Cёньня ў Гомелі ў межах грамадзкай кампаніі “Будзьма!” адбылася экскурсіія моладзі па гістарычных мясьцінах гораду.
Беларускія падзеі ў фотаздымках, 15 — 14 лютага 2009 году.
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы пачаўся першы этап другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі.
Гомельскія актывісты прыйшлі адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы да помніка Кірылу Тураўскаму, а трапілі ў пастарунак.
Канадзкае выданьне La Presse паведамляе, што ў сувязях з 38-гадовым наркадылерам Паскуале Манджыёлу падазраюцца і беларускія легіянэры клюбу НХЛ Манрэаль Канадыенс, браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны.
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, паслы Швэцыі й Украіны ўзялі ўдзел у напісаньні Другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі ў менскім офісе ТБМ.
20 лютага ля ганку ізалятару на Валадарскага маладафронтаўцы правялі пікет салідарнасьці пад лёзунгам “Свабоду палітвязьням!”.
Актывісты гомельскай рэгіянальнай арганізацыі незалежнага Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці працягваюць уручаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў подпісы выбарцаў наконт ўнясеньня паправак у сумна вядомы закон пра льготы.
Сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” абскарджвае рашэньне прызыўной камісіі, якая прызнала яго прыдатным да вайсковай службы без мэдычнага абсьледаваньня.
Паводле сацыялягічнага апытаньня інстытуту Gallup, Беларусь — адна з найменш рэлігійных краінаў сьвету. Як ставяцца да такой ацэнкі ў Беларусі?
Сёньня Лельчыцкі раённы суд абвясьціў пастановы па дзьвюх адміністрацыйных справах супраць пробашча каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны.
Паводле папярэдняй інфармацыі МЗС Беларусі, у выніку катастрофы самалёта АН-12, які сёньня разьбіўся ў эгіпэцкім аэрапорце Луксор, загінулі двое беларусаў
Сёньня Лельчыцкі раённы суд вынес пастанову ў адміністрацыйнай справе супраць пробашча мясцовай каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны.
У Беларусі адменена дэкляраваньне фізычнымі асобамі крыніц грашовых сродкаў пры ажыцьцяўленьні буйных зьдзелак.
У аглядзе недзяржаўнага друку — пра русіфікацыю беларускай школы, знос дому на праспэкце Дзяржынскага і шчасьлівы выпадак ганцавіцкай настаўніцы.
Кажуць, жанчыны лепш адаптуюцца да новых умоваў, дапасуюцца да любых цяжкасьцяў. Сытуацыя крызісу, выглядае, патрабуе менавіта гэткіх навыкаў.
Сыравіна для моцных напояў істотна падаражэла, а экспартныя пастаўкі амаль згорнутыя.
19 лютага крамы Магілёўшчыны не прадавалі алькагольных напояў. Аблвыканкам абвясьціў у рэгіёне Дзень цьвярозасьці. Першы такі дзень адбыўся летась 27 жніўня.
Нарыхтоўваць бярозавыя венікі цяпер небясьпечна: могуць затрымаць і абкласьці штрафам. Для жыхароў лясных вёсак таксама значна падаражэлі дровы.
Сёньня ў Маскве прысяжныя па справе Ганны Паліткоўскай прызналі невінаватымі ўсіх абвінавачаных.
Генуэскі суд па справах непаўналетніх апраўдаў Марыю К’яру Барначын, яе мужа Алесандра Джуста, іх бацькоў, а таксама двух каталіцкіх сьвятароў. Яны абвінавачваліся ва ўтойваньні Вікі Мароз.
Гвалтоўна прызваных у войска Франка Вячорку і Зьмітра Хведарука абсьледавалі ў Рэспубліканскім вайсковым шпіталі, але з розных прычын адмовілі ў шпіталізацыі.
Беларускі тыднёвік «Новы час» атрымаў міжнародную прэмію імя нямецкага выдаўца Герда Буцэрыюса «Маладая прэса Ўсходняй Эўропы — 2009» Такое рашэньне прыняло міжнароднае журы, у якое ўвайшлі вядомыя заходнеэўрапейскія журналісты і грамадзкія дзеячы.
37-гадовая беларуска выдала нямецкаму правасудзьдзю сужэнца празь дзесяць з паловай гадоў пасьля зьдзейсьненага ім цяжкага злачынства — рабунку банку на захадзе ФРГ.
Абутак прыносяць заношаны. Рамонт такой пары можа каштаваць пад семдзесят тысяч. Раней такая сума магла шакаваць чалавека, а цяпер людзі пакідаюць і кажуць: «Зрабіце, я яшчэ сэзон пранашу».
Сёньня ў Мінску, каля будынка № 5 на вуліцы Старажоўскай, адбыўся брыфінг старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў А.Астаповіча.
