Глыбоцкі райсуд завяршыў разгляд заявы жыхароў вёсак Вайшкуны і Станчыкі, якія лічаць, што будоўля праваслаўнай царквы і летніка на беразе ўнікальнага возера — незаконная.
20 лістапада суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзіць адміністрацыйную справу супраць старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.
Пацярпелі 2 навінавыя агенцтвы, 7 фінансавых карпарацый і 12 дзяржаў, сярод злодзеяў — грамадзяне Ізраіля, Расеі і ЗША.
Партнэрка мастака-акцыяніста Пятра Паўленскага Аксана Шалыгіна кажа пра яго ўчынак: «Ён працуе з мэханізмамі ўлады».
Мікола Статкевіч, які цяпер за мяжой, пра чарговы штраф, гэтым разам за акцыю ля будынку КДБ, даведаўся ад карэспандэнта Свабоды.
Лідэраў апазыцыі Мікалая Статкевіча, Уладзімера Някляева і актывіста Максіма Вінярскага аштрафавалі завочна за акцыю, суд над Анатолем Лябедзькам перанесены.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла, што былы супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня МУС Расеі па Маскоўскай вобласьці Яўген Чыстоў быў прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ў форме шпіянажу на карысьць ЗША.
Прыхільнікі будоўлі праваслаўнага храму ў каталіцкай вёсцы заявілі, што супраць гэтага выступаюць толькі «дзеячы беларускай апазыцыі».
На сьвіслацкага актывіста Юрыя Глебіка міліцыянты склалі пратакол, паводле якога яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
10 лістапада Галасееўскі раённы суд Кіева пачаў разглядаць па сутнасьці справу двух расейскіх грамадзян, затрыманых на Данбасе.
У ноч на 9 лістапада мастак-акцыяніст Пётар Паўленскі падпаліў уваход у галоўны будынак ФСБ.
Пячэрскі суд Кіева арыштаваў экс-міністра юстыцыі Ўкраіны Алену Лукаш
У Магілёве выпускніца каледжу не пажадала працаваць у арганізацыі, якая яе накіравала вучыцца.
Былую начальніцу грамадзкага актывіста Рыгора Грыка з баранавіцкай крамы «МАRT INN» пакаралі штрафам. Рыгор Грык давёў суду, што начальніца яго ўдарыла.
Менскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне суду Цэнтральнага раёну Менску, які аштрафаваў лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка на 10 мільёнаў 800 тысяч рублёў і накіраваў справу на новы разгляд.
Суд Бярэзінскага раёну 2 лістапада вырашыў спыніць прэвэнтыўны нагляд у дачыненьні да Паўла Вінаградава.
Валянціна Вянцкоўская праходзіць па адной крымінальнай справе з былым кіраўніком канцэрну «Беллегпрам» Міхаілам Сучковым. Абаіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да хабару і службовых злоўжываньнях. Валянціне Вянцкоўскай таксама інкрымінуюць службовую нядбайнасьць.
У Баранавічах скончыўся судовы працэс над актывістам Рыгорам Грыкам, якога вінавацілі ў лаянцы на працы, а таксама ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету.
Цэнтральны раённы суд Менску аштрафаваў старшыню АГП Анатоля Лябедзьку на 9 мільёнаў рублёў за ўдзел у Шэсьці нацыянальнага сьцяга, якое прайшло ў Менску 10 кастрычніка.
У Цэнтральным судзе Менску завяршыўся адміністрацыйны працэс над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным «Шэсьці нацыянальнага сьцяга», якое прайшло ў Менску 10 кастрычніка.
У Баранавічах адбылося чарговае судовае паседжаньне ў справе актывіста Рыгора Грыка. Яго вінавацяць у несанкцыянаваным пікеце, а таксама ў брыдкаслоўі на працы, калі ён прыйшоў туды ў канцлягернай адзежы.
2 лістапада Гарадзенскі абласны суд пачынае слуханьне гучнай карупцыйнай справы — былога старшыні канцэрну «Беллегпрам» Міхаіла Сучкова.
Гомельскі абласны суд асудзіў на 25 год зьняволеньня за наўмыснае забойства сваіх малалетніх дзяцей Аксану Сарокіну. 25 год зьняволеньня — максымальны тэрмін пакараньня для жанчыны ў Беларусі.
23 кастрычніка Вярхоўны суд прыняў рашэньне па касацыйнай скарзе заснавальніка праваабарончай арганізацыі «Плятформа інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага.
Суд Добрускага раёну разглядае крымінальную справу пра незаконнае паляваньне ў зоне радыяцыйнага адсяленьня Веткаўскага раёну. Паляўнічыя з высокімі пасадамі забілі 4 ласёў.
34 мільярды рублёў не далічыліся мясакамбінаты і некаторыя гандлёвыя арганізацыі Гомельшчыны, пастаўляючы пад ціскам мясцовых чыноўнікаў сваю прадукцыю расейскім махлярам.
Не зьявіліся супрацоўнікі ДАІ, якія затрымлівалі хлопцаў.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька і экс-кандыдат на прэзыдэнта падчас кампаніі 2010 году Ўладзімер Някляеў атрымалі па дзьве позвы адразу зь міліцыі Савецкага і Цэнтральнага раёнаў.
Праваабаронцы Беларусі праводзяць кампанію «Тыдзень супроць сьмяротнага пакараньня»
Намесьніка старшыні руху «За cвабоду» Юрася Губарэвіча будуць судзіць за ўдзел у мітынгу супраць расейскай авіябазы, які адбыўся ў Менску 4 кастрычніка.
Прызначаны на сёньняшнюю раніцу ў Вярхоўным судзе касацыйны разгляд прысуду заснавальніку расфармаванай сёлета грамадзкай арганізацыі «Плятформа інавэйшн» Міхаілу Жамчужнаму перанесьлі на пазьнейшы час.
2 кастрычніка калегія крымінальных спраў Гомельскага абласнога суду вынесла прысуд Віялеце Грыгор’евай і Максіму Халалеенку — бацькам, якіх прызналі вінаватымі ў забойстве і пакіданьні ў небясьпецы ўласных малалетніх дзяцей.
У Гомельскім абласным судзе блізіцца да завяршэньня разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да бацькоў, якія абвінавачваюцца ў забойстве і пакіданьні ў небясьпецы сваіх малалетніх дзяцей.
«Я ніколі ў жыцьці не страляла па бяззбройных людзях. Я салдат, а не забойца. Наводчыкам артылерыі я ніколі не была, я служыла ў авіяцыі, а не ў артылерыі», — заявіла Саўчанка ў судзе.
Гарадзкі суд у Данецку ў Растоўскай вобласьці Расеі 22 верасьня пачаў разгляд крымінальнай справы ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
Былы супрацоўнік расейскай вайсковай выведкі (ГРУ) Генадзь Краўцоў прызнаны вінаватым у здрадзе за спробу знайсьці працу ў замежнай кампаніі.
Гарадзкі суд у Данецку (Растоўская вобласьць Расеі) 22 верасьня пачынае разглядаць па сутнасьці справу ў дачыненьні да грамадзянкі Украіны, лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў у Данбасе.
Па справе аб карупцыі ў дзейнасьці Ашмянскай мытні затрыманыя 40 мытнікаў. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Юры Сянько.
Судзьдзя загадаў заключыць прэзыдэнта Гватэмалы Ота Пэрэса Маліну пад варту на час слуханьняў аб яго меркаванай ролі ў маштабнай карупцыйнай схеме.
Свабода СМІ зьяўляецца неад’емнай часткай дэмакратычных прынцыпаў, і яе парушэньне ідзе насуперак інтарэсам Азэрбайджану, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Камітэт абароны правоў журналістаў» асудзіла вынесены азэрбайджанскай журналістцы Хадзіджы Ісмаілавай прысуд на сем з паловай гадоў зьняволеньня і заклікала ўлады Азэрбайджану адмяніць яго па апэляцыі.
Міністар замежных спраў Украіны заявіў, што Ўкраіна і ААН знайшлі кампраміс адносна таго, як абыйсьці вэта Расеі ў Радзе бясьпекі і стварыць трыбунал для перасьледу вінаватых у зьбіцьці ў мінулым годзе над Данбасам малайзійскага авіяляйнэра.
Украіна накіравала ў Эўрапейскі суд па правах чалавека пазоў да Расеі ў зьвязку з вынесеным напярэдадні ў Растове-на-Доне прысудам украінскаму рэжысэру Алегу Сянцову і крымскаму актывісту Аляксандру Кольчанку.
Вядомы польскі кінарэжысэр Кшыштаф Занусі выказаў расчараваньне прысудам свайму ўкраінскаму калегу Алегу Сянцову. Сянцоў асуджаны на 20 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за падрыхтоўку тэракту.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заклікаў Расею выканаць свае абавязацельствы па менскіх пагадненьнях і вызваліць Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанку і Надзею Саўчанку.
Паўночна-Каўкаскі акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне прызначыў украінскаму рэжысэру Алегу Сянцову пакараньне ў выглядзе 20 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Уладзімера Беражкова абвінавачваюць у крадзяжы значна меншай сумы, 1 мільярд рублёў не фігіруе ў справе. Адвакатка затрыманага генэральнага мэнэджара ХК «Дынама» (Менск) абвяргае інфармацыю Сьледчага камітэту.
Цяпер хлопцам пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў альбо пазбаўленьне волі на тэрмін ад аднаго да шасьці гадоў.
«Беларускі партызан» атрымаў інфармацыю аб арышце ўплывовага бізнэсмэна, аднаго з саўладальнікаў холдынгу «Трайпл» Уладзіміра Япрынцава.
Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў былі зьвінавачаныя ў супрацы з замежным СМІ без адпаведнай акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў. Кіркевіч на працэсе не прысутнічаў.
Загрузіць яшчэ