Радыё Свабода, Прага На вуліцах Бэрліна зьявіліся плякаты з запрашэньнямі на імпрэзу “Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі”, якая пройдзе 19 сакавіка ва ўсходнім раёне нямецкай сталіцы – Вайсэнзэе. Тэкст запрашэньняў напісаны як па-нямецку, так і па-беларуску. Арганізатары імпрэзы – новае згуртаваньне “Беларусы ў Бэрліне”, створанае з ініцыятывы выпускнікоў Бэрлінскага вольнага ўнівэрсытэту, у якое ўваходзяць таксама беларус Максім Грушавы і немец Інга Пэц. Абодва яны – аўтары шэрагу інфармацыйных і мастацкіх праектаў, зьвязаных зь Беларусьсю, у тым ліку й музычнага турнэ па Нямеччыне гурту NRM.