Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане пасадзілі на 4 гады блогера, які хацеў далучэньня да Расеі


Ермек Тайчыбекаў на лаве падсудных.
Ермек Тайчыбекаў на лаве падсудных.

Суд у Казахстане 11 сьнежня асудзіў на чатыры гады зьняволеньня прарасейскага актывіста паводле абвінавачаньняў у распальваньні нянавісьці.

Судзьдзя Кайрат Белгішаў зачытвае прысуд у справе Ермека Тайчыбекава
Судзьдзя Кайрат Белгішаў зачытвае прысуд у справе Ермека Тайчыбекава

Ермека Тайчыбекава прызналі вінаватым ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці за «правакацыйныя» матэрыялы ў сацыяльнай сетцы Facebook і за падтрымку ідэі далучэньня Казахстану да Расеі.

Суд на 37-гадовым Тайчыбекавым пачаўся 4 лістапада. Ён не прызнаў сябе вінаватым і назваў судовы працэс палітычна матываваным.

Сёлета за распальваньне сэпаратызму і/ці нацыянальнай варожасьці былі асуджаныя прынамсі чацьвёра грамадзянін Казахстану. Назіральнікі зьвязваюць гэта з заклапочанасьцю ўраду сытуацыяй ва ўсходняй Ўкраіне, дзе ў выніку ваенных дзеяньняў паміж прарасейскімі сэпаратыстамі і ўрадавымі войскамі ад красавіка 2014 году загінулі больш за 9 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG