогуць удзельнічаць у наступнай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдатаў.
30 ліпеня на 56-м годзе жыцьця ня стала легендарнага беларускага футбаліста Юрыя Курненіна, чэмпіёна Савецкага Саюзу 1982 году ў складзе менскага «Дынама».
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 30 ліпеня, чацьвер.
Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”. Эфір 29 ліпеня 2009 году
Паводле справаздачы італьянскай арганізацыі Hands Off Cain, Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе выносяць і выконваюць сьмяротныя прысуды.
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з палітолягам Уладзімерам Падголам.
29 ліпеня пасьля 23-й гадзіны каля гарадзкога парка Вадзім Бароўскі расклейваў улёткі з інфармацыяй пра палітвязьня Арцёма Дубскага.
У Курапатах адбылося штомесячнае памінаньне ахвяр сталінізму. Каля 20 удзельнікаў мерапрыемства ўсклалі кветкі да памятных знакаў, выканалі гімн "Магутны Божа".
Скінутая ў каналізацыю малочная сыроватка забівае мікраарганізмы, якія выкарыстоўваюць на ачышчальных станцыях.
Мужчыну й жанчыну, якія лічыліся зьніклымі падчас навальніцы ў мінулыя выходныя, знайшлі нежывымі.
Чыноўнікі Менгарвыканкаму забаранілі пікет на вуліцы Гурскага каля пункту адлову і часовага ўтрыманьня жывёлаў “Фаўна гораду”.
Старшыня аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” можа ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Актывісты “Маладога фронту” накіравалі зварот у Міністэрства замежных спраў з заклікам правільна называць нашу краіну.
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з экс-старшынём Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Станіславам Шушкевічам.
Карэспандэнт “Свабоды” сустрэўся з загадчыцай мэдычнай часткі менскага сьледчага ізалятара Алай Міхеевай.
У Бабруйскім сьледчым ізалятары ўжо амаль месяц трымаюць актывіста “Маладога фронту” Арцёма Дубскага, які больш за тыдзень галадаваў на знак пратэсту супроць парушэньня ягоных правоў.
Выпускнік гомельскай сярэдняй школы № 12 Багдан Ранішэнка заваяваў залаты мэдаль на 41-й міжнароднай хімічнай алімпіядзе.
Надзвычайныя прыродныя зьявы абвастрылі пытаньне страхаваньня асабістай маёмасьці.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 29 ліпеня, сераду.
Ігар Банцар, галоўны рэдактар польскамоўнага часопіса “Магазын польскі ў выгнаньні”, атрымаў афіцыйнае папярэджаньне за намер распаўсюду выданьняў без выходных дадзеных.
У Літве пацьверджаны яшчэ тры выпадкі заражэньня вірусам грыпу A(H1N1).
Рэчыцкія прадпрымальнікі, якія працуюць на Цэнтральным рынку, падлічваюць страты ад ліпеньскіх ліўняў.
Каля пяці тысяч чалавек пратэставалі 28 ліпеня ў Кіеве супраць прыезду Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Расеі Кірыла.
Супрацоўнікі міністэрства надзвычайных сытуацыяў на лодках эвакуявалі больш за сорак чалавек. Аварыя адбылася сёньня ў другой палове дня.
У Магілёве другі раз сёлета санэпіндэмстанцыя забараняе купацца ў Дняпры. У вадзе знойдзены ўзбуджальнік халеры. Забаронена таксама выкарыстоўваць рачную ваду для гаспадарчых патрэбаў у межах гораду.
Завяршаецца залічэньне студэнтаў на дзённае бюджэтнае навучаньне ў ВНУ па выніках цэнтралізаванага тэставаньня.
Загрузіць яшчэ