Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Папа задаволены гутаркай з Лукашэнкам”


Belarus - Lukashenka in Vatican, 27Apr2009
Belarus - Lukashenka in Vatican, 27Apr2009

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI застаўся вельмі задаволены гутаркай з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Рыме. Аб гэтым заявіў у інтэрвію тэлеканалу АНТ дзяржаўны сакратар Яго Сьвятасьці кардынал Тарчызіо Бертоне, -- паведамляе БЕЛТА.

"Ваш прэзыдэнт быў вельмі добра падрыхтаваны да сустрэчы, вывучыўшы і зразумеўшы склад мысьленьня Яго Сьвятасьці. Ён правёў з Папам дыскусіі на розныя тэмы, абмеркаваўшы ў тым ліку праблему адносін паміж рэлігійнай верай і розумам, паміж навукай і верай. У іх была цікавая гутарка, і Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што вельмі цэніць пазыцыю Бэнэдыкта XVI", - адзначыў кардынал. "Я думаю, што факт гэтай сустрэчы яшчэ больш зблізіў Беларусь з каталіцкай царквой", - дадаў ён.

Тарчызіо Бертоне нагадаў, што ў час сустрэчы з беларускім лідэрам былі абмеркаваны канкрэтныя праблемы і прааналізаваная пэрспэктыва заключэньня базавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Ватыканам. Гэта пагадненьне знаходзіцца ў стадыі вывучэньня і ўзгадненьня яго асобных пунктаў. "Мы спадзяёмся ў бліжэйшы час падпісаць гэта пагадненьне". - заявіў кардынал.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG