У Празе каля 30 беларускіх і грузінскіх грамадзкіх актывістаў выказаліся супраць запрашэньня А.Лукашэнкі на саміт у Прагу.
Як піша газэта, Марк Зэльцэр патраціў на вызваленьне брата, вязьня беларускай турмы Эмануіла Зэльцэра каля мільёна даляраў.
Беларускія падзеі ў фатаздымках, 8—14 лютага 2009 году.
Дзень сьвятога Валянціна ў абласным цэнтры адзначалі і апазыцыйныя актывісты, і сябры БРСМу, і нават дзяржаўныя ўстановы.
14 лютага спэцназ міліцыі разагнаў несанкцыянаваную “Акцыю любові”, якую арганізаваў “Малады фронт”. /img/icon-video.gif /img/icon-photogallary.gif /img/icon-listen.gif
За 10 гадоў ваенкаматы накіравалі ў Аўганістан 32 тысячы прызыўнікоў зь Беларусі: каля 800 зь іх загінулі, 12 зьніклі бязь вестак, больш за 700 вярнуліся дадому інвалідамі.
У пятніцу раптоўна спынілася сэрца ў паэта, празаіка, публіцыста і перакладчыка Валянціна Тараса.
Актывісткі грамадзкай ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры” заяўляюць пра ціск з боку ўладаў напярэдадні пратэстных акцый.
У Берасьці зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва помніка да 1000-годзьдзя гораду. Пратэст будзе адрасаваны Міністэрству культуры, Берасьцейскаму абласному і гарадзкому саветам дэпутатаў.
Начальнік Глыбоцкага раённага вузла сувязі адказаў на калектыўны ліст, аўтары якога прасілі аднавіць падпіску на адзіную на Віцебшчыне недзяржаўную газэту.
Актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў патрабуе ад генэральнай пракуратуры завесьці крымінальную справу супраць рэдакцыі афіцыйнай газэты “Бабруйскае жыцьцё”.
Як вы ацэньваеце дзеяньні ўлады ва ўмовах крызісу? Ці спраўляецца яна? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
У блізкай будучыні ў Беларусі можна будзе адкупіцца за некаторыя віды нецяжкіх злачынстваў.
Ленінскі суд Магілёва спыніў разгляд пазову жыхара мікрараёну Саломінка Ігара Каваленкі супраць гарвыканкаму. Каваленка на судзе прадстаўляў інтарэсы ініцыятыўнай групы, якая намагалася правесьці ў мікрараёне мясцовы рэфэрэндум.
Кіраўнік Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША Бэнджамін Кардэн заклікаў афіцыйны Менск як мага хутчэй вызваліць Эмануіла Зэльцэра.
У пятніцу 13 лютага на сайце “Свабоды” стартуе доўгатэрміновая акцыя, галоўнымі героямі якой стануць актыўныя ўдзельнікі беларускай блогасфэры.
12 лютага гвалтам выселілі з прыватнага дома менчука Васіля Хадзькова, які не пагаджаўся з прапанаваным гарадзкімі ўладамі варыянтам адсяленьня.<img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />
Жыхары Віцебску дзяліліся сваім стаўленьнем да прымусовай дактыляскапіі.
Роўна год застаецца да пачатку ХХІ зімовых Алімпійскіх гульняў – урачыстая цырымонія адкрыцьця заплянаваная ў канадзкім Ванкувэры якраз на 12 лютага 2010 году.
Мужчынская частка насельніцтва Мастоў масава атрымала позвы з патрабаваннем зьявіцца ў Мастоўскі РАУС для праходжаньня дактыласкапіі.
Цяпер спэцслужбы могуць бесьперашкодна ўмешвацца ў прыватнае жыцьцё яго й ягоных сваякоў.
Сёньня Лельчыцкі раённы суд другі раз перанёс разгляд адміністрацыйнай справы супраць ксяндза Віталя Мышоны за ўсталяваны на ўезьдзе ў райцэнтар крыж.
Як выжываюць людзі ва ўмовах крызісу і як ўлада выкарыстоўвае прапаганду, каб супакоіць насельніцтва?
Пяцікурсьнік Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту Алег Пронскі ня зможа паехаць у гаспадарку, куды меў разьмеркаваньне.
На паўднёвым захадзе Масквы, у раёне Ленінскага праспэкту ў вагоне - бытоўцы на будаўнічай пляцоўцы кампаніі “Балтвестстрой” знойдзена цела 18-гадовага беларускага гастарбайтэра.
Віцебскія журналісты вырашылі зрабіць падарунак сястры Васіля Быкава Валянціне: набылі для яе радыёпрымач і заехалі ў адведкі.
