Грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву пратрымалі каля гадзіны ў пастарунку Ленінскага аддзелу міліцыі, што на Пажарным завулку ў Магілёве.
“Узьнікае пытаньне: як мы можам разглядаць праблемы дэмакратычнай Беларусі, калі нават мала хто са швэдаў ведае, што такая краіна існуе?“
Калегія Менскага гарадзкога суду не задаволіла пазоў, пададзены да “Советской Белоруссии” Галінай Юбко.
Указам Аляксандра Лукашэнкі першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Натальля Пяткевіч выдаленая з камісіі па памілаваньні, у складзе якой знаходзілася некалькі гадоў.
30 ліпеня нечакана памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнэр Юрый Курненін. Чэмпіёну СССР 1982 году ў складзе менскага “Дынама” было ўсяго 55 гадоў.
Ня ўсе апазыцыйныя палітыкі, якія прайшлі праз беларускія турмы і “хімію”, змогуць удзельнічаць у наступнай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдатаў.
30 ліпеня на 56-м годзе жыцьця ня стала легендарнага беларускага футбаліста Юрыя Курненіна, чэмпіёна Савецкага Саюзу 1982 году ў складзе менскага «Дынама».
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 30 ліпеня, чацьвер.
Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”. Эфір 29 ліпеня 2009 году
Паводле справаздачы італьянскай арганізацыі Hands Off Cain, Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе выносяць і выконваюць сьмяротныя прысуды.
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з палітолягам Уладзімерам Падголам.
29 ліпеня пасьля 23-й гадзіны каля гарадзкога парка Вадзім Бароўскі расклейваў улёткі з інфармацыяй пра палітвязьня Арцёма Дубскага.
У Курапатах адбылося штомесячнае памінаньне ахвяр сталінізму. Каля 20 удзельнікаў мерапрыемства ўсклалі кветкі да памятных знакаў, выканалі гімн "Магутны Божа".
Скінутая ў каналізацыю малочная сыроватка забівае мікраарганізмы, якія выкарыстоўваюць на ачышчальных станцыях.
Мужчыну й жанчыну, якія лічыліся зьніклымі падчас навальніцы ў мінулыя выходныя, знайшлі нежывымі.
Чыноўнікі Менгарвыканкаму забаранілі пікет на вуліцы Гурскага каля пункту адлову і часовага ўтрыманьня жывёлаў “Фаўна гораду”.
Старшыня аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” можа ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Актывісты “Маладога фронту” накіравалі зварот у Міністэрства замежных спраў з заклікам правільна называць нашу краіну.
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з экс-старшынём Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Станіславам Шушкевічам.
Карэспандэнт “Свабоды” сустрэўся з загадчыцай мэдычнай часткі менскага сьледчага ізалятара Алай Міхеевай.
У Бабруйскім сьледчым ізалятары ўжо амаль месяц трымаюць актывіста “Маладога фронту” Арцёма Дубскага, які больш за тыдзень галадаваў на знак пратэсту супроць парушэньня ягоных правоў.
Выпускнік гомельскай сярэдняй школы № 12 Багдан Ранішэнка заваяваў залаты мэдаль на 41-й міжнароднай хімічнай алімпіядзе.
Надзвычайныя прыродныя зьявы абвастрылі пытаньне страхаваньня асабістай маёмасьці.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 29 ліпеня, сераду.
Ігар Банцар, галоўны рэдактар польскамоўнага часопіса “Магазын польскі ў выгнаньні”, атрымаў афіцыйнае папярэджаньне за намер распаўсюду выданьняў без выходных дадзеных.
У Літве пацьверджаны яшчэ тры выпадкі заражэньня вірусам грыпу A(H1N1).
Рэчыцкія прадпрымальнікі, якія працуюць на Цэнтральным рынку, падлічваюць страты ад ліпеньскіх ліўняў.
Каля пяці тысяч чалавек пратэставалі 28 ліпеня ў Кіеве супраць прыезду Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Расеі Кірыла.
Супрацоўнікі міністэрства надзвычайных сытуацыяў на лодках эвакуявалі больш за сорак чалавек. Аварыя адбылася сёньня ў другой палове дня.
У Магілёве другі раз сёлета санэпіндэмстанцыя забараняе купацца ў Дняпры. У вадзе знойдзены ўзбуджальнік халеры. Забаронена таксама выкарыстоўваць рачную ваду для гаспадарчых патрэбаў у межах гораду.
Завяршаецца залічэньне студэнтаў на дзённае бюджэтнае навучаньне ў ВНУ па выніках цэнтралізаванага тэставаньня.
У Беларусі працягваюць падлічваць страты, нанесеныя моцным ветрам і залевамі.
Ужо каля пяці гадоў жыхары крычаўскага інтэрнату ў мікрараёне Сож змагаюцца за дах над галавой: лье як зь вядра. Да рамонту рукі ў камунальнікаў пакуль не дайшлі, а ў МНС для выезду на месца чакаюць пажару…
Калі ляцець над Менскам самалётам, гэты раён выглядае вялізным зялёным паркам, што раскінуўся паміж чыгункай і хрушчобамі вуліцы Розы Люксэмбург.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 28 чэрвеня, аўторак.
Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня склала 9662,4 тысяч чалавек.
Ігара Банцара, галоўнага рэдактара часопіса “Магазын польскі ў выгнаньні”, выклікаюць 29 ліпеня ў пракуратуру Гарадзенскай вобласьці.
У жылых мікрараёнах Віцебску, асабліва старых, пабудовы 50-70-х гадоў, утварыліся суцэльныя вадаёмы.
Анамаліі цяперашняга надвор’я наносяць непапраўныя страты сельскай гаспадарцы Беларусі.
У Магілёве вуліца Струшня — адна з самых пацярпелых ад залевы. Пасярод яе цячэ аднайменная невялічкая рачулка.
Моцныя ліўні абрынуліся на Гомельшчыну. За мінулую ноч у Чачэрску выпала амаль месячная норма ападкаў.
Актывісты “Маладога фронту” распачалі кампанію “За праўдзівы назоў”.
Вартаўнік могілак спадар Фёдар: “Мой бацька расказваў, што адзін вясковец вельмі краў у вёсцы — дык яго ўтапілі”.
Дзясятак актывістаў адзначылі гадавіну прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі распаўсюджваньнем адмысловых нумароў газэт пра скасаваны чатырнаццаць гадоў таму Дзень незалежнасьці.
Спэцназаўцы затрымалі ўдзельнікаў флэш-мобу ў сквэры Янкі Купалы.Тыя спрабавалі ўслых прачытаць прынятую 27 ліпеня 1990 года Дэклярацыю аб незалежнасьці.
Беларуская блогерка Елавая разьмясьціла на сваім сайце жахлівае відэа чачэнскай вайны, што выклікала рэзкую рэакцыю наведнікаў. Сытуацыю камэнтуюць аглядальнікі Свабоды.
У мінулую пятніцу ў Менску ў выніку залевы пад ваду трапілі сотні аўтамабіляў. Амаль усе яны патрабуюць сур’ёзнага рамонту. Ці ёсьць шанцы ў іх гаспадароў атрымаць грашовую кампэнсацыю стратаў?
Дзевятнаццаць гадоў таму Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Як прымалі Дэклярацыю? Успаміны дэпутатаў тагачаснага Вярхоўнага Савету.
Якія пэрспэктывы маюць выпускнікі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту? Куды ўладкоўваюцца працаваць? Ці бяруць іх на працу ў дзяржаўныя ўстановы?
Загрузіць яшчэ