Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасяджэньне суду па справе Корбана доўжыцца больш за 20 гадзінаў


Генадзь Корбан, падчас пасяджэньня Дняпроўскага суда Кіева, 28 сьнежня 2015 году
Генадзь Корбан, падчас пасяджэньня Дняпроўскага суда Кіева, 28 сьнежня 2015 году

У Дняпроўскім раённым судзе Кіева больш за 20 гадзінаў працягваецца пасяджэньне па справе аб зьмене меры стрыманьня лідэру партыі «Укроп» Генадзю Корбану.

Як вынікае з жывой відэатрансьляцыі пасяджэньня, на працягу апошніх гадзінаў абарона хадайнічала пра адвод судзьдзяў па справе, але гэтыя хадайніцтвы не былі задаволеныя.

Сам Генадзь Корбан нават адмаўляўся ад сваіх адвакатаў на час разгляду адводу судзьдзі Чавуса. Таксама лідэр партыі «Укроп» настойваў, што яго адвакаты ўжо ня могуць аб’ектыўна ўспрымаць рэчаіснасьць з-за стомленасьці.

Акрамя таго, сьледчы судзьдзя Аксана Бірса двойчы адмаўляла ў задавальненьні хадайніцтва адвакатаў Корбана аб прызначэньні судова-мэдыцынскай экспэртызы і пераносе паседжаньня.

26 сьнежня раніцай у Дняпроўскім раённым судзе Кіева пачалося пасяджэньне па разглядзе хадайніцтва Генэральнай пракуратуры Ўкраіны аб зьмене меры стрыманьня Генадзю Корбану. У пракуратуры настойваюць, каб хатні арышт быў заменены ўтрыманьнем пад вартай.

Пасяджэньня 27 сьнежня пачалося каля 9.30, пасьля 15.00 паводле хадайніцтва пракурораў зь лякарні на суд прывезьлі падазраванага Генадзя Корбана.

31 сьнежня мінае тэрмін хатняга арышту Корбана.

31 кастрычніка лідэра партыі «Укроп» затрымала СБУ, абвясьціўшы яго падазраваным па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх стварэньне злачыннай групоўкі. Корбан усе абвінавачваньні адхіляў. Пасьля сілавікі перавезьлі яго ў Кіеў.

Пячэрскі раённы суд Кіева вынес рашэньне пра хатні арышт Корбана на два месяцы — да 31 сьнежня 2015 году ўключна. У пастанове вызначана, што Корбан павінен насіць электронны сродак кантролю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG