Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкага актывіста Аляксея Трубкіна затрымалі восьмы раз


Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацку быў затрыманы грамадзкі актывіст Аляксей Трубкін. Падставай для затрыманьня стала тое, што ён зьмясьціў плякат з выяваю Мілінкевіча ў фае гарадзкой гімназіі. І хаця плякат меў выходныя зьвесткі, а гімназія вызначана як месца разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў, актывіст быў затрыманы работнікамі міліцыі.

Спадара Трубкіна тры гадзіны пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку, потым адвезьлі ў гарадзкі суд, дзе ён знаходзіўся паўтары гадзіны. А 19-й гадзіне затрыманага вывелі з будынку суду і пасадзілі ў “варанок”. Аляксей Трубкін пасьпеў паведаміць сябрам, якія чакалі яго на ганку суду, што яму інкрымінуюць непадпарадкаваньне работнікам міліцыі і што суд па ягонай справе адбудзецца заўтра. Гэта ўжо восьмае па ліку затрыманьне грамадзкага актывіста.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG