Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над лекарам «Валадаркі» пачнецца 16 верасьня


Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску
Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску

Суд Маскоўскага раёну Менску 16 верасьня пачне разглядаць крымінальную справу супраць фэльчара мэдычнай часткі СІЗА № 1 Аляксандра Крылова.

Яго абвінавачваюць у неналежным выкананьні прафэсійных абавязкаў, што прывяло да сьмерці асуджанага Ігара Пцічкіна.

Пра гэта паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».

4 жніўня мінула тры гады з дня трагічнай сьмерці ў менскім СІЗА № 1 Ігара Пцічкіна.

21-гадовы хлопец адбываў на «Валадарцы» тры месяцы арышту за тое, што кіраваў аўтамабілем, ня маючы пасьведчаньня. Адміністрацыя ізалятара заявіла, што Пцічкін памёр ад спыненьня сэрца, аднак сваякі выявілі на целе шматлікія сінякі і сьляды пашкоджаньняў і дамагліся, каб у дачыненьні да лекараў «Валадаркі» завялі крымінальную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG