Міжнародная арганізацыя Global Witness абвінавачвае ў карупцыі буйную кампанію, якая паставіла партыю азэрбайджанскай нафтавай сыравіны для Беларусі на мінулым тыдні.
Летась у Беларусі пабывалі 300 тысяч арганізаваных турыстаў, а ў «неспакойнай» Украіне — 12 мільёнаў. Што рабіць, каб замежныя турысты палюбілі і «купілі» Беларусь, вырашалі на сэмінары Buy Belarus.
Сёлета Беларусь увайшла ў дзясятку краін — лідэраў у прасоўваньні рэформаў, якія ствараюць больш прыдатныя ўмовы для вядзеньня бізнэсу. Кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі спадар Кім адказаў на пытаньні, у тым ліку тыя, якія паставіў сам.
«Дзяржава не стварыла ўмоваў, каб людзі былі пры занятку, і за гэта яшчэ вымагае грошы», — кажа эканаміст Пётар Мігурскі, якога запісалі ў «дармаеды».
Беларусь не пералічыла Расеі даплату за пастаўлены газ, сказаў расейскі віцэ-прэмʼер Аркадзь Дварковіч.
Краіны Эўразьвязу не павінны прымаць на свой рынак электраэнэргію зь Беларускай атамнай станцыі, якая будуецца ў Астраўцы, калі ў кошце на яе ня будуць адлюстраваныя прыродаахоўныя рызыкі, мяркуе новы прэзыдэнт Эстоніі Керсьці Кальюлайд.
Ад 26 кастрычніка пачаў дзейнічаць бязьвізавы парадак уезду і выезду замежных грамадзян у Беларусь у адмысловы турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і на прылеглыя да яго тэрыторыі. Падарожнічаць бязь візы турысты змогуць да пяці сутак.
Гарадзенскія турфірмы пакуль не падрыхтавалі тэхнічныя магчымасьці для рэгістрацыі турыстаў, якія пажадаюць наведаць бязь візы рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і Горадню.
Складзкія запасы ў прамысловасьці Беларусі за верасень 2016 году вырасьлі на 15,1 млн рублёў і на 1 кастрычніка склалі 3,5 млрд рублёў.
Апублікаваны штогадовы даклад Сусьветнага банку ў справе лёгкасьці ўмоваў вядзеньня бізнэсу, у якім прааналізаваная сытуацыя ў 137 краінах сьвету.
Згодна са зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за верасень 2016 году сярэдні заробак у Беларусі склаў 732,9 рублі, альбо 380 даляраў.
Аднак пакуль застаецца адкрытым пытаньне легальнасьці.
Як паведамляецца на сайце Адэскага порту, танкер Alhani даставіў 84,7 тыс. тон азэрбайджанскай нафты, якая прызначаецца для Беларусі.
У форуме бяруць удзел намесьнік прэм’ер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі, амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Міхаіл Мясьніковіч, віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.
Сёньня, 24 кастрычніка, у Лёндане пройдзе канфэрэнцыя пра Беларусь, якую арганізуе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.
Беларусь наведае намесьнік прэм’ер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі, які плянуе выступіць на штогадовым беларуска-польскім эканамічным форуме «Добрасуседзтва-2016».
Грузавы карабель Cygnus прыстыкаваўся да Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС), паведамляе NASA. Карабель даставіў больш за дзьве тоны грузаў, у тым ліку прадукты харчаваньня і апаратуру для навуковых экспэрымэнтаў.
На магілёўскім мосьце праз Дняпро па Пушкінскім праспэкце 23 кастрычніка былі ўсталяваныя чатыры скульптуры львоў — па дзьве з абодвух бакоў уезду.
Служба бясьпекі Ўкраіны папярэдзіла нанясеньне ўрону Менскаму аўтамабільнаму заводу на 15 млн даляраў, гаворыцца ў паведамленьні СБУ, разьмешчаным на яе сайце ў суботу, 22 кастрычніка.
Ці скарыстае Расея ў дачыненьні да Беларусі разам з транзытным пернікам і дзяржаўны бізун? Наколькі вялікія расейскія транспартныя зьніжкі? Ці ўдасца Маскве ўцягнуць Менск ў транзытную залежнасьць?
Лунінецкі раён на Берасьцейшчыне — адзін зь нешматлікіх рэгіёнаў Беларусі, дзе няма вялікіх супэрмаркетаў прыватных гандлёвых сетак.
Падведзеныя прамежкавыя вынікі праграмы MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts) — глябальнага эўрапейскага праекту, накіраванага на пашырэньне стасункаў паміж грамадзянамі і арганізацыямі Эўразьвязу і Беларусі.
Чаму Расея дала раптам зьніжку на транзытныя перавозкі нафтапрадуктаў зь беларускіх станцыяў Барбароў і Наваполацак у напрамку партоў на паўночным захадзе Расеі? І ці скарыстаецца гэтай зьніжкай Беларусь?
Расейская чыгунка вызначыла 25% зьніжку на транзытныя перавозкі нафтапрадуктаў зь беларускіх станцыяў Барбароў і Наваполацак у напрамку партоў на паўночным захадзе Расеі.
