Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнэдыкт XVI выдае музычны дыск на Каляды


Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI зьбіраецца выпусьціць музычны дыск да Калядаў сёлета, паведамляе газэта Guardian са спасылкай на гуказапісную кампанію Geffen Records.


Альбом будзе называцца Alma Mater. Акрамя рэлігійных песьняў на італьянскай, партугальскай, французскай і нямецкай мовах, прысьвечаных Дзеве Марыі ў выкананьні пантыфіка, туды ўвойдуць і сучасныя кампазыцыі брытанскага, італьянскага і паўночнаафрыканскага паходжаньня.

“Прыгажосьць гэтай музыкі павінна паразіць слухачоў. Зьдзіўляе і якасьць музыкі, і яе разнастайнасьць”, цытуе газэта генэральнага мэнэджэра студыі Рыкарда Фэрнандэса.

Назвы твораў пакуль не агалошваюцца, аднак вядома, што часткова яны былі запісаныя Каралеўскім філярманічным аркестрам на знакамітай з часоў “Бітлз» студыі Abbey Road.

Дыск зьявіцца ў продажы 30 лістапада, а заробленыя на ім грошы Geffen Records плянуе часткова аддаць на навучаньне бедных дзяцей музыцы, піша Guardian .

Нагадаем, што Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI часта зьвяртаецца да вернікаў і праз партал YouTube.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG