Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падставіць плячо Расеі пасьля ўвядзеньня эмбарга супраць Украіны


Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Юры Сянько запэўніў, што беларуская мытня гатовая дапамагчы Расеі забясьпечыць выкананьне харчовага эмбарга з Украінай.

Расея ад 1 студзеня 2016 году ўводзіць у дачыненьні да Ўкраіны харчовае эмбарга. Яно тычыцца забароны доступу на расейскую тэрыторыю ўкраінскіх харчоў, а таксама прадукцыі з Эўразьвязу транзытам праз Украіну:

Юры Сянько
Юры Сянько

«Думаю, да 1 студзеня адпаведныя дакумэнты будуць падпісаныя, і мы будзем працаваць паводле таго ж мэханізму, які забясьпечвае захаваньне прадуктовага эмбарга Расеі ў дачыненьні да эўрапейскага харчаваньня», — падкрэсьліў чыноўнік.

Мытная служба Беларусі ўзяла на сябе абавязаньне не прапускаць у Расею тавары з санкцыйнага сьпісу, які зьявіўся пасьля ўвядзеньня заходнімі дзяржавамі санкцыяў за палітыку Крамля адносна Ўкраіны. Расейскія санітарныя ведамствы ня раз выказвалі прэтэнзіі беларускаму боку за «дзіравыя межы», празь якія забароненая прадукцыя трапляе ў Расею.

Пры гэтым увозіць эўрапейскія тавары на адрас беларускіх суб’ектаў гаспадараньня, каб далей рэалізоўваць у Беларусі, не забаронена. Таму, прызнаўся Юры Сянько, цалкам пазьбегнуць пранікненьня ў Расею санкцыйнай прадукцыі зь Беларусі немагчыма:

«Па Ўкраіне будзем дзейнічаць паводле ўжо напрацаванай схемы», — дадаў кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту, удакладніўшы, што ведамства будзе намагацца цалкам спыніць увоз праз тэрыторыю Беларусі санкцыйных тавараў у Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG