Не было б «Лакомки», не было б і мяне як паэта і палітыка, сьцьвярджае Ўладзімер Някляеў. Чаму менавіта там зьбіраліся стылягі ў 1960-я гады і як у цукернях і кавярнях выхоўвалася навуковая й творчая эліта БССР, Някляеў расказаў Свабодзе.
МЗС Польшчы: пасьля ўваходжаньня Чырвонай Арміі на польскія землі генэрал Чарняхоўскі супольна з НКУС прымаў удзел у падступных арыштах мясцовых камандзіраў Арміі Краёвай
Краязнаўчыя чытаньні, прысьвечаныя тэме першай усясьветнай вайны, адбыліся ў Русінах пад Баранавічамі. Канфэрэнцыю арганізавала баранавіцкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы.
«Дарагі наш Сталін», «Усяміласьцівы», «Вялікі», «Дарагі наш бацька» — так яны называлі ў сваіх лістах правадыра, не падазраючы, што ён і быў крыніцай іх бедаў.
Цэнтар дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці, які зарэгістраваны ў Літве, пачынае працу па вывучэньні грамадзянскай актыўнасьці ў Беларусі ў пасьляваенны пэрыяд.
Гісторык Андрэй Чарнякевіч напісаў кнігу «Памяць пра Гродна», матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацяў міжваеннага гораду 1919-1939 гадоў.
Рух салідарнасьці «Разам» пад кіраўніцтвам Вячаслава Сіўчыка праводзіць грамадзкую акцыю памяці ў горадзе Бяроза Берасьцейскай вобласьці.
У сяле Шэлангер (Рэспубліка Марый Эл, Расея) нядаўна адкрылі трохмэтровы помнік Сталіну.
Мясцовыя старажылы згадваюць пра сталінскія расстрэлы ў гэтых мясьцінах, а прадстаўнікі ўладаў заяўляюць, што экспэрты знайшлі тут «фрагмэнты нямецкага кіцяля».
Стагодзьдзе таму на беларускую зямлю прыйшла Першая ўсясьветная вайна. Яна ператварыла на некалькі гадоў цяперашнюю Беларусь у арэну жорсткіх баёў.
«Калі б не рэфэрэндум 1995 году, мы б жылі ў зусім іншай краіне», — так Сяргей Навумчык падвёў вынік прэзэнтацыі сваёй новай кнігі з цыклю пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Сталічныя ўлады паведамілі, што нарэшце знайшлі ахвотных забудоўваць тэрыторыю ў гістарычным цэнтры Менску.
Літаратуразнаўца ацэньвае новую кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты».
Зянон Пазьняк пра новую кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».
Каштоўнасьць «Дзевяноста пятага», як і папярэдніх хранікальных кніжак Сяргея Навумчыка, — дакумэнтальнасьць, кажа дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, былы амбасадар у Нямеччыне Пятро Садоўскі.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў ацэньвае новую кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».
Каралева Лізавета II сёньня зрабілася манархам, які даўжэй за ўсіх правіць у гісторыі Вялікай Брытаніі.
«Мікола Стакевіч — Кастусь Каліноўскі сёньня» — нечаканае параўнаньне прагучала ў спрэчках гарадзенскіх гісторыкаў.
Прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка, якая выйшла ў Бібліятэцы Свабоды, адбудзецца ў пятніцу 11 верасьня а 19-й гадзіне ў менскім Палацы мастацтва (вуліца Казлова, 3). Публікуем першыя водгукі на кнігу.
Прадстаўнікі Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў зьбіраюцца наведаць поле бітвы на беразе рэчкі Крапівенкі.
Архіўныя відэакадры, зьнятыя 8 верасьня 1992 году на Плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Аршанская суполка «Зьвяз» запрасіла гараджан на камандны турнір гульні «1514», якая прайшла ў нядзелю 6 верасьня.
Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Бузоўскі ў Шчучыне падчас правядзеньня Дня беларускага пісьменства,
Серафім, у сьвеце Раман Шахмуць, нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы пад Ляхавічамі, у 1922 пакінуў дом і выправіўся ў Жыровіцкі кляштар.
Некалькі дзён па вуліцах Менску курсіруе аўтамабіль, які зьвяртае на сябе ўвагу ня толькі прыгожымі формамі, але і нацыянальна-гістарычнай арыентаванасьцю гаспадара, — бел-чырвона-белы MINI Countryman з гербам «Пагоня» на даху.
Золата зь беларускіх сынагогаў, карціны, старыя экзэмпляры беларускіх кніг — усё гэта можа знаходзіцца ў бронецягніку, які шукалі 70 гадоў i цяпер знайшлі ў тунэлі...
Курсы экскурсаводаў праводзіць магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы.
