Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховічу пагражае да 12 гадоў турмы


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Паводле часткі 3 артыкулу 218 Крымінальнага кодэксу яго вінавацяць у наўмысным зьнішчэньні маёмасьці, якое нанесла страты ў буйных памерах і было зьдзейсьненае арганізаванай групай.


Аб гэтым Свабодзе паведаміў адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка. Па якіх канкрэтна эпізодах прад’яўленае абвінавачаньне, адвакат адмовіўся паведаміць, спаслаўшыся на тое, што даў падпіску аб неразгалошваньні.

Ад 3 да 10 гадоў турмы пагражае іншым арыштаваным прадпрымальнікам Юрыю Лявонаву і Ўладзімеру Асіпенку. Ім прад'яўлена абвінавачаньне па частцы 2 артыкулу 218 Крымінальнага кодэксу, паведамляе Інтэрфакс.

8 лютага ў Ваўкавыску супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС разам з байцамі спэцпадразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” арыштавалі Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава й Уладзімера Асіпенку. У іхных кватэрах адбыліся ператрусы, пасьля чаго ўсіх трох адвезьлі ў менскае СІЗА.

Паводле інфармацыі МУС, затрыманыя падазраюцца ў арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў. У прыватнасьці, было паведамлена пра падпалы і падрывы маёмасьці дзяржаўных службоўцаў. Такім чынам яны нібыта помсьцілі за перасьлед іхнай фірмы. Пазьней Першы канал БТ паведаміў, што пры ператрусах у затрыманых была знойдзена выбухоўка і агнястрэльная зброя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG