Мастак і літаратар распавёў Свабодзе пра свае ўражаньні ад новых беларускіх купюраў ды згадаў стары верш.
У беларускіх рублёў адсякуць чатыры нулі. Таксама Нацбанк паказаў дызайн банкнотаў.
Місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі з 9 па 19 лістапада.
Другі дзень Кастрычніцкага эканамічнага форуму пачаўся з форс-мажору. У мерапрыемстве ня здолеў паўдзельнічаць першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі.
Аб’яўленая кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам дэнамінацыя выклікала шквал жартаўлівых камэнтароў у сацыяльных сетках.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў аб’яўленую ўладамі дэнамінацыю беларускага рубля.
За цяперашняй дэнамінацыяй беларускім уладам можа спатрэбіцца яшчэ адна, а то і не адна, калі ўлады па-ранейшаму ня будуць падтрымліваць стабільнасьць нацыянальнай валюты, мяркуе кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч.
Якіх ракет і дзеля чаго не хапае беларускаму рэжыму? Хто іх будзе вырабляць і хто прафінансуе гэтыя дарагія праекты?
Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, эканаміст Юрась Беленькі кажа, што дэнамінацыя ня будзе эфэктыўнай без рэформаў, і што ад уладаў у сувязі з дэнамінацыяй можна чакаць падвоху.
Сярод новых купюраў, якія зьявяцца пасьля дэнамінацыі, — купюра ў 50 рублёў з выявай Мірскага замку. Аднак мікратэкст на купюры зноў напісаны з памылкай — «пяцьдзесят» замест «пяцьдзясят».
Былы старшыня Нацыянальнага Банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што ўлады ведаюць, што варта зрабіць, каб празь дзясятак год не давялося праводзіць новую дэнамінацыю. Але сумняецца, што патрэбныя рэформы будуць зьдзейсьненыя
Нацбанк Беларусі абвясьціў дэнамінацыю зь 1 ліпеня 2016 года. Гэтым разам закрэсьляць чатыры нулі.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка лічыць, што ўлады нарэшце прыслухаліся да таго, што ён раіў шмат год таму.
1 ліпеня 2016 году ў краіне правядуць дэнамінацыю, адкінуць чатыры нулі.
Шэсьцьдзесят вахтавікоў, якія будуюць аб’ект Міністэрства абароны, аказаліся на мяжы выжываньня ў адрэзаным ад сьвету паселішчы.
Кіраўніцтва Беларусі не зьбіраецца праводзіць эканамічныя рэформы, і пацьвярджэньнем гэтаму — учорашняя заява Кірыла Рудога. Такое меркаваньне Свабодзе выказалі экспэрты.
Тэматычную панэль на Кастрычніцкім эканамічным форуме, якая акрэсьлівае сярэднетэрміновыя задачы для макраэканамічнай палітыкі Беларусі, адкамэнтаваў дасьледчык Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру BEROC Зьміцер Крук.
Пры гэтым кіраўнік дыпляматычнай місіі ЗША ў Беларусі ў інтэрвію Свабодзе прызнаў, што гэты працэс, а таксама вяртаньне ў Менск амбасадара патрабуе пэўнага часу.
Падчас выступу на Кастрычніцкім эканамічным форуме намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Дзьмітры Калечыц выказаўся за структурныя рэформы ў эканоміцы і заявіў, што фінансавы рэгулятар дзеля гэтага робіць усё магчымае.
У другі дзень Кастрычніцкага эканамічнага форуму ў Менску выступіў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтру сацыяльна-эканамічных дасьледаваньняў CASE Марэк Дамброўскі.
Сёньня на ІІІ Кастрычніцкім эканамічным форуме выступіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.
Старэйшы фінансавы аналітык кампаніі «Альпары» лічыць, што для правядзеньня структурных рэформаў у Беларусі недастаткова палітычнай волі і адмашкі з боку кіраўніка дзяржавы. Галоўным тормазам можа выступіць вэртыкаль улады.
3—4 лістапада ў Менску праходзіць Кастрычнікі эканамічны форум. Акрэсьленая тэматыка — «Эканоміка Беларусі: зноў перад выбарам».
Многія прадпрымальнікі Гомеля працуюць апошні месяц — згортваюць бізнэс, ня маючы магчымасьці выканаць патрабаваньні ўладаў наконт сэртыфікатаў.
Пастанова Савету міністраў замацавала парадак узаемадзеяньня дзяржорганаў пры фармаваньні інфармацыйнай базы зьвестак аб платніках збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў.