Беларусь сапраўды была калісьці краінай замкаў — іх у розныя часы паўстала не менш за 150, сьцьвярджаюць дасьледчыкі айчыннага дойлідзтва. ТОП-7 ацалелых замкаў, якія павінен наведаць кожны беларус.
Цяпер ідзе грамадзкае абмеркаваньне праекту. Пэрспэктывы будаўніцтва залежаць ад шчодрасьці спонсараў.
Зь Менску ў Шчорсы ехаць каля 100 кілямэтраў. Тут раскінуўся цудоўны палац і парк. Пад адным з дубоў у парку Адам Міцкевіч мог пісаць сваю паэму «Гражына».
У пятніцу Чэхія успамінае 47-гадовую гадавіну ўварваньня войскаў краінаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну ў 1968 годзе.
Перамога палякаў у гэтай бітве выратавала Заходнюю Эўропу ад «сусьветнай рэвалюцыі»
Гэта элітны таракан. Ён жыве ў галовах дастаткова вялікай колькасьці беларусацэнтрычных людзей.
У Магілёве крыж памяці на месцы масавых расстрэлаў у часы сталінскага тэрору занепадае. Драўляны памятны знак падгніў, нахіліўся і можа паваліцца.
За ходам аднаўленьня старой аварыйнай камяніцы сочыць мясцовая грамадзкасьць.
Адна з актывістак ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» Ганна Шапуцька мяркуе, што выказваньні кіраўніка краіны сьведчаць пра новую пагрозу Курапатам.
70 гадоў таму, 6 жніўня 1945 на японскі горад Хірасіма была скінутая атамная бомба. Ахвярамі атамных бамбаваньняў Хірасімы і Нагасакі, паводле розных зьвестак, сталі ад 150 да 250 тысяч чалавек
Царская імпэрыя, а затым СССР і Расейская Фэдэрацыя даюць нам багаты грунт для асуджэньня юрыдычна незаконных дзеяньняў.
Кабінэт Сулькевіча ў 1918 годзе праводзіў пасьлядоўную палітыку, накіраваную на ўмацаваньне сувэрэнітэту Крыму.
19 ліпеня ў Гібах Падляскага ваеводзтва ўшанавалі памяць ахвяр аблавы, якую ў ліпені 1945 году правялі чырвонаармейцы пры дапамозе мясцовых міліцыянтаў.
У ліпені 1944 года, 71 год таму, Горадня ляжала ў руінах. Бамбардаваньне горада нямецкай авіяцыяй у ноч на 22 чэрвеня 1941 г. прывяла да таго, што было зьнішчана каля 30% забудовы горада.
Жыхары Лыскава на Пружаншчыне зьбіраюць вінаградных смаўжоў. А ўнікальны Троіцкі касьцёл, які належаў Ордэну місіянэраў, на мяжы разбурэньня.
Цяперашнія ўлады Беларусі спраўна грымяць парадамі ў гонар розных датаў Вялікай Айчыннай вайны, але практычна ня згадваюць пра падзеі ня меншай значнасьці — пакуты народу Беларусі падчас Першай усясьветнай.
На запрашэньне Беларускага архіву вуснай гісторыі 26–27 чэрвеня Менск наведае выбітны нямецкі дасьледчык, адмысловец у галіне вуснай гісторыі Аляксандар фон Плата.
Працы па ўшанаваньні памяці 200 тысяч ахвяр нацызму трэба працягваць і ў самім Трасцянцы, і ў суседнім урочышчы Благаўшчына, што пад Менскам, — перакананая суаўтарка мэмарыялу.
Двухсотгодзьдзе бітвы пад Ватэрлоо адзначаецца на гэтым тыдні ўрачыстымі цырымоніямі і гістарычнымі рэканструкцыямі.
Праваабарончая грамадзкая арганізацыя «Мэмарыял» і грамадзкая ініцыятыва «За ўратаваньне Курапатаў» усталююць крыж і мэмарыяльную дошку ў памяць грамадзян краінаў Балтыі, закатаваных у Курапатах.
16 чэрвеня, у Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, а таксама зьніклымі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі, Аб’яднаная грамадзянская партыя запрашае сябраў партыі і сваіх прыхільнікаў узяць удзел у талацэ.
Гэтая гісторыя здарылася на Ўсясьветным кангрэсе расейскай прэсы, што праходзіць у Маскве. Нечаканую кропку дыскусіі, ці варта пісаць пра тое, што подзьвігу панфілаўцаў не было, паставіў прадстаўнік БЕЛТА.
Нельга аспрэчыць аб’ектыўныя факты – адметнасьці прасторы і часу, – якія сфармавалі адрозныя мэнталітэты беларусаў і расейцаў.
Загрузіць яшчэ