Лінкі ўнівэрсальнага доступу

IT-кампаніі беларускага «Інфапарку» задумалі пазбавіць падатковых ільготаў


У праекце бюджэту на 2017 год няма падатковых ільготаў для рэзыдэнтаў тэхналягічнай асацыяцыі «Інфапарк», паведамляе Tut.by.

Паўсотні кампаніяў «Інфапарку» (у ліку якіх ITransition, EPAM і IBA, якія таксама ўваходзяць у Парк высокіх тэхналёгіяў) цяпер плоцяць толькі падатак на прыбытак — 5% ад выручкі, а таксама адлічэньні ў Фонд сацыяльнай абароны.

Калі праект бюджэту будзе прыняты бязь зьменаў у гэтым пункце, кампаніям зь «Інфапарку» давядзецца плаціць, як усім, 18% падатку на прыбытак.

У 2015 годзе Мінфін рыхтаваўся пазбавіць часткі падатковых ільготаў Парк высокіх тэхналёгіяў (падвысіць адпрыбытковы падатак з 9% да 10% і павялічыць утрая абавязковыя страхавыя ўнёскі), але ўрад вырашыў не падвышаць падаткі для ПВТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG