Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі навальніца забрала два жыцьці


Мужчыну й жанчыну, якія лічыліся зьніклымі падчас навальніцы ў мінулыя выходныя, знайшлі нежывымі.

42-гадовая гамяльчанка была ў вышуку ад суботы. Яе знайшлі мёртвай на беразе возера, што непадалёк ад вуліцы Хатаевіча ў абласным цэнтры Ля возера ляжаў і мужчына — асобу яго ўдалося ўстанавіць з дапамогай дактыляскапіі.

Паводле папярэдняга заключэньня судмэдэкспэртызы, гараджане загінулі ад удару маланкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG