Паводле папярэдняй інфармацыі МЗС Беларусі, у выніку катастрофы самалёта АН-12, які сёньня разьбіўся ў эгіпэцкім аэрапорце Луксор, загінулі двое беларусаў, паведаміў “Інтэрфаксу” прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.
“Асобы загінулых удакладняюцца. Выарашаецца пытаньне пра дастаўку іхніх целаў на радзіму”, — адзначыў Папоў. На борце АН-12 знаходзіліся два грамадзяніны Беларусі, два — Украіны і адзін — Расеі.
Катастрофа самалёта, якія належаў авіякампаніі Aerolift (ПАР) і выконваў рэйс з Уганды ва Ўкраіну, здарылася 20 лютага ў 4 гадзіны 10 хвілінаў паводле мясцовага часу. Пасьля дазапраўкі ў аэрапорце Люксору падчас узьлёту й набору вышыні самалёт упаў і загарэўся.