У абменных пунктах Менску ізноў падвышаны попыт на валюту. Узьніклі перабоі з далярамі, эўра, а таксама нацыянальнымі валютамі іншых краін.
А.Лукашэнка ўказам скараціў расходную частку рэспубліканскага бюджэту на 2009 год на 2,8 трыльёна рублёў. Цяпер бюджэт бездэфіцытны, ягоныя прыбыткі і выдаткі зацьверджаны ў памеры 54,9 трыльёна рублёў.
Дзе, як і колькі могуць падзарабіць працаўнікі прадпрыемстваў, на якіх часова няма працы?
Прэзыдэнт Беларусі перапісаў бюджэт і паставіў задачу дасягнуць нулявога дэфіцыту бюджэту.
Ужо складзены спэцыяльны сьпіс і чыноўнікі замацаваныя за рознымі расейскімі рэгіёнамі.
Сусьветны Банк ухваліў выдзяленьне Беларусі крэдыту памерам 125 мільёнаў даляраў для фінансаваньня праграмы энэргазьберажэньня.
Міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын тлумачыць: “Мы можам сутыкнуцца зь неплацежаздольнасьцю беларускага ўраду".
“Мы можам сутыкнуцца з неплацежаздольнасьцю беларускага ўраду і наагул эканомікі”, - заявіў журналістам міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
Аналітыкі кажуць, што з прычыны негатыўнага іміджу Беларусі наплыву замежных інвэстараў ў банкаўскую сыстэму чакаць не выпадае.
Найбуйнейшыя сэрбскія кампаніі “Делта”, “Цептер” и “БК група” атрымалі для сваіх будаўнічых праектаў землі непадалёк ад цэнтру Менску.
Ад сёньня цэны павялічыліся на 2,5%.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №262, які рэгулюе разьмяшчэньне замежнымі арганізацыямі грошай у беларускіх банках.
Віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў 27 траўня прызнаў падзеньне беларускага экспарту за першыя чатыры месяцы году амаль напалову.
Міністэрства гандлю Беларусі падлічыла, што насельніцтва краіны ў час эканамічнага крызісу стала менш траціць на сталоўкі, кавярні і рэстарацыі.
Украіна плянуе аднавіць камэрцыйныя пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь ад 1 чэрвеня. Пра гэта паведаміў журналістам міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юры Продан.
Зь 1 чэрвеня ў Беларусі хочуць зьмяніць падатак на дадатковую вартасьць, цяпер ён — 18 адсоткаў, а будзе — 22 адсоткі.
Паводле кіраўніка ўраду Сяргея Сідорскага, спад беларускай эканомікі скончыўся і далей чакаецца аднаўленьне тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту.
Днямі Міністэрства фінансаў ЗША працягнула да канца лістападу рашэньне аб прапыненьні санкцый у адносінах да двух беларускіх прадпрыемстваў — лідзкай “Лякафарбы” і “Полацак-Шкловалакно”, якія ўваходзяць у склад “Белнафтахіму”. Забарону на супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі амэрыканскія ўлады ўвялі два гады таму. Сёньня гэтае рашэньне пракамэнтаваў намесьнік старшыні канцэрну “Белнафтахім” Браніслаў Сівы.
У выдавецкай галіне крызісныя зьявы ўскладняюцца праблемамі з разьлікамі за надрукаваную прадукцыю.
Расейскія чыноўнікі працягваюць блякаваць пастаўкі беларускай прадукцыі, нягледзячы на дамоўленасьці.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў на пасяджэньні Савета міністраў, што спад беларускай эканомікі скончыўся і чакаецца аднаўленьне тэндэнцыі эканамічнага росту.
Беларусь заняла другое месца ў Эўропе у тэмпах інфляцыі. На 6,5 працэнта падаражалі ў Беларусі спажывецкія тавары за першыя чатыры месяцы году, паведамляе статыстычная служба Эўразьвязу.
У Магілёве ля новага падземнага пераходу, якія злучае дзьве цэнтральныя гарадзкія магістралі — вуліцу Ленінскую і праспэкт Міру — асунуўся грунт.
Беларуская чыгунка зь 1 чэрвеня будзе браць плату за праезд па пакілямэтровым тарыфе
Лідэры кампаніі “За Свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” на Гомельшчыне дамагліся зьніжэньня стаўкі адзінага падатку на 15,5%.
Адрасы прыхаванага беспрацоўя і пацярпелыя ад крызісу цяпер паўсюдна.
Да 1-га чэрвеня ў рэгіянальных мэдычных установах Беларусі адбудуцца зьмены, скіраваныя на эканомію бюджэтных сродкаў.
Цягам сутак першы віцэ-прэм’ер Ўладзімер Сямашка двойчы называў розныя лічбы меркаванай цаны на расейскі газ для Беларусі у другім паўгодзьдзі.
Беларусь гатова разгледзець пытаньне аб продажы Расеі шэрагу малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.
Міністэрства фінансаў ЗША падоўжыла да 30 лістапада рашэньне аб зьмякчэньні санкцыяў да беларускіх прадпрыемстваў "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно".
З 1 ліпеня Беларусь будзе плаціць за расейскі прыродны газ 102-103 даляры за 1 тысячу кубамэтраў. Пра гэта заявіў 21 траўня першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.
Упершыню ў гісторыі курс куплі і продажу наяўнага даляра ЗША ў абменных пунктах Беларусі зраўняўся.
Слонімскія ўлады пісьмова паведамілі прадпрымальнікам зь міні-рынку на вуліцы Брэсцкай, што з 1 чэрвеня закрываюць іх рынак. Прадпрымальнікі не пагаджаюцца. Яны сабралі болей за тысячу подпісаў у абарону сваіх працоўных месцаў.
Ад сёньня на 9,6% ўзрасла адпускная цана на газ для запраўкі транспартных сродкаў. Падаражаньне выкліканае ростам цаны прыроднага газу, па якой ён прадаецца Расеяй.
У самы сэзон спажываньня піва Камітэт дзяржаўнага кантролю ініцыюе стварэньне заслоны на шляху імпартных гатункаў гэтага папулярнага ва ўсім сьвеце ячменнага напою.
Паводле афіцыйных дадзеных Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у траўні больш як 60 заводаў і фабрык перайшлі на няпоўны працоўны тыдзень.
Кошт расейскага газу для Беларусі зь ліпеня будзе складаць 200—205 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Старшыня мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі настойвае на зьніжэньні верхняй плянкі бязмытнага ўвозу тавараў у Беларусь фізычнымі асобамі да 200 эўра.
У Беларусі цяпер маюць патрэбу ў тэрміновым абнаўленьні больш як 1,5 тысячы клюбаў і кінатэатраў.
Распараджэньнем Нацыянальнага банку накладзеныя абмежаваньні на набыцьцё банкамі валюты.
“Паўночныя Афіны” сьпіхнулі на ўтрыманьне райцэнтра. Габрэям вяртаюць аварыйны будынак сынагогі. На “залатое кальцо” няма грошай.
Самыя нізкія, паводле дадзеных Белстату, у Гомельскай вобласьці.
Паводле распаўсюджанай у мэдыях неафіцыйнай інфармацыі, місія Міжнароднага валютнага фонду, якая нядаўна завяршыла працу ў Беларусі, настойвае на новай дэвальвацыі беларускага рубля на 5–10%.
Дзеля “апэратыўнага рэгуляваньня сытуацыі” Нацбанк атрымаў права самастойна вызначаць памер абавязковага продажу валюты на ўнутраным рынку юрыдычнымі асобамі і прадпрымальнікамі.
У Гомелі зладзілі гарадзкі кірмаш вакансіяў пад назовам “Праца й адукацыя”. Ды ці вырашыць ён праблемы беспрацоўных або тых, хто працуе за мізэр?
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі заявіў, што ў эканоміцы Беларусі дасягнутая “стабілізацыя”.
У Беларусі коштавы эквівалент складзкіх запасаў у прамысловасьці на 1 траўня 2009 года склаў 2,52 мільярда даляраў. Ад пачатку году ён павялічыўся на 42,9%.
Слонімскія прадпрымальнікі сабралі больш за 1000 подпісаў жыхароў мікрараёну за тое, каб улады не зачынялі міні-рынак на вуліцы Брэсцкай. Чыноўнікі на гэты конт маюць іншы плян.
У Беларусі зьмяняецца парадак валютнага рэгуляваньня. Новы ўказ прыняты дзеля “апэратыўнага рэгуляваньня сытуацыі”.
Загрузіць яшчэ