Тыднёвік «Деловой Казахстан», галоўнае эканамічнае выданьне гэтай сярэднеазіяцкай краіны, ставіць пад сумнеў эфэктыўнасьць наддзяржаўных інтэграцыйных праектаў пад патранатам Масквы.
Беларускі ўрад патлумачыў, як замежныя грамадзяне змогуць бязь візаў на тэрмін да 5 сутак наведваць Аўгустоўскі канал у турыстычных мэтах. Замежнікам будуць выдаваць адмысловы дакумэнт.
Нацыянальны банк не чакае шокаў для беларускага рубля да канца году. Пра гэта 19 кастрычніка ў Менску сказаў журналістам старшыня праўленьня Нацбанку Павал Калаўр.
Рэальныя даходы насельніцтва паскорылі падзеньне. Ці ёсьць дно ў гэтага падзеньня?
Кошт жыльлёва-камунальных паслуг у Беларусі з 1 студзеня 2017 году ўзрасьце прыкладна на 10 рублёў. Пры неабходнасьці будзе весьціся гаворка пра другі этап росту тарыфаў.
Начальнік Магілёўскага ЛПП № 7 Дзьмітры Елісеенка абверг зьвесткі пра тое, што ў падпарадкаванай яму ўстанове нібыта «большасьць ня маюць працы» і з-за гэтага людзям не хапае ежы.
Заяву ў суд аб прызнаньні эканамічна няплатаздольным «Белінтэртрансу» падала ТАА «Л-БІТ Груп».
«Юкола-нефть» здабыла 2-мільённую тону нафты ў сярэдзіне 2015 году, 3-мільённую заплянавала ўжо на 2018-ы. Летась кампанія здабыла 314 тысяч тонаў нафты, на наступны год заплянавала 500 тысяч тонаў.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за студзень-жнівень 2016 году зьнізіліся на 7,1% у параўнаньні з аналягічным леташнім паказчыкам.
Злучаныя Штаты падаўжаюць рэжым прыпыненьня санкцый у дачыненьні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на паўгоду.
Пратэрмінаваная запазычанасьць па крэдытах і пазыках арганізацыяў Менску на 1 верасьня 2016 году склала 349,4 млн дэнамінаваных рублёў.
«Я вельмі прасіў бы вас: у нас ёсьць добрая кампанія „Беларуснафта“, але аб’ёмы здабычы падаюць. У свой час нафту выпампавалі і вывезьлі з Беларусі. Таму мы хацелі б, каб наша кампанія знайшла ў вас аб’ёмы работ»
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць стратных арганізацый у студзені—жніўні 2016 годe ў параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам вырасла з 1533 да 1670, або на 8,9%.
Каб «не карміць порты краін, якія падтрымалі эўрапейскія санкцыі супраць Расеі».
МВФ чакае, што па выніках году ВУП упадзе на 3% (налета — на 0,5%). Лукашэнка ж абяцае рост ВУП на 12-15% да 2020 году. Кіраўнік Беларусі кажа, што «народ бачыць выйсьце ў рэформах», але думае, што да тых рэформаў народ не гатовы.
На прадпрыемстве «Палесьсебуд», якое месьціцца ў Мазыры, рабочых змусілі напісаць дамовы на зьмяншэньне на 20 адсоткаў платы па тарыфных стаўках. Гэткім чынам будаўнічая структура мяркуе выжыць у крызісны час.
Якія вынікі візыту місіі МАГАТЭ ў Беларусь?
У 2015 годзе зь бюджэту Эўразьвязу было памылкова выдаткавана 5,5 мільярдаў эўра, то бок 3,8% усіх сродкаў — так вынікае са справаздачы Эўрапейскай падліковай палаты ў Брусэлі.
Лідэры пяці дзяржаў-чальцоў групы BRICS правялі ў індыйскім курортным штаце Гоа двухдзённы саміт, на якім заявілі аб намеры садзейнічаць паскоранаму разьвіцьцю сусьветнай эканомікі, змагацца з тэрарызмам і экстрэмізмам, якія пагражаюць глябальнай стабільнасьці.
Сямʼя Равенкаў са Слоніма, у якой шасьцёра дзяцей, ня мае на першы ўзнос для будаўніцтва кватэры 3600 новых рублёў, або старымі 36 мільёнаў. У крэдыце банкі ім адмовілі.
Удзельнічаюць: Валер Карбалевіч, Уладзімер Глод, Ігар Карней
Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у чацьвёртым квартале будуць павялічаныя да 5 мільёнаў тон.
У студзені—жніўні 2016 года зьнешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў 32 млрд 491,8 млн долараў ЗШ
Працоўныя пэнсіі ў Беларусі з 1 сьнежня 2016 году павышаюцца ў сярэднім на 5%.
Між тым дадзеныя Белстату ня ўлічваюць работнікаў міністэрстваў абароны, унутраных спраў, КДБ і іншых сілавых ведамстваў. Таму, ці зьнізілася колькасьць сілавікоў у Беларусі, сказаць немагчыма.
Загрузіць яшчэ