Рэпартаж Свабоды з рынку «Цэнтральны» ў Горадні.
Беларускія прадпрымальнікі, якія займаюцца вырошчваньнем ды гандлем пасадачнага матэрыялу дэкаратыўных расьлінаў, занепакоеныя ўмяшаньнем расейскіх фітасанітарных службаў у пытаньні рэгуляваньня гэтага бізнэсу на тэрыторыі Беларусі.
Украіна атрымала ад дзярждэпартамэнту ЗША дыпляматычную ноту адносна крэдытных гарантый на 1 мільярд даляраў.
Рэпартаж Свабоды зь вёскі Дубна Мастоўскага раёну, дзе з прычыны сьвіной чумы сялянам забаранілі гадаваць на сваіх падворках сьвіней.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця атрымаў ад Беларусі запыт на перадпрыватызацыйную ацэнку пяці буйных дзяржаўных прадпрыемстваў
Згодна са справаздачай Белстату пра асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказьнікі Беларусі ў студзені-жніўні 2016 году, замежны гандаль значна ўпаў у параўнаньні зь мінулым годам.
У акцыянэрным таварыстве «Гомельшкло» абавязваюць працаўнікоў здаваць фізкультурныя нормы — падобныя да тых, якія існавалі ў былым СССР.
Падатковая патрабуе 146 мільёнаў недэнамінаваных рублёў зь лідзкага прадпрымальніка, якога 5 гадоў таму прызналі чыстым ад даўгоў.
Расея лічыць, што Беларусі неабходна праводзіць глыбокія рэформы з мэтай ліквідацыі карэнных прычын слабасьці нацыянальнай эканомікі.
Згодна са сьвежымі зьвесткамі Белстату, сярэдні заробак у Беларусі за жнівень 2016 году склаў 750 рублёў 30 капеек, альбо 382,7 даляра па курсе на 1 верасьня.
У часе дакладу ўраду пра эканоміку за мінулы пэрыяд 2016 году і бюджэту на 2017 год Аляксандар Лукашэнка зьвярнуў увагу на «асобныя моманты, якія яго насьцярожваюць».
Заснаваны ў 1996 годзе, «Серж» абвясьціў сябе няплатаздольным у сакавіку 2016 году, тады ж суд распачаў справу пра банкруцтва. «Серж» быў фактычна рэарганізаваны са скарачэньнем пэрсаналу ў ААТ «Серж-Фэшн».
За 2016 год замест заплянаваных 23 млн тонаў усяго паставіць толькі 18 млн тонаў.
З 23 верасьня Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаваньні на ўвоз у Расею прадукцыі беларускай птушкафабрыкі «Дружба», што вырабляе каўбасы, сасіскі, паштэты, вяндліну і вэнджаніну, курынае мяса, паўфабрыкаты, пітную ваду і газаваныя напоі.
Расея і Беларусь працягваюць перамовы па цане на газ, канчатковы варыянт пакуль ня выпрацаваны.
Парушэньне правілаў можа карацца штрафам да 20 базавых велічыняў (420 рублёў).
У праекце бюджэту на 2017 год няма падатковых ільготаў для рэзыдэнтаў тэхналягічнай асацыяцыі «Інфапарк».
Усяго ў табліцы, апублікаванай часопісам The Lancet, 188 краінаў сьвету.
Расея адрэагуе на крытыку з боку Аляксандра Лукашэнкі спакойна і ня будзе даводзіць справу да публічнага скандалу. Але і на саступкі па газавым пытаньні ня пойдзе. Такую думку ў інтэрвію «Свабодзе» выказаў расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў.
Вонкавая і ўнутраная стабільнасьць Беларусі можа быць падарваная, калі ня будуць урэгуляваныя рознагалосьсі з Расеяй наконт цэнаў на энэрганосьбіты.
Некамэрцыйны праект «Зручны горад» прадставіў рэйтынг найлепшых і найгоршых дзяржаўных органаў паводле іхнай рэакцыі на народныя пэтыцыі.
Сябры выканаўчай рады МВФ адзначылі: каб зьняць макрафінансавую ўразьлівасьць, аднавіць рэзэрвы і вярнуць рост эканомікі, патрэбныя пасьлядоўныя і маштабныя рэформы.
Прадстаўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду Пітэр Долман, знаходзячыся ў Менску, заявіў, што асноўная задача місіі — абмеркаваньне эканамічных рэформаў, якія маглі б быць падтрыманыя ў межах крэдытных праграмаў.
Эканамісты ня бачаць прынцыповых адрозьненьняў праекту рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2017 год ад бюджэту-2016: яго структура засталася нязьменнай.