Ігар Макарэвіч, жыхар вёскі Пухавічы, пагадзіўся даць інтэрвію “Свабодзе” пры ўмове, што ня будзе пытаньняў пра справы сьледзтва.
Дацкія грамадзяне Эрлінг Лаўрсэн і Рольф Бэрген, якія абвінавачваюцца беларускімі ўладамі ў спробе “наладзіць незаконную рэлігійную дзейнасьць у адным з малельных дамоў пратэстанцкай абшчыны Гомеля” і ў дачыненьне да якіх прынятае рашэньне адносна дэпартацыі на радзіму, зьбіраюцца абскардзіць падобнае рашэньне. Цяпер яны кансультуюцца зь юрыстамі і прадстаўнікамі амбасады.
Усясьветны дзень хворага 11 лютага задуманы як сацыяльны крок, накіраваны па падтрымку людзей, што трапілі ў сумную катэгорыю нездаровых. У Беларусі ён супаў зь пікам эпідэміі грыпу.
Што адбываецца, калі праваахоўная і судовая сыстэмы не спраўляюцца са сваім абавязкам знаходзіць і караць злачынцаў? Чаму людзі ідуць на самасуд, хаця ведаюць, што гэта таксама ня выйсьце?
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной.
Ірляндыя стане другой краінай пасьля Італіі, якая заключыць двухбаковыя пагадненьні зь Беларусьсю адносна замежнага адпачынку чарнобыльскіх дзяцей. Беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка ўхваліў адпаведны праект беларуска-ірляндзкага пагадненьня.
Мэдыкі паведамілі актывісту “Маладога фронту” Зьмітру Хведаруку, што яму неабходна апэрацыя.
Зь Беларусі ў Прыбалтыку мелі перавезьці 0,5 кг гераіну. Пра гэта паведамляе калінінградзкае оnline-выданьне “Янтарный Край”.
Пра гэта са спасылкай на дэпартамэнт па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі паведамляе агенцтва Інтэрфакс.
У Салігорску каля тысячы бізнэсоўцаў рынку “Акцябрскі” пакінуць свае працоўныя месцы, каб выказаць пратэст дзеяньням мясцовай адміністрацыі і ўладаў гораду.
Cакратарыят ТБМ заклікаў суайчыньнікаў актыўна ўдзельнічаць у ініцыятывах і акцыях, прысьвечаных 10-годзьдзю Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага.
Агляд некаторых публікацыяў недзяржаўных СМІ за 10 лютага.
Аляксандра Жыдкевіча, грамадзкага актывіста з Гарадоччыны, судзьдзя пастанавіў скіраваць на псыхіятрычную экспэртызу, перш чым разглядаць далей крымінальную справу, ініцыяваную супраць яго раённай пракуратурай.
Жыхары вуліц Уманскай, Дзекабрыстаў, Абухоўскай ды іншых пратэстуюць супраць парушэньня іх правоў пры зносе дамоў у сувязі з будаўніцтвам мэтро. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif
Пасьля амаль месячнага ўтрыманьня ў сьледчым ізалятары Гомельская абласная пракуратура адпусьціла пад хатні арышт трох жыхароў вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёну.
Андрэй Бастунец: “Замест таго каб даць больш свабоды сродкам масавай інфармацыі, закон абмежаваў гэтую свабоду яшчэ больш”.
Самадзейныя аўтары падалі на конкурс некалькі варыянтаў гімну, спаміж якіх жыхары Паставаў выберуць найлепшы.
Мастоўскі райвыканкам ня даў дазволу правесьці 12 лютага пікет супраць падвышэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі.
Фэльчара-стаматоляга Аляксандра Жыдкевіча, які быў незалежным назіральнікам падчас мінулых парлямэнцкіх выбараў, Гарадоцкая раённая пракуратура вінаваціць у атрыманьні незаконнага ўзнагароджаньня ад пацыентаў.
“Каб не бяда — цяжкая хвароба, якая прыйшла ў выніку радыяцыі — я б ніколі не зьмяніла сваё жыцьцё”, — кажа Кэтлін Кент, аўтарка кнігі The Heretic's Daughter, якая нядаўна выйшла ў ЗША.
Беларусь заняла чацьвёртае месца сярод краінаў колішняга СССР па росту спажывецкіх цэнаў. За 2008 год спажывецкія цэны вырасьці на 13,3%. <b>ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ</b>
Пракуратура Гомельскай вобласьці змяніла меру стрыманьня тром жыхарам вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёну, якія абвінавачваюцца ў забойстве аднавяскоўца-падпальшчыка.
Закон, які выклікаў крытыку беларускай журналісцкай супольнасьці, уступіў у сілу 8 лютага. Прадстаўнікі беларускай незалежнай прэсы расцанілі яго як больш жорсткі для дзейнасьці мэдыяў
Загрузіць яшчэ