Памочнік прэзыдэнта — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Кірыл Руды на Кастрычніцкім эканамічным форуме выступіў з дакладам «Чаму рэформы не атрымаюцца ў 2016 годзе?».
У Фінляндыі будзе ўведзены так званы «безумоўны базавы даход» 800 эўра ў месяц для кожнага грамадзяніна краіны — наўзамен на сацыяльныя льготы.
Ці патрэбны Беларусі эканамічныя рэформы, разважаюць мінакі на вуліцах Менску.
У Менску пачаў працу трэці па ліку Кастрычніцкі эканамічны форум.
Цягам 3–4 лістапада ў Менску пройдзе трэці па ліку «Кастрычніцкі эканамічны форум», у якім возьмуць удзел вядомыя беларускія і замежныя дасьледчыкі.
Усясьветны банк прадставіў «Эканамічны агляд Рэспублікі Беларусь». Сьціплы рост эканомікі Беларусі адновіцца толькі ў 2017 годзе. А пакуль рэцэсія і інфляцыя абумовілі падзеньне рэальных заробкаў, даходаў насельніцтва.
Мытня Беларусі забараніла транзыт па тэрыторыі краіны калінінградзскіх фураў, якія ідуць паражняком на пагрузку ў Расею.
Паводле праекту аднаўленьня воднага шляху E-40, з Чорнага мора ў Балтыйскае можна будзе трапіць праз поўдзень Беларусі, а зь Пермі ў Парыж — праз Маскву, Растоў-на-Доне, Кіеў і Чарнобыль.
Сусьветны банк захаваў прагноз падзеньня ВУП Беларусі ў 2015 годзе на ўзроўні 3,5%, паведамляе Інтэрфакс-Захад.
Беларусь заняла 63-е месца ў рэйтынгу дабрабыту краінаў сьвету. За год краіна страціла 10 радкоў рэйтынгу.
У Баранавічах на рынку адбылася сустрэча прадпрымальнікаў і чыноўнікаў з нагоды калектыўнага звароту гандляроў да прэзыдэнта.
За апошнюю пяцігодку ў аграрны комплекс Беларусі ўкладзена 43,8 мільярда даляраў. Але значная частка колішніх калгасаў застаюцца стратнымі.
Дасьледчыцкія цэнтры SYMPA і BIPART запачаткавалі праект «Open tenders», пакліканы зрабіць празрыстай ахутаную таямніцай сакрэтнасьці працэдуру дзяржаўных закупаў.
Сёньня на сумесным паседжаньні дзьвюх палат Нацыянальнага Сходу Беларусі віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы адказаў на пытаньне наконт уступленьня Беларусі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.
Кіраўніцтва Эўразьвязу пакідае ў сіле збройнае эмбарга адносна Менску, а таксама індывідуальныя санкцыі адносна чатырох грамадзян Беларусі. Гэта вынікае з камюніке Рады Эўропы.
29 кастрычніка былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі, кандыдат эканамічных навук Віктар Цярэшчанка накіраваў у адміністрацыю прэзыдэнта і ва ўрад свае прапановы аб выхадзе краіны з крызісу
З аднаго боку, для беларусаў няма нічога дрэннага ад таго, што кава, пампэрсы ці джынсы купляюцца ў Польшчы ці Літве, але зь іншага — чаму беларусы не купляюць тое самае каля дома? Пра гэта Свабодзе расказваюць эканамісты і простыя пакупнікі.
Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў заяву міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея пра тое, што неабходнасьці ў разьмяшчэньні расейскай авіябазы ў Беларусі няма.
Кампанія Apple апублікавала гадавую фінансавую справаздачу аб сваёй дзейнасьці, назваўшы мінулы год самым пасьпяховым у сваёй гісторыі.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія зьявіліся на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь.
У рэйтынгу Doing Business, які характарызуе ўмовы для вядзеньня бізнэсу ў краіне, Беларусь апусьцілася з 43-га на 44-е месца.
Чарговае падзеньне коштаў на нафту спарадзіла ланцуговую рэакцыю на фінансавым рынку.
У апублікаваным учора рэйтынгу Doing business Беларусь заняла 44-е месца. Радыё Свабода сабрала сем рэчаў, зь якімі бізнэсовец можа сутыкнуцца ў Беларусі, а зь некаторымі — толькі ў Беларусі.
2 лістапада Гарадзенскі абласны суд пачынае слуханьне гучнай карупцыйнай справы — былога старшыні канцэрну «Беллегпрам» Міхаіла Сучкова.
Эўрапарлямэнт 27 кастрычніка прыняў закон, які адмяняе плату за роўмінг у мабільных сетках краінаў Эўразьвязу.
Загрузіць яшчэ