«Беларусь у 2016 годзе ўвезла ў Расею больш харчоў, чым летась, ніякага блякаваньня няма, — заявілі ў «Рассельгаснаглядзе» ў адказ на ўчорашнюю крытыку Аляксандра Лукашэнкі на адрас Расеі.
Эўразьвяз гатовы пры неабходнасьці пашырыць тэхнічную дапамогу Беларусі, у тым ліку для правядзеньня стрэс-тэстаў БелАЭС.
Міністэрства фінансаў апублікавала праект бюджэту Беларусі на 2017 год. Расходы — 16,7 мільярда рублёў, даходы — 18,2 мільярда.
Згодна са зьвесткамі, апублікаванымі Нацыянальным статыстычным камітэтам, у студзені-жніўні 2016 году валавы ўнутраны прадукт, аптовы і розьнічны таваразварот, а таксама аб’ёмы грузаперавозак упалі ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2015 году.
Якія шанцы ў Беларусі атрымаць крэдыт Фонду?
Супрацоўнікі ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Цьвярской і Пскоўскай абласьцях адабралі пробы шэрагу тавараў на беларуска-расейскім участку мяжы каля вёскі Далосцы.
Рэспубліканскі бюджэт на 2017 год будзе прыняты дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў яшчэ на пачатку кастрычніка.
Беларускія інтэрнэт-крамы прапануюць прывезеныя з замежжа iPhone 7 32Gb за 2500-2600 рублёў — удвая даражэй за рэкамэндаваную для ЗША цану.
Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь Пітэрам Долманам будзе працаваць зь 19 верасьня па 1 кастрычніка.
У суд Эўразійскага эканамічнага саюзу да Беларусі паступіў пазоў ад Міністэрства юстыцыі Расеі.
У Нямеччыне ў суботу тысячы чалавек выйшлі на дэманстрацыі супраць гандлёвага пагадненьня паміж Эўразьвязам і Злучанымі Штатамі. Акцыі пратэсту праходзяць у некалькіх буйных гарадах.
Улады Францыі прынялі закон, які забараняе выкарыстаньне аднаразовага посуду з плястыку. Забарона ўступіць у сілу з 2020 году.
Толькі на гэтым тыдні кампаніі «Драйрона» ўдалося дамовіцца з уладамі наконт уводу ў эксплюатацыю дзесяці дамоў у Ратамцы пад Менскам.
Грамадзяне Беларусі, якія працуюць альбо жывуць за мяжой, пачалі дасылаць меней грошай сваякам на радзіму. Пра гэта сьведчыць афіцыйная статыстыка Нацыянальнага банку краіны.
Грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за студзень-ліпень 2016 году, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, зьнізіліся на 7% у параўнаньні з аналягічным леташнім паказчыкам.
У парку робяць агароджу. Тэрыторыя, якая будзе агароджана, досыць вялікая: паводле нарматываў, да абʼекта будаўніцтва павінна быць 100 мэтраў.
Канчаткова па цэнах на газ Расея і Беларусь дамовяцца на наступным тыдні. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, які днямі безвынікова правёў перамовы са сваім расейскім калегам Аркадзем Дварковічам.
Імаверную зьмену меры стрыманьня для бізнэсоўца, заснавальніка кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа для Свабоды пракамэнтаваў ягоны ранейшы бізнэс-партнэр Уладзімер Япрынцаў.
Алігарху Юрыю Чыжу, які знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 13 верасьня зьмянілі меру стрыманьня.
У Беларусі знаходзіцца каля 20 канфіскаваных транспартных сродкаў літоўскіх перавозчыкаў.
Перамовы віцэ-прэм’ераў Беларусі і Расеі Ўладзімера Сямашкі і Аркадзя Дварковіча адносна цаны на газ аказаліся безвыніковымі.
Міжнародны валютны фонд ухваліў выдзяленьне Ўкраіне новага траншу крэдыту на суму ў 1 мільярд даляраў пасьля працяглых затрымак. Такое рашэньне прыняла Рада дырэктараў МВФ у Вашынгтоне.
Пра гэта паведаміў дарадца-пасланьнік амбасады Беларусі ў Расеі Юры Ярашэвіч, піша Газета.ru са спасылкай на «РИА Новости».
Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь Пітэрам Долманам наведае Беларусь з 19 верасьня па 1 кастрычніка.
У кантэйнэры для макулятуры знайшлі кнігу XVIII стагодзьдзя, надрукаваную ў Вільні
«Заваяваньні пяцігодкі 2005–2010 гадоў, якая ўвайшла ў гісторыю як пяцігодка высокіх тэмпаў росту ВУП і занятасьці, цалкам страчаныя», — робяць выснову дасьледчыкі
Загрузіць яшчэ