Гэта прадугледжана праектам рэспубліканскага бюджэту на 2017 год, сказала журналістам у Менску намесьніца прэмʼер-міністра Беларусі Натальля Качанава.
На плоце, якім адгарадзілі частку парку паміж вуліцамі Чэхава і Ўрыцкага ў Віцебску, зьявілася шыльда «Пашпарт аб’екта». На ёй абвешчана: Сафійскі сабор пачалі будаваць у верасьні 2016 году, а скончыць будоўлю плянуецца нават менш як пра два гады — у жніўні 2018-га.
Незалежны экспэрт у нафтагазавай галіне Тацяна Манёнак мяркуе, што праз падвышэньне тарыфаў на транзыт нафты Беларусь спрабуе ўзмацніць свае пазыцыі ў перамовах пра цэны на газ.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 3 кастрычніка прыняла ў першым чытаньні праект закону «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год». «За» прагаласавалі 98 дэпутатаў, «супраць» — 1, не галасавалі 5 чалавек.
Міністэрства фінансаў апублікавала вынікі дзейнасьці адкрытых акцыянэрных таварыстваў за ІІ квартал 2016 году. Згодна зь імі, за год 30 найбуйнейшых ААТ звольнілі амаль 4 тысячы чалавек.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выкананьне патрабаваньняў МВФ перакрэсьліць усё, што было зроблена ім у Беларусі за папярэднія 20 гадоў.
У зьняцьці эўрапейскіх санкцый у дачыненьні да Беларусі ў гэтым годзе Аўстрыя мела вырашальную ролю.
Расейская кампанія «Транснефть» лічыць парушэньнем дамовы пазаплянавае павышэньне Беларусьсю тарыфаў на транспарціроўку нафты.
У краіне 117 тысяч настаўнікаў. Іх заробкі заўважна ніжэйшыя за сярэднія па краіне.
З 11 кастрычніка Беларусь увядзе новыя тарыфы на транспарт нафты магістральнымі трубаправодамі «Гомельтранснафты» і «Полацактранснафты» (галіны нафтаправоду «Дружба»)
Расейскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч паведаміў, што перамовы па цане на газ з Беларусьсю пройдуць у пачатку наступнага тыдня.
Беларускі амбасадар у КНР Кірыл Руды заявіў, што па выніках візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай былі дасягнутыя дамоўленасьці і пагадненьні на агульную суму каля 11 мільярдаў даляраў.
Місія Міжнароднага валютнага фонду завяршае працу ў Беларусі. Пэрспэктывы атрыманьня Менскам трохмільярднага крэдыту ад МВФ экспэрты на дадзеным этапе ацэньваюць вельмі скептычна.
Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» агучыў новыя лічбы наконт запазычанасьці Беларусі за газ.
Кіраўнік міністэрства прамысловасьці і гандлю Расеі Дзяніс Мантураў заявіў, што так званыя харчовыя карткі могуць зьявіцца ў 2018 годзе
Міністэрства падаткаў і збораў накіравала больш за 10 тысяч паведамленьняў асобам, якія не бяруць удзелу ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў.
На будоўлі ў Добрушы пабываў карэспандэнт Свабоды, пагутарыў з адным з кіраўнікоў.
Маёй „творчай рэзэрвацыяй“ стаў паб у Віцебску», — малады выкладчык Сяргей Русецкі пра своечасовасьць зьмены прафэсіі.
Беларусь у 2015 годзе паставіла ў Расею 573 тысяч тон яблыкаў і грыбоў, што ў пяць разоў перавышае сабраны ў Беларусі ўраджай.
Краіны OPEC упершыню за восем гадоў дамовіліся аб невялікім скарачэньні здабычы нафты.
Як мяркуюць адмыслоўцы, прымусовая «кітаізацыя» беларускага аўтапраму — прагназаваная авантура са стратамі на мільёны даляраў.
Рэпартаж Свабоды з рынку «Цэнтральны» ў Горадні.
Беларускія прадпрымальнікі, якія займаюцца вырошчваньнем ды гандлем пасадачнага матэрыялу дэкаратыўных расьлінаў, занепакоеныя ўмяшаньнем расейскіх фітасанітарных службаў у пытаньні рэгуляваньня гэтага бізнэсу на тэрыторыі Беларусі.
Украіна атрымала ад дзярждэпартамэнту ЗША дыпляматычную ноту адносна крэдытных гарантый на 1 мільярд даляраў.
Рэпартаж Свабоды зь вёскі Дубна Мастоўскага раёну, дзе з прычыны сьвіной чумы сялянам забаранілі гадаваць на сваіх падворках сьвіней.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця атрымаў ад Беларусі запыт на перадпрыватызацыйную ацэнку пяці буйных дзяржаўных прадпрыемстваў
Згодна са справаздачай Белстату пра асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказьнікі Беларусі ў студзені-жніўні 2016 году, замежны гандаль значна ўпаў у параўнаньні зь мінулым годам.
