Афіцыйны ўрад, як вядома, ачольвае Сяргей Сідорскі. Ценявым урадам называе сябе Нацыянальны камітэт АДС на чале зь Лябедзькам. А сёньня заявілі пра стварэньне яшчэ аднаго ўраду — электроннага.
У цэнтры Гомеля прададзена на аўкцыёне за 470 мільёнаў рублёў кафэ, якое належала чальцам злачыннай групоўкі, вядомай як “пажарнікі”.
Васіля Хадзькова, чый прыватны дом быў спалены --> http://www.svaboda.org/content/Article/1494599.html падчас зносу мэтрабудаўцамі, вызвалілі з міліцыі.
У Магілёве ў крызісе апынулася гарадзкая нерухомасьць. На ўтрыманьне безгаспадарных будынкаў траціцца больш за мільярд рублёў.
Дома нумар 26 --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=53.886615,+27.513387&sll=53.886798,27.513676&sspn=0.001638,0.004807&ie=UTF8&ll=53.886677,27.513993&spn=0.001638,0.004807&t=h&z=18&iwloc=addr па праспэкце Дзяржынскага болей няма. Сёньня ён згарэў у вялікім пажары, які пачаўся ў выніку дзеяньняў мэтрабудаўнікоў, калі тыя пачалі зносіць будынак, не пагасіўшы агонь у печы. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif
Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка 9 дзён застаюцца пад арыштам. Сустракацца з роднымі нікому з траіх не дазваляюць.
Летась у дзяржаўную архіўную службу Беларусі зьвярнуліся больш за 600 чалавек, якія жадаюць даведацца пра свой радавод. Гэта грамадзяне Беларусі, Расеі, Украіны, Ізраілю, ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Францыі ды іншых краінаў.
Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў Жытомірскай мытні.
Міліцыя Завадзкога раёну Менску хоча вазіць выпівохаў у царкву.
На 16 лютага а 10 раніцы быў прызначаны знос прыватнага дома № 26 на праспэкце Дзяржынскага ў Менску. У гэтым доме жыве Васіль Хадзькоў, які заяўляе, што яму ня выдзелілі кватэру замест дома, на месцы якога пройдзе лінія мэтро.
Дэлегацыя ПАРЭ абмяркуе зь беларускімі ўладамі пэрспэктывы дыялёгу афіцыйнага Менску з Радай Эўропы і ПАРЭ ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. <b>ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ </b>
У Празе каля 30 беларускіх і грузінскіх грамадзкіх актывістаў выказаліся супраць запрашэньня А.Лукашэнкі на саміт у Прагу.
Як піша газэта, Марк Зэльцэр патраціў на вызваленьне брата, вязьня беларускай турмы Эмануіла Зэльцэра каля мільёна даляраў.
Беларускія падзеі ў фатаздымках, 8—14 лютага 2009 году.
Дзень сьвятога Валянціна ў абласным цэнтры адзначалі і апазыцыйныя актывісты, і сябры БРСМу, і нават дзяржаўныя ўстановы.
14 лютага спэцназ міліцыі разагнаў несанкцыянаваную “Акцыю любові”, якую арганізаваў “Малады фронт”. /img/icon-video.gif /img/icon-photogallary.gif /img/icon-listen.gif
За 10 гадоў ваенкаматы накіравалі ў Аўганістан 32 тысячы прызыўнікоў зь Беларусі: каля 800 зь іх загінулі, 12 зьніклі бязь вестак, больш за 700 вярнуліся дадому інвалідамі.
У пятніцу раптоўна спынілася сэрца ў паэта, празаіка, публіцыста і перакладчыка Валянціна Тараса.
Актывісткі грамадзкай ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры” заяўляюць пра ціск з боку ўладаў напярэдадні пратэстных акцый.
У Берасьці зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва помніка да 1000-годзьдзя гораду. Пратэст будзе адрасаваны Міністэрству культуры, Берасьцейскаму абласному і гарадзкому саветам дэпутатаў.
Начальнік Глыбоцкага раённага вузла сувязі адказаў на калектыўны ліст, аўтары якога прасілі аднавіць падпіску на адзіную на Віцебшчыне недзяржаўную газэту.
Актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў патрабуе ад генэральнай пракуратуры завесьці крымінальную справу супраць рэдакцыі афіцыйнай газэты “Бабруйскае жыцьцё”.
Як вы ацэньваеце дзеяньні ўлады ва ўмовах крызісу? Ці спраўляецца яна? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
У блізкай будучыні ў Беларусі можна будзе адкупіцца за некаторыя віды нецяжкіх злачынстваў.
Ленінскі суд Магілёва спыніў разгляд пазову жыхара мікрараёну Саломінка Ігара Каваленкі супраць гарвыканкаму. Каваленка на судзе прадстаўляў інтарэсы ініцыятыўнай групы, якая намагалася правесьці ў мікрараёне мясцовы рэфэрэндум.
