Намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка заявіў, што ёсьць падставы для абмеркаваньня цаны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Лідзкае піва» паведаміла на сваім сайце, што зьбіраецца разгледзець пытаньне аб шырэйшым выкарыстаньні беларускай мовы ў рэкляме сваёй прадукцыі і іншых відах дзейнасьці.
Raspberry Pi Zero меншы за любы тэлефон і працуе на Linux.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 27 лістапада: даляр вырас на 139 пунктаў — да 18 266 рублёў, эўра вырас на 45 пунктаў — да 19 373 рублёў.
Зьявілася рэакцыя МЗС Беларусі на ўвядзеньне Ўкраінай дадатковага мыта на беларускія тавары.
Расея пагражае ўвесьці больш сур’ёзныя меры адносна Беларусі, якая ігнаруе яе просьбы абмежаваць пастаўкі малака зь пяці прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць сыравіну з трэціх краін.
На эканамічныя стасункі Ўкраіны і Беларусі моцна, хоць і не заўжды наўпрост, уплывае Расея, заявіў Свабодзе ўкраінскі экспэрт Уладзімер Сідэнка.
Калі скончыцца новая хваля дэвальвацыі беларускага рубля, спрагназаваць сёньня немагчыма.
Ад 20 студзеня Ўкраіна будзе абкладаць мытам у памеры 39,2% беларускую «малочку», кандытарскія вырабы і шакаляд, хімпрам і трактары.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 26 лістапада: даляр вырас на 85 пунктаў — да 18 127 рублёў, эўра вырас на 143 пункты — да 19 328 рублёў.
Пуцін вырашыў, што замежная ежа шкодзіць расейскім страўнікам. З рускага стала імкліва зьнікаюць закускі, але гарэлкі пакуль – хоць заліся.
Цяпер сярэдні заробак — 380 даляраў, год таму быў 595.
Яшчэ да завяршэньня сёньняшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы некаторыя камэрцыйныя банкі пачалі скупляць і прадаваць амэрыканскі даляр вышэй за 18 000 за рубель.
У Расеі працягваюцца акцыі пратэсту кіроўцаў вялікагрузных аўтамабіляў, незадаволеных «Платонам» — сыстэмай аплаты праезду па фэдэральных трасах.
Беларускаму інтэрнэт-гандлю пагражае павелічэньне пошлінаў праз новы парог бяспошліннага гандлю. Цяпер пошліну з заказанага па пошце тавару бяруць толькі, калі ён даражэйшы за 200 эўра.
Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што пасылкі з таварамі з-за мяжы, якія заказваюць праз інтэрнэт-крамы, абвалілі беларускі гандаль і стварылі праблемы для прамысловасьці.
Мустафа Джамілеў запатрабаваў ад Расеі вызваліць палітычных зьняволеных у якасьці ўмовы для пачатку перамоў аб аднаўленьні энэргазабесьпячэньня паўвострава.
24 лістапада ў Барысаве матч БАТЭ — «Баер». За 7 год эўракубкаў з Барысавам замежнікі асацыююць Беларусь. Як гэта паўплывала на разьвіцьцё турызму?
Вымушаны выходны замест працоўнага панядзелка жыхары паўвострава сустрэнуць ва ўмовах «надзвычайнай сытуацыі».
Інжынэра па ахове працы мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» Уладзімера Табулу звальняюць, не працягваючы кантракт. Бацька чатырох дзяцей кажа, што працу знайсьці будзе праблематычна.
Міжнародны Валютны Фонд працягне перамовы з уладамі Беларусі аб выдзяленьні ім трохмільярднага крэдыту дыстанцыйна.
Рассельгаснагляд праінфармаваў вэтэрынарную службу Беларусі аб неабходнасьці ўвесьці часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі 8 рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў і 5 прадпрыемстваў па вытворчасьці гатовай малочнай прадукцыі.
20 лістапада завяршыла працу ў Беларусі місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) пад кіраўніцтвам Пітэра Долмана.
У студзені — кастрычніку 2015 году выкарыстана 163,6 трыльёна рублёў інвэстыцыяў у асноўны капітал, што ў супастаўляльных цэнах на 14,1% менш за ўзровень студзеня — кастрычніка 2014 году.
Актывісты руху салідарнасьці «Разам» заявілі, што гатовыя падтрымаць любыя пратэстныя ініцыятывы індывідуальных прадпрымальнікаў краіны.
уплывам патокаў уцекачоў у Эўропу з Блізкага Ўсходу, пасьля тэракту ў Парыжы, акцэнты зьмяніліся. Асноўным палітычным прыярытэтам абноўленай Эўрапейскай палітыкі суседзтва абвешчана стабілізацыя.
З 17 лістапада па начах у Берасьці адключаюць вулічнае асьвятленьне. Берасьцейцы кажуць, што ня памятаюць, каб у горадзе раней зусім адключалі сьвятло.
Беларусь у сёлетнім рэйтынгу гендэрнай роўнасьці ў сьвеце займае 34-е месца са 145 краінаў.
19 лістапада — Сусьветны дзень прыбіральняў. Для людзей у разьвітых краінах прыбіральня з унітазам і вада з-пад крану — рэчы самі сабой зразумелыя.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Юры Сянько запэўніў, што беларуская мытня гатовая дапамагчы Расеі забясьпечыць выкананьне харчовага эмбарга з Украінай.
19 лістапада ў Менску завяршае працу місія Міжнароднага валютнага фонду. Заключным этапам дзесяцідзённага вывучэньня сытуацыі ў Беларусі стане сустрэча сяброў місіі з кіраўніком беларускага ўраду Андрэем Кабяковым.
15 кіроўцаў ваўкавыскай фірмы «Ніка-таксі 22222» гатовыя пачаць страйк супраць намераў транспартнай інспэкцыі аштрафаваць іх за перапрацоўку.
Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі прырост ВУП у 2015 годзе павінен скласьці 0,2 — 0,7%.
Апазыцыйны актывіст Юры Меляшкевіч пратэсьціраваў інтэрнэт-сайт менскіх уладаў, які абяцае аблягчыць вырашэньне камунальных праблемаў.
Паводле афіцыйных зьвестак, рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-верасьні 2015 году зьнізіліся на 5,4%.
Палітыка падтрымкі дзяржаўных прадпрыемстваў у Беларусі не зразумелая патэнцыйным замежным інвэстарам, заявіў амбасадар Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл
Улады не зьбіраюцца ісьці на саступкі індывідуальным прадпрымальнікам у пытаньні рэалізацыі тавараў без пацьвярджальных дакумэнтаў.
Але ва ўрадзе прызнаюць, што гэты гіпатэтычны рост зьесьць інфляцыя.
Урад РФ прыняў рашэньне ўвесьці з 1 студзеня харчовае эмбарга ў дачыненьні да Украіны.
Пачынаючы зь пятніцы, 13 лістапада, курс даляра абнавіў ужо чацьвёрты гістарычны максымум.
Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Беларусі Дзьмітры Калечыц.
Аляксандар Лукашэнка пачаў уласнымі рукамі цішком дэмантаваць тую самую сацыяльную дзяржаву, якую ён так апантана абараняў на інаўгурацыі літаральна некалькі дзён таму.
Цэх па выпуску шклаваты на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы Лідзкага раёну запусьцілі ў траўні дзеля імпартазамяшчэньня. З таго часу ў гарадку цяжка дыхаць.
Узамен дзеці-сіроты атрымаюць права на льготны крэдыт. Дагэтуль гэтая катэгорыя грамадзян атрымлівала дзяржаўнае сацыяльнае жыльлё бестэрмінова.
Урад Беларусі стаіць перад выбарам — зьбіраць болей алькагольных і тытунёвых грошай у бюджэт альбо адвучаць насельніцтва піць і курыць.
Прызначаны на 16 лістапада адкрыты аўкцыён на права праектаваньня і ўзьвядзеньне капітальных збудаваньняў на месцы прыватных дамоў не адбыўся.
Камэнтуючы выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам, кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў Свабодзе, што такім чынам беларускі лідэр спрабуе атрымаць крэдыт МВФ.
Музычны герой Лявона Вольскага Савелій зайшоў пакласьці грошы ў банк і даведаўся, што яму давядзецца плаціць падатак з прыбытку на сваім дэпазыце. Ён спрачаецца са сваім старым знаёмцам Рыгорам, хто адказны за гэтае новаўвядзеньне.
Прапановы Міжнароднага валютнага фонду па пэрспэктывах адносін з Беларусьсю не выклікаюць адтаргненьня.
Загрузіць яшчэ