У акцыянэрным таварыстве «Гомельшкло» абавязваюць працаўнікоў здаваць фізкультурныя нормы — падобныя да тых, якія існавалі ў былым СССР.
Падатковая патрабуе 146 мільёнаў недэнамінаваных рублёў зь лідзкага прадпрымальніка, якога 5 гадоў таму прызналі чыстым ад даўгоў.
Расея лічыць, што Беларусі неабходна праводзіць глыбокія рэформы з мэтай ліквідацыі карэнных прычын слабасьці нацыянальнай эканомікі.
Згодна са сьвежымі зьвесткамі Белстату, сярэдні заробак у Беларусі за жнівень 2016 году склаў 750 рублёў 30 капеек, альбо 382,7 даляра па курсе на 1 верасьня.
У часе дакладу ўраду пра эканоміку за мінулы пэрыяд 2016 году і бюджэту на 2017 год Аляксандар Лукашэнка зьвярнуў увагу на «асобныя моманты, якія яго насьцярожваюць».
Заснаваны ў 1996 годзе, «Серж» абвясьціў сябе няплатаздольным у сакавіку 2016 году, тады ж суд распачаў справу пра банкруцтва. «Серж» быў фактычна рэарганізаваны са скарачэньнем пэрсаналу ў ААТ «Серж-Фэшн».
За 2016 год замест заплянаваных 23 млн тонаў усяго паставіць толькі 18 млн тонаў.
З 23 верасьня Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаваньні на ўвоз у Расею прадукцыі беларускай птушкафабрыкі «Дружба», што вырабляе каўбасы, сасіскі, паштэты, вяндліну і вэнджаніну, курынае мяса, паўфабрыкаты, пітную ваду і газаваныя напоі.
Расея і Беларусь працягваюць перамовы па цане на газ, канчатковы варыянт пакуль ня выпрацаваны.
Парушэньне правілаў можа карацца штрафам да 20 базавых велічыняў (420 рублёў).
У праекце бюджэту на 2017 год няма падатковых ільготаў для рэзыдэнтаў тэхналягічнай асацыяцыі «Інфапарк».
Усяго ў табліцы, апублікаванай часопісам The Lancet, 188 краінаў сьвету.
Расея адрэагуе на крытыку з боку Аляксандра Лукашэнкі спакойна і ня будзе даводзіць справу да публічнага скандалу. Але і на саступкі па газавым пытаньні ня пойдзе. Такую думку ў інтэрвію «Свабодзе» выказаў расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў.
Вонкавая і ўнутраная стабільнасьць Беларусі можа быць падарваная, калі ня будуць урэгуляваныя рознагалосьсі з Расеяй наконт цэнаў на энэрганосьбіты.
Некамэрцыйны праект «Зручны горад» прадставіў рэйтынг найлепшых і найгоршых дзяржаўных органаў паводле іхнай рэакцыі на народныя пэтыцыі.
Сябры выканаўчай рады МВФ адзначылі: каб зьняць макрафінансавую ўразьлівасьць, аднавіць рэзэрвы і вярнуць рост эканомікі, патрэбныя пасьлядоўныя і маштабныя рэформы.
Прадстаўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду Пітэр Долман, знаходзячыся ў Менску, заявіў, што асноўная задача місіі — абмеркаваньне эканамічных рэформаў, якія маглі б быць падтрыманыя ў межах крэдытных праграмаў.
Эканамісты ня бачаць прынцыповых адрозьненьняў праекту рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2017 год ад бюджэту-2016: яго структура засталася нязьменнай.
«Беларусь у 2016 годзе ўвезла ў Расею больш харчоў, чым летась, ніякага блякаваньня няма, — заявілі ў «Рассельгаснаглядзе» ў адказ на ўчорашнюю крытыку Аляксандра Лукашэнкі на адрас Расеі.
Эўразьвяз гатовы пры неабходнасьці пашырыць тэхнічную дапамогу Беларусі, у тым ліку для правядзеньня стрэс-тэстаў БелАЭС.
Міністэрства фінансаў апублікавала праект бюджэту Беларусі на 2017 год. Расходы — 16,7 мільярда рублёў, даходы — 18,2 мільярда.
Згодна са зьвесткамі, апублікаванымі Нацыянальным статыстычным камітэтам, у студзені-жніўні 2016 году валавы ўнутраны прадукт, аптовы і розьнічны таваразварот, а таксама аб’ёмы грузаперавозак упалі ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2015 году.
Якія шанцы ў Беларусі атрымаць крэдыт Фонду?
Загрузіць яшчэ