Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Кондруся вярнулі на дасьледаваньне


Меркавана, Уладзімер Кондрусь бʼе шкло Дома ўраду падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году
Меркавана, Уладзімер Кондрусь бʼе шкло Дома ўраду падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году

Пракуратура гораду Менску вярнула справу Ўладзімера Кондруся для дадатковага папярэдняга расьсьледаваньня.

Паводле spring96.org, упраўленьню Сьледчага камітэту па Менску на дадатковае расьсьледаваньне адведзены адзін месяц.

Раней чакалася, што справу перададуць у суд.

Жыхар гарадзкога пасёлку Рудзенск Уладзімер Кондрусь быў затрыманы 14 чэрвеня 2016 году. Згодна з пацьверджанай Сьледчым камітэтам Беларусі інфармацыяй, ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 КК («масавыя беспарадкі»). Кондруся трымаюць у менскім СІЗА № 1.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці прызналі Ўладзімера Кондруся палітвязьнем і патрабуюць неадкладна вызваліць яго з-пад варты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG