Як паведаміў адзін з актывістаў руху ў Рэчыцы Алег Шабетнік, у дробных гарадах такіх, як Хойнікі, Лоеў, Брагін, Петрыкаў памер падатку цалкам вернуты на ўзровень мінулага году. А ў такіх буйных, як Гомель, Сьветлагорск, Мазыр, Жлобін, падвышэньне засталося нязначным.
Рашэньне пра зьніжэньне падатку прынялі дэпутаты Гомельскага абласнога савету на патрабаваньні прадпрымальнікаў. Зараз чакаецца зацьвярджэньне гэтага рашэньня ў Міністэрстве юстыцыі.
Кіраўнік кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў кажа, што прыклад Гомельшчыны павінен стаць узорам для дзейнасьці прадпрымальнікаў у іншых рэгіёнах краіны ў справе адстойваньня сваіх правоў.