Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масты: пікет супраць росту камунальных тарыфаў не дазволілі


Мастоўскі райвыканкам ня даў дазволу правесьці 12 лютага пікет супраць падвышэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі.


У пікеце меўся ўдзельнічаць лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч.

Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар руху Алесь Зарэмбюк, які падаваў заяву мясцовым уладам.

Арганізатар меркаваў правесьці пікет у час абеду ў цэнтры гораду, дзе знаходзіцца райвыканкам і дзе бывае нямала мінакоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG