У Маскоўскім судзе Менску працягваецца працэс па справе сьмерці на «Валадарцы» ў 2013 годзе менчука Ігара Пцічкіна.
Менскі гарадзкі суд пачаў 16 верасьня разгляд крымінальнай справы адносна Вячаслава Давыдовіча. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Фэльчар укалоў Пцічкіну галапэрыдол і не запісаў гэта ў журнал Аляксандар Крылоў расказаў пра падзеі раніцы 4 жніўня і патлумачыў, чаму вырашыў увесьці Пцічкіну моцны заспакаяльнік — галапэрыдол.
Чыж знаходзіўся за кратамі з сакавіка 2016 года, яму пагражала да 7 год з канфіскацыяй. Магчыма, ён выплаціў звыш $12 млн шкоды.
Суд Фрунзенскага раёну Менску яшчэ 15 жніўня вынес прысуд адносна мужчыны 19 год і дзяўчыны 17 год, якія займаліся сэксам на вуліцы Скрыпнікава, што ў менскім раёне Сухарава.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык атрымаў пратакол за правядзеньне несанкцыянаванай масавай акцыі. Дата разгляду справы ў судзе пакуль невядомая.
У Фрунзенскім судзе Менску завяршыўся працэс па гучнай справе раварыста, які зьбіў мінака бэйсбольнай бітай.
Экс-гендырэктар хакейнага клюбу «Дынама-Менск» Максім Суботкін зьвяртаўся са сьледчага ізалятара да Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем аб памілаваньні, але яму было адмоўлена.
Сьвярдлоўскі абласны суд вырашыў адпусьціць са сьледчага ізалятару пад хатні арышт відэаблогера Руслана Сакалоўскага, які лавіў пакемонаў у храме ў Екацярынбургу.
У Першамайскім судзе Менску 8 верасьня пачнецца працэс па справе былога гендырэктара «Дынама-Менск» Максіма Суботкіна.
У Маскоўскім судзе Менску агалошаны прысуд экс-гендырэктару баскетбольнага клюбу Цмокі-Менск Канстанціну Шараверу.
Грынкевічу пагражае 9 гадоў калёніі. Пацярпелы ня хоча яму дараваць і просіць максымальнага пакараньня.
У Фрунзэнскім судзе Менску пачаўся працэс па справе менскага раварыста, які ўдарыў мінака бэйсбольнай бітай. На лаве падсудных — 30-гадовы Анатоль Грынкевіч, індывідуальны прадпрымальнік. Пацярпелы — Васіль Дземідовіч, яму 17 гадоў.
Дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур», беларускі фатограф і дасьледчык прыроды Сяргей Плыткевіч накіраваў адкрыты ліст старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь Валянціну Сукалу.
7 верасьня ў Маскоўскім судзе Менску будзе абвешчаны прысуд былому гендырэктару баскетбольнага клюбу «Цмокі-Менск» Канcтанціну Шараверы, якога абвінавачваюць ў крадзяжы грошай клюбу праз злоўжываньне службовым становішчам.
Рашэньне па справе блогера Антона Матолькі — гэта не судовы прэцэдэнт, які будзе абавязковы для прымяненьня іншымі беларускімі судамі ў аналягічных справах. Але такая судовая практыка ўсё роўна не на карысьць аўтараў.
Карыстальнікі сацыяльных сетак у адказ на рашэньне суду сталі публікаваць на сваіх старонках фота, з-за якога распачаўся канфлікт блогера і БТ.
Антон Матолька настойваў, каб зь Белтэлерадыёкампаніі спагналі адну капейку ў якасьці кампэнсацыі за маральную шкоду ад выкарыстаньня на канале «Беларусь 1» ягоных здымкаў.
Суд Екацярынбургу ў суботу арыштаваў на два месяцы блогера Руслана Сакалоўскага, затрыманага напярэдадні за «паляваньне на пакемонаў» у гарадзкім Храме-на-Крыві. Ён падазраецца ў абразе пачуцьцяў вернікаў і ўзбуджэньні нянавісьці.
Суд Маскоўскага раёну Менску 16 верасьня пачне разглядаць крымінальную справу супраць фэльчара мэдычнай часткі СІЗА № 1 Аляксандра Крылова.
2 верасьня скончыліся судовыя спрэчкі ў грамадзянскім працэсе вядомага блогера і фатографа Антона Матолькі супроць Белтэлерадыёкампаніі, які другі дзень праходзіць у Вярхоўным судзе
Пракуратура гораду Менску вярнула справу Ўладзімера Кондруся для дадатковага папярэдняга расьсьледаваньня.
Жыхар Баранавіч сьцьвярджаў на судзе, што забіў амэрыканца «за непавагу да Лукашэнкі і беларусаў».
Сёньня суд вывучаў экспэртнае заключэньне, паводле якога фатаздымак паўночнага зьзяньня, зроблены Антонам Матолькам і выкарыстаны каналам «Беларусь-1», — нібыта не «мастацкі твор».
У Маскоўскім судзе Менску, дзе 31 жніўня меліся абвясьціць прысуд экс-гендырэктару баскетбольнага клюбу «Цмокі-Менск» Канстанціну Шараверы, паведамілі пра перанос абвяшчэньня прысуду на 5 верасьня. «Прычын не камэнтуем», — сказалі карэспандэнту Свабоды ў судзе.
У Кіраве, у Расеі, суд прыгаварыў да двух з паловай гадоў пазбаўленьня волі мясцовага жыхара, які, паводле вэрсіі сьледзтва, ваяваў у Данбасе супраць прарасейскіх сэпаратыстаў у складзе ўкраінскага дабраахвотніцкага батальёну «Азоў».
У Наваполацку судзяць сына бабруйскага блогера Алега Жалнова — Аляксея. Яго вінавацяць ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня на так званай «хіміі». Калі віна Аляксея будзе даказанай, яму пагражае да трох гадоў калёніі.
25 жніўня Першамайскі суд Менску разгледзіць адміністрацыйную справу супраць грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава.
У Баранавічах судзяць мужчыну, падазраванага ў забойстве і расчляненьні грамадзяніна ЗША Саламона Ясмана.
Свабода сабрала 13 рэзанансных судовых працэсаў, у якіх фігуравалі чыноўнікі, дэпутаты, уплывовыя бізнэсоўцы і набліжаныя да ўлады людзі.
25 жніўня суд Цэнтральнага раёну Менску пачне разгляд справы аб прызнаньні экстрэмісцкай «інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com».
Суд Цэнтральнага раёну вынес прысуд па справе Япрынцавым. Уладзімер Япрынцаў атрымаў штраф 500 базавых велічыняў. Ягоны сын Казьбек і Аляксандар Арабян асуджаныя на 8 год.
Суд Першамайскага раёну Менску пакараў штрафам у 40 базавых велічыняў (840 рублёў) актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова.
Маскоўскі суд Менску разгледзеў адміністрацыйныя справы супраць сяброў Абʼяднанай грамадзянскай партыі — Вольгі Маёравай, якая зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты, Дзьмітрыя Кавалгіна, даверанай асобы кандыдата, і Ганны Красулінай.
Магілёўскі абласны суд пакінуў без задавальненьня касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Аляксандра Каваленкі, які спрабаваў адмяніць рашэньне суду першаснай інстанцыі ў Бабруйску.
16 жніўня судзьдзя Рагачоўскага раённага суду Ўладзімер Саламяйчук пастанавіў адхіліць прэтэнзіі мясцовага малочнакансэрвавага камбінату да трох жыхарак райцэнтру, якія спрычыніліся да разьмяшчэньня ў інтэрнэце фатаздымку «пакета малака з мышанём».
Суд Сімфэропалю заключыў пад варту на два месяцы жыхара анэксаванага Расеяй Крыму Андрэя Захцея, якога Фэдэральная служба бясьпекі Расеі падазрае ў датычнасьці да падрыхтоўкі дывэрсій на паўвостраве.
«Мы паказалі, што міліцыянты ў Лоеве парушаюць ня толькі правы фрылансэраў, але й мясцовых жыхароў, замест таго каб іх абараняць. Праўдападобна, цяпер міліцэйскія начальнікі ня могуць супакоіцца — імкнуцца неяк нашкодзіць»
Крымінальныя справы аб забойстве сямʼі Авецісян былі заведзены армянскім і расейскім бакамі.
Паводле Кастрычніцкага РАУС, справы супраць актывістаў спынілі «пасьля праведзенай праверкі». Праверку праводзіў участковы інспэктар Сяргей Раманчук на падставе рапарту палкоўніка Ігара Скарыновіча, намесьніка начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Віцебскага аблвыканкаму.
Ўладзімеру Япрынцаву просяць прызначыць штраф у тысячу базавых велічынь (21 тысяча рублёў, або каля 10,5 тысячы даляраў). Сыну — турму.
Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў статыстыку прысудаў за першае паўгодзьдзе 2016 года: асуджаныя былі 22 018 чалавек, апраўданыя — 44.
Па непацьверджанай пакуль інфармацыі, затрыманы шэраг топ-мэнэджараў ААТ «АСБ Беларусбанк», у тым ліку выканаўчы дырэктар Анатоль Багавік.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 10 жніўня прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі салідарнасьці са Зьмітром Паліенкам, якая адбылася пад мурамі сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага 17 ліпеня.
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску праходзяць разгляды адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі салідарнасьці са Зьмітром Паліенкам, якая адбылася каля сьценаў сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага 17 ліпеня.
9 жніўня ў СІЗА яго наведала адвакатка. Яна кажа, што падабаронны на ўмовы ўтрыманьня і здароўе ня скардзіцца, але стан у яго прыгнечаны. Адвакатка таксама паведаміла, што на яе выйшаў консул расейскай амбасады ў Беларусі, і неўзабаве яны маюць сустрэцца і абмеркаваць далейшыя сумесныя дзеяньні.
Зь Ніны Багінскай спрабуюць спагнаць штрафы агульным памерам 75 мільёнаў рублёў, папрысуджаныя за ўдзел у вулічных акцыях цягам гэтага году. Забіраюць лецішча.
У сувязі зь няўдалай спробай перавароту ў Турэччыне затрыманыя 22 тысячы чалавек. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «ХаберЦюрк» заявіў міністар юстыцыі Турэччыны Бэкір Баздаг.
Судзьдзя выклала, што кантракт з памочнікам майстра цэху № 7, які мае больш за 30 год стажу на прадпрыемстве і дзьве вышэйшыя адукацыі — профільную і юрыдычную, — ня быў працягнуты празь нядобрасумленнасьць працаўніка.
17 жніўня ў Смалявічах адбудзецца аўкцыён па продажы лецішча грамадзкай актывісткі, 69-гадовай пэнсіянэркі Ніны Багінскай. Пачатковы кошт — 10 тысяч рублёў.
Загрузіць яшчэ