Паводле афіцыйнай інфармацыі запруда, узьведзеная ў 1973 годзе, ня вытрымала ціску лішняй вады ад двухдзённай залевы. Больш за сем тысяч кубічных мэтраў вады хлынула на дачны пасёлак. За пару гадзінаў ад гэтага аб’ёму засталася толькі траціна.
Спэцыялісты адзначаюць, што такая аварыя на Магілёўшчыне здарылася ўпершыню. Саму запруду некалькі разоў раней рамантавалі пасьля нязначных аварый. Цяпер яна рамонту не падлягае. Заўтра раніцаў будаўнікі пачнуць аднаўляць разбураную дарогу.