Кіраўнік Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША Бэнджамін Кардэн заклікаў афіцыйны Менск як мага хутчэй вызваліць Эмануіла Зэльцэра.
У пятніцу 13 лютага на сайце “Свабоды” стартуе доўгатэрміновая акцыя, галоўнымі героямі якой стануць актыўныя ўдзельнікі беларускай блогасфэры.
12 лютага гвалтам выселілі з прыватнага дома менчука Васіля Хадзькова, які не пагаджаўся з прапанаваным гарадзкімі ўладамі варыянтам адсяленьня.<img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />
Жыхары Віцебску дзяліліся сваім стаўленьнем да прымусовай дактыляскапіі.
Роўна год застаецца да пачатку ХХІ зімовых Алімпійскіх гульняў – урачыстая цырымонія адкрыцьця заплянаваная ў канадзкім Ванкувэры якраз на 12 лютага 2010 году.
Мужчынская частка насельніцтва Мастоў масава атрымала позвы з патрабаваннем зьявіцца ў Мастоўскі РАУС для праходжаньня дактыласкапіі.
Цяпер спэцслужбы могуць бесьперашкодна ўмешвацца ў прыватнае жыцьцё яго й ягоных сваякоў.
Сёньня Лельчыцкі раённы суд другі раз перанёс разгляд адміністрацыйнай справы супраць ксяндза Віталя Мышоны за ўсталяваны на ўезьдзе ў райцэнтар крыж.
Як выжываюць людзі ва ўмовах крызісу і як ўлада выкарыстоўвае прапаганду, каб супакоіць насельніцтва?
Пяцікурсьнік Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту Алег Пронскі ня зможа паехаць у гаспадарку, куды меў разьмеркаваньне.
На паўднёвым захадзе Масквы, у раёне Ленінскага праспэкту ў вагоне - бытоўцы на будаўнічай пляцоўцы кампаніі “Балтвестстрой” знойдзена цела 18-гадовага беларускага гастарбайтэра.
Віцебскія журналісты вырашылі зрабіць падарунак сястры Васіля Быкава Валянціне: набылі для яе радыёпрымач і заехалі ў адведкі.
Ігар Макарэвіч, жыхар вёскі Пухавічы, пагадзіўся даць інтэрвію “Свабодзе” пры ўмове, што ня будзе пытаньняў пра справы сьледзтва.
Дацкія грамадзяне Эрлінг Лаўрсэн і Рольф Бэрген, якія абвінавачваюцца беларускімі ўладамі ў спробе “наладзіць незаконную рэлігійную дзейнасьць у адным з малельных дамоў пратэстанцкай абшчыны Гомеля” і ў дачыненьне да якіх прынятае рашэньне адносна дэпартацыі на радзіму, зьбіраюцца абскардзіць падобнае рашэньне. Цяпер яны кансультуюцца зь юрыстамі і прадстаўнікамі амбасады.
Усясьветны дзень хворага 11 лютага задуманы як сацыяльны крок, накіраваны па падтрымку людзей, што трапілі ў сумную катэгорыю нездаровых. У Беларусі ён супаў зь пікам эпідэміі грыпу.
Што адбываецца, калі праваахоўная і судовая сыстэмы не спраўляюцца са сваім абавязкам знаходзіць і караць злачынцаў? Чаму людзі ідуць на самасуд, хаця ведаюць, што гэта таксама ня выйсьце?
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной.
Ірляндыя стане другой краінай пасьля Італіі, якая заключыць двухбаковыя пагадненьні зь Беларусьсю адносна замежнага адпачынку чарнобыльскіх дзяцей. Беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка ўхваліў адпаведны праект беларуска-ірляндзкага пагадненьня.
Мэдыкі паведамілі актывісту “Маладога фронту” Зьмітру Хведаруку, што яму неабходна апэрацыя.
Зь Беларусі ў Прыбалтыку мелі перавезьці 0,5 кг гераіну. Пра гэта паведамляе калінінградзкае оnline-выданьне “Янтарный Край”.
Пра гэта са спасылкай на дэпартамэнт па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі паведамляе агенцтва Інтэрфакс.
У Салігорску каля тысячы бізнэсоўцаў рынку “Акцябрскі” пакінуць свае працоўныя месцы, каб выказаць пратэст дзеяньням мясцовай адміністрацыі і ўладаў гораду.
Cакратарыят ТБМ заклікаў суайчыньнікаў актыўна ўдзельнічаць у ініцыятывах і акцыях, прысьвечаных 10-годзьдзю Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага.
Агляд некаторых публікацыяў недзяржаўных СМІ за 10 лютага.
Загрузіць яшчэ