Актывісты “Маладога фронту” ў рамках кампаніі “За праўдзівы назоў” накіравалі ў Міністэрства замежных спраў зварот, у якім заклікаюць дыпляматаў працаваць над тым, каб прадстаўніцтвы замежных краінаў правільна ўжывалі назву краіны — Рэспубліка Беларусь. Раней маладафронтаўцы накіравалі адпаведныя звароты ў рэдакцыі расейскамоўных газэт з просьбай адмовіцца ад ужываньня слова “Белоруссия”.
Маладафронтаўцы лічаць, што насьпела неабходнасьць распачаць шырокамаштабную кампанію, каб назва краіны вымаўлялася згодна з афіцыйнай пастановай. Сёньня ў рамках кампаніі “За праўдзівы назоў” яны зьвярнуліся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч: “Мы можам пачуць “Балтарусія” з боку літоўцаў, мы можам пачуць “Вайсрусланд” зь нямецкага боку, ад англамоўных мы можам пачуць “Белараша”. Гэта распаўсюджаная зьява. Карані праблемы, натуральна, знаходзяцца ў самой Беларусі. Савецкая намэнклятура ня можа зразумець, што такой краіны, як “Белоруссия”, не існуе.
Таму мы сёньня зьвяртаемся да МЗС, якое мусіць фармаваць дзяржаўную палітыку ў дачыненьнях зь іншымі краінамі, каб МЗС займалася асьветніцкай працай з дыпляматамі і кіраўніцтвам іншых дзяржаваў”.
Кампанія “За праўдзівы назоў” стартавала 27 ліпеня ў гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Актывісты “Маладога фронту” накіравалі зварот у расейскамоўныя выданьні — “Комсомольская правда” в Белоруссии”, “Аргументы и факты” в Белоруссии” і “СБ: Советская Белоруссия — Беларусь сегодня”.
Маладафронтаўцы просяць адмовіцца ад ужываньня слова “Белоруссия”. Яны спасылаюцца на “Дэклярацыю аб незалежнасьці Беларусі”, якую 19 верасьня 1991 году прыняў Вярхоўны Савет БССР. Згодна з пастановай, Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку сталі называць Рэспубліка Беларусь, а ў скарачэньні і састаўных назвах — “Беларусь”.
Пастанова Вярхоўнага Савету БССР патрабуе, каб гэтыя назвы трансьлітараваліся на іншыя мовы ў адпаведнасьці зь беларускім гучаньнем.
Актывісты “Маладога фронту” адзначаюць, што такой краіны, як “Белоруссия”, не існуе.
Актывістка “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька: “Мы лічым, што насьпела неабходнасьць вызначыць правільнае ўжываньне назвы нашай краіны ў розных інстытутах Беларусі і за яе межамі, каб ня блыталіся паняцьці савецкія і сучасныя нацыянальныя.
Непрыемна, калі нашу краіну называюць як заўгодна: і “Белоруссия”, і “Белая Русь”… Наша краіна мае сваю ўласную назву, і наша нацыянальная назва мусіць заставацца правільнай на ўсіх мовах”.
Маладафронтаўцы просяць ужываць назву краіны паводле беларускага заканадаўства. Яны паведамілі, што будуць дамагацца, каб назва краіны і ў беларускіх расейскамоўных, і ў замежных выданьнях не скажалася.
2. Усталяваць, што гэтыя назвы трансьлітаруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасьці зь беларускім гучаньнем”.
СЛУХАЦЬ:

Вытрымка з Закону Рэспублікі Беларусь ад 19 верасьня 1991 г.
“Вярхоўны Савет БССР пастанаўляе:
1. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку цяпер называць “Рэспубліка Беларусь”, а ў скарачэньні і састаўных назвах “Беларусь”.2. Усталяваць, што гэтыя назвы трансьлітаруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасьці зь беларускім гучаньнем”.