Сёньня, на другім тыдні свайго новага жыцьця, пацыентка, імя якой трымаецца ў сакрэце, знаходзіцца пад наглядам лекараў у асобным боксе цэнтру “Кардыялёгія”, што на базе 4-й бальніцы.
Арыштаваным дзесяць дзён таму прадпрымальнікам Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Ўладзімеру Асіпенку прад’яўлены абвінавачаньні.
Гомельскі абласны суд працягвае слуханьні крымінальнай справы ў дачыненьні да былога генэральнага дырэктара Рагачоўскага малочна-кансэрвавага камбіната Міхаіла Комара.
Да 10 гадоў турмы пагражае іншым арыштаваным прадпрымальнікам Юрыю Лявонаву і Ўладзімеру Асіпенку.
Сёньня ў Менск для сустрэчы з уладамі і апазыцыяй прыбывае Хаўер Саляна. Што б сказалі прадстаўніку Эўразьвязу вы, калі бы была такая магчымасьць? <b>ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ</b>
Гарадзенскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне Астравецкага райсуду, які не задаволіў пазоў актывістаў антыядзернага руху да райвыканкаму.
Суд Першамайскага раёну Менску асудзіў да вялікага штрафу жыхара сталіцы за паўторнае кіраваньне аўтамабілем у стане алькагольнага ап'яненьня.
Чавускі раённы суд не задаволіў пазоў рэдактара газэты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага й заснавальніка выданьня Ўладзімера Кудраўцава супраць рэдакцыі газэты крычаўскага райвыканкаму “Ленінскі кліч”.
Афіцыйны ўрад, як вядома, ачольвае Сяргей Сідорскі. Ценявым урадам называе сябе Нацыянальны камітэт АДС на чале зь Лябедзькам. А сёньня заявілі пра стварэньне яшчэ аднаго ўраду — электроннага.
У цэнтры Гомеля прададзена на аўкцыёне за 470 мільёнаў рублёў кафэ, якое належала чальцам злачыннай групоўкі, вядомай як “пажарнікі”.
Васіля Хадзькова, чый прыватны дом быў спалены --> http://www.svaboda.org/content/Article/1494599.html падчас зносу мэтрабудаўцамі, вызвалілі з міліцыі.
У Магілёве ў крызісе апынулася гарадзкая нерухомасьць. На ўтрыманьне безгаспадарных будынкаў траціцца больш за мільярд рублёў.
Дома нумар 26 --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=53.886615,+27.513387&sll=53.886798,27.513676&sspn=0.001638,0.004807&ie=UTF8&ll=53.886677,27.513993&spn=0.001638,0.004807&t=h&z=18&iwloc=addr па праспэкце Дзяржынскага болей няма. Сёньня ён згарэў у вялікім пажары, які пачаўся ў выніку дзеяньняў мэтрабудаўнікоў, калі тыя пачалі зносіць будынак, не пагасіўшы агонь у печы. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif
Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка 9 дзён застаюцца пад арыштам. Сустракацца з роднымі нікому з траіх не дазваляюць.
Летась у дзяржаўную архіўную службу Беларусі зьвярнуліся больш за 600 чалавек, якія жадаюць даведацца пра свой радавод. Гэта грамадзяне Беларусі, Расеі, Украіны, Ізраілю, ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Францыі ды іншых краінаў.
Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў Жытомірскай мытні.
Міліцыя Завадзкога раёну Менску хоча вазіць выпівохаў у царкву.
На 16 лютага а 10 раніцы быў прызначаны знос прыватнага дома № 26 на праспэкце Дзяржынскага ў Менску. У гэтым доме жыве Васіль Хадзькоў, які заяўляе, што яму ня выдзелілі кватэру замест дома, на месцы якога пройдзе лінія мэтро.
Дэлегацыя ПАРЭ абмяркуе зь беларускімі ўладамі пэрспэктывы дыялёгу афіцыйнага Менску з Радай Эўропы і ПАРЭ ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. <b>ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ </b>
У Празе каля 30 беларускіх і грузінскіх грамадзкіх актывістаў выказаліся супраць запрашэньня А.Лукашэнкі на саміт у Прагу.
Як піша газэта, Марк Зэльцэр патраціў на вызваленьне брата, вязьня беларускай турмы Эмануіла Зэльцэра каля мільёна даляраў.
Беларускія падзеі ў фатаздымках, 8—14 лютага 2009 году.
Дзень сьвятога Валянціна ў абласным цэнтры адзначалі і апазыцыйныя актывісты, і сябры БРСМу, і нават дзяржаўныя ўстановы.
14 лютага спэцназ міліцыі разагнаў несанкцыянаваную “Акцыю любові”, якую арганізаваў “Малады фронт”. /img/icon-video.gif /img/icon-photogallary.gif /img/icon-listen.gif
Загрузіць яшчэ