Актывіста «Zмены» Паўла Вінаградава пакаралі штрафам за акцыю супроць новых падаткаў.
Суд спыніў справу супраць незалежнай журналісткі Ларысы Шчыраковай за працу без акрэдытацыі.
4 лютага судзьдзя Буда-Кашалёўскага раённага суду Ўладзімер Пракапенка аштрафаваў гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага на 40 базавых велічыняў
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікалі ў суд Маскоўскага раёна Менску за правядзеньне акцыі салідарнасьці з прадпрымальнікамі.
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу беларускага журналіста Аляксандра Буракова ў сувязі з рашэньнем Магілёўскага суду, які аштрафаваў яго за супрацоўніцтва з «Deutsche Welle».
Вярхоўны суд Беларусі 22 лютага пачне слуханьні па справе сябра Савету Рэспублікі Ганны Шарэйкі, якая займала пасаду генэральнага дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».
20 і 22 сьнежня Рыгор Грык з Аляксандрам Вайцешыкам выявілі пратэрмінаваны тавар у краме Mart Inn. Актывісты выклікалі міліцыю, якая зафіксавала няякасны тавар.
У Баранавічах адбываецца судовы працэс над Рыгорам Грыкам і Аляксандрам Вайцешыкам. Актывістаў вінавацяць у хуліганстве ў краме «Mart Inn».
Адвакат Мікалай Полазаў патлумачыў гэта тым, што Саўчанка зьяўляецца дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны і сябрам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы — такім чынам, «суб’ектам зьнешняй палітыкі»
Камэру, не папярэдзіўшы, усталявала адміністрацыя. На падставе патаемна зробленых відэазапісаў звольнілі чатырох прадавачак.
У Генпракуратуры Беларусі паведамілі, што былы намесьнік генпракурора Аляксандар Архіпаў датэрмінова выйшаў на волю праз памілаваньне.
Гэта справа стане першай для Міжнароднага крымінальнага суда за межамі Афрыкі.
26 студзеня партал TUT.BY накіраваў зварот начальніку ГУУС Аляксандру Барсукову і пракурору Менску Сяргею Хмаруку ў сувязі з затрыманьнем і зьбіваньнем журналіста Паўла Дабравольскага супрацоўнікамі АМАПа.
Ад 4 красавіка дазваляецца апытваць сьведак па грамадзянскіх і крымінальных справах празь відэаканфэрэнцыі.
Максіма Шыціка пакаралі штрафам у 45 базавых велічынь, Паўла Сяргея — штрафам у 50 базавых велічынь. Журналісту Паўлу Дабравольскаму прысудзілі штраф 45 базавых велічынь. Працэс вяла Марыя Ярохіна.
Трох хлапцоў вінавацяць у стварэньні графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...», а таксама ў тым, што запэцкалі сацыяльную рэкляму зь міліцыянтам.
У Арменіі актывіст Вардгес Гаспары своеасабліва выказвае пратэст супраць судовага перасьледу. Мужчына, калі надыходзіць час ехаць на судовае пасяджэньне, проста кладзецца на падлогу і ня рухаецца.
Ленінскі суд Магілёва спыніў адміністрацыйную справу супраць трох мясцовых жыхароў, якія наважыліся былі паназіраць за тым, як праводзіць працэс судзьдзя, які раней прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасьці.
Скаргу актывіста КХП-БНФ Алеся Чахольскага на рашэньне экспэртнай камісіі Берасьцейскага аблвыканкаму, перадалі для разгляду з Маскоўскага раённага суду Берасьця ў Ленінскі.
Разгляд справы Паўла Севярынца за ўдзел у акцыі 24 лістапада мінулага году быў прызначаны на 19 студзеня ў Маскоўскім судзе Менску. Палітык мяркуе, што яго судзілі завочна.
Два прафэсары і дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту апынуліся пад сьледзтвам па справе, у якой фігуруюць грошы, нібыта скрадзеныя імі зь бюджэту.
Таксама 19 студзеня мае адбыцца суд над Максімам Вінярскім.
Актывіста судзяць за ўдзел у акцыі памяці зьніклых апазыцыянэраў, якая прайшла ў Менску 24 лістапада 2015 году паводле ініцыятывы былога палітвязьня Мікалая Статкевіча.
Тэлеапэратар прызнаны вінаватым ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі і пакараны адміністрацыйным штрафам у памеры 35 базавых велічыняў — гэта адпавядае 7 мільёнам 350 тысячам рублёў.
16 студзеня трое невядомых у масках зайшлі ў гандлёвую залю крамы, запатрабавалі ад прадаўца легчы на падлогу, разьбілі шэсьць вітрынаў і завалодалі ювэлірнымі вырабамі, пасьля чаго ўцяклі.
У камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэнэве скаргі на рашэньне Сьвіслацкага раённага і Гарадзенскага абласнога судоў падаюць удзельнікі акцыі ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 году, а таксама журналіст-фрылансэр.
25 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску пачнецца разгляд крымінальнай справы за патрыятычныя графіці, распачатай супраць Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага і Вячаслава Касінерава.
Менскі абласны суд прызнаў вінаватым у хабарніцтве і асудзіў на 7 гадоў зьняволеньня былога начальніка Ашмянскай мытні Івана Нівяркевіча.
Сталы трацейскі суд у Гаазе прыняў да разгляду пазоў украінскага бізнэсоўца Ігара Каламойскага да Расеі.
Максім Вінярскі аштрафаваны на 70 базавых велічынь (14 мільёнаў 700 тысяч рублёў). Зь іх 20 базавых за непавагу да суду і 50 — за ўдзел у акцыі пратэсту студэнтаў 2 сьнежня.
Леаніда Кулакова суд Першамайскага раёну сталіцы пакараў штрафам у 30 базавых велічынь (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў).
У Першамайскім судзе Менску 5 студзеня пачаўся працэс над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Леанідам Кулаковым.
5 студзеня адбудуцца суды над актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім і Леанідам Кулаковым.
Грамадзкі актывіст Рыгор Грык з Баранавічаў атрымаў паведамленьне з абласнога суду Берасьця, што адміністрацыйнае пакараньне за лаянку і пікет яму вынесена законна.
Віталь Гуляк аштрафаваны Ваўкавыскім раённым судом на 40 базавых велічынь — 7 мільёнаў 200 тысяч рублёў па абвінавачаньні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 году, якая адбылася ў Сьвіслачы.
Як апавёў Свабодзе Міхаіл Каўко, ён быў гатовы і да горшага, калі ішоў на акцыю.
Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў да пяці гадоў калёніі строгага рэжыму азэрбайджанскага журналіста Раўфа Міркадырава па справе аб дзяржаўнай здрадзе.
У Дняпроўскім раённым судзе Кіева больш за 20 гадзінаў працягваецца пасяджэньне па справе аб зьмене меры стрыманьня лідэру партыі «Укроп» Генадзю Корбану.
Удзельнік студэнцкай акцыі пратэсту, якая прайшла 2 сьнежня, студэнт 2-га курсу філфаку БДУ Глеб Вайкуль атрымаў позву ў суд Маскоўскага раёну Менску.
Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў грамадзкага актывіста штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (4,5 мільёна рублёў) за ўдзел у «Маршы студэнтаў»
Судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Тацяна Матыль адклала абвяшчэньне рашэньня у судовым працэсе над грамадзкім актывістам Паўлам Сяргеем да раніцы 23 сьнежня.
Актывіст Юры Глебік быў аштрафаваны Сьвіслацкім раённым судом за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 году. Свае віны не прызнаў, аднак і абласны суд не задаволіў ягонай скаргі.
Грамадзкі актывіст Павал Сяргей выкліканы ў суд за ўдзел у «Маршы студэнтаў» — вулічнай акцыі пратэсту студэнцкай моладзі супраць аплаты пераздачы залікаў і іспытаў, якая адбылася ў Менску 2 сьнежня.
Судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Гомелю Віталь Маразюк 21 снежня адхіліў прэтэнзіі мясцовых актывістак Натальлі Шчукінай і Алы Раманчык да Гомельскага гарвыканкаму. Жанчыны аспрэчвалі забарону на правядзеньне вулічнага шэсьця.
Леанід Кулакоў абвінавачваецца ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету 10 сьнежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека. Актывіст выйшаў на менскі бульвар Талбухіна з плякатам, на якім было напісана «10 сьнежня — Дзень правоў чалавека. Жыцьцё дае Бог, а не кат».
Актывіст Вітольд Ашурак зь Бярозаўкі Лідзкага раёну аштрафаваны на 10 базавых велічынь — мільён 800 тысяч за ўдзел у Сьвіслачы ў акцыі ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 год
У Армэніі пачаўся суд над расейскім вайскоўцам Валерыем Пермяковым, абвінавачаным у забойстве сямі чалавек у горадзе Гюмры.
Суд у Казахстане 11 сьнежня асудзіў на чатыры гады зьняволеньня прарасейскага актывіста паводле абвінавачаньняў у распальваньні нянавісьці.
У Азэрбайджане выпусьцілі на свабоду праваабаронцу Лэйлу Юнус.
Гарадзенскі актывіст Уладзімер Хільмановіч аштрафаваны Сьвіслацкім раённым судом на 40 базавых велічынь — 7 мільёнаў 200 тысяч рублёў за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году.
Загрузіць яшчэ