Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На межах Беларусі адбудуцца акцыі "Запрашаем Беларусь у Эўропу"


Тацяна Поклад, Вільня На дзень выбараў 19 сакавіка на межах Беларусі зь Літвой, Польшчай і Украінай адбудуцца акцыі салідарнасьці "Belarus Welcome to Europe" (Ласкава запрашаем Беларусь у Эўропу!). У гэтых акцыях салідарнасьці зь беларускім дэмакратычнымі сіламі возьмуць удзел міжнародныя незалежныя назіральнікі, якіх беларускія улады не пусьцілі у краіну.

На літоўска-беларускім памежжы акцыя пачнецца на кантрольна-прапускным пункце у Лаварышках аб 11-й гадзіне 19 сакаквіка. Акцыя мае на мэце прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў і сродкаў масавай інфармацыі да беларускіх праблемаў.

Аргаінізатар акцыі ў Літве, каардынатар Цэнтру аб''яднаных беларускіх ініцыятываў Томас Тамілінас, кажа, што Літва, як і Украіна і Польшча, хоча паказаць гэтай акцыяй, што яны насамрэч добрыя суседзі, якіх хвалююць беларускія падзеі:

(Тамілінас: ) “Наша мэта – паказаць, што Беларусь, што ідэя беларускай дэмакратыі і прагрэсу ў гэтай краіне важная насамрэч ня толькі самім беларусам, але і яе суседзям”.

Плянуеца, што на літоўска-беларускай мяжы найперш зьбяруцца каля 50 грамадзянаў Літвы, Польшчы, Даніі і іншых краінаў Эўразьвязу. Гэта прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, якіх беларускія улады не пусьцілі ў краіну назіраць за выбарамі.

Да іх далучацца ўсе ахвотныя. Таксама у дзень выбараў у Беларусі адбудзецца пікет Таварыства беларускай культуры ў Літве ля беларускай амбсады ў Вільні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG