Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «Разам» ушануе памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў у Бярозе


Вячаслаў Сіўчык у Курапатах, архіўнае фота

Рух салідарнасьці «Разам» пад кіраўніцтвам Вячаслава Сіўчыка праводзіць грамадзкую акцыю памяці ў горадзе Бяроза Берасьцейскай вобласьці.

Актывісты руху накіроўваюцца ў Бярозаўскі кляштар, дзе ў міжваенныя гады месьціўся канцэнтрацыйны лягер, каб ушанаваць памяць закатаваных. Акцыя праводзіцца 17 верасьня — у дзень чарговай гадавіны прыходу войскаў Чырвонай арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Гэтай акцыяй ушаноўваецца памяць ахвяраў усіх таталітарных рэжымаў, паведаміў Свабодзе Вячаслаў Сіўчык:

«У мінулым стагодзьдзі, да незалежнасьці Беларусі, нашай краінай кіравалі акупацыйныя рэжымы. Усе гэтыя рэжымы праводзілі палітыку этнацыду мясцовага насельніцтва, у тым ліку царская Расея і міжваенная Польшча. А два таталітарныя рэжымы — нацысты і камуністы, акрамя палітыкі этнацыду, яшчэ праводзілі палітыку генацыду беларускай нацыі.

Менавіта таму акцыі ўшанаваньня памяці ахвяраў беларускай нацыі, памяці змагароў за Беларусь тычацца ня толькі савецкага пэрыяду. Гэтая акцыя тычыцца правоў і свабодаў беларускага насельніцтва пэрыяду міжваеннай Польшчы. Бо палітыка міжваеннай Польшчы была абсалютна неталерантнай і праводзіла адкрытую палітыку этнацыду беларусаў».

Акцыі памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў рух салідарнасьці «Разам» праводзіць ужо некалькі гадоў.

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG