Тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы амаль нязьменныя ад пачатку 2009 году. Бальшыня прадпрыемстваў працягвае затаварваць прадукцыяй склады, а пры адсутнасьці абаротных сродкаў імкліва зьніжаюцца заробкі працаўнікоў.
У першым квартале насельніцтва Беларусі набыла валюты ў банках на 780 мільёнаў даляраў болей, чым прадало.
У Віцебску пачалі перафарбоўваць грамадзкі транспарт: старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец вырашыў, якімі мусяць быць колеры.
Беларусь і Эўрапейскі зьвяз маюць намер разьвіваць супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры. Гэта пацьверджана Дэклярацыяй паміж урадам Беларусі і Эўракамісіяй, альтэрнатамі якой сёньня ў Празе абмяняліся міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і эўракамісар па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
У Баранавічах, паводле афіцыйнай статыстыкі за першы квартал, колькасьць стратных прадпрыемстваў перавысіла адну траціну ад усіх дзеючых. У выніку бюджэт недаатрымаў мільярды рублёў.
У Менску пачынае працу аўтасалон “Мотаршоў-2009”. Аднак традыцыйны фэстываль дасягненьняў аўтамабільнай галіны сёлета абяцае стаць адным з самых сьціплых.
Па выніках першых чатырох месяцаў 2009 году Беларусь стала лідэрам сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты.
Урад падвёў вынікі працы беларускай эканомікі ў першым квартале 2009 году. Паводле Мінэканомікі Беларусі, ВУП за гэты час вырас на 1,1 працэнта.
У Берасьці ля аблвыканкаму сабраліся прадпрымальнікі. Яны патрабавалі адмены рашэньня пра забарону зь сёньняшняга дня продажу піва і слабаалькагольных напояў у шапіках.
Паводле прагнозаў Міжнароднага валютнага фонду, у выпадку ажыццяўленьня нэгатыўнага сцэнару разьвіцьця сытуацыі ў эканоміцы Беларусі, які быў зроблены ў абноўленым Аглядзе ўсясьветнай эканомікі, валавы ўнутраны прадукт упершыню за апошнія 15 гадоў можа ўпасьці. Сёлета эксперты МВФ чакаюць падзеньне ВУП Беларусі на 4,3%. У 2008 годзе ВУП Беларусі вырас на 10%
5 траўня ўступае ў дзеяньне забарона гандлю півам, уведзеная Берасьцейскім аблвыканкамам. Уладальнікі шапікаў зьбіраюцца спыніць у гэты дзень працу й накіравацца да будынка аблвыканкаму.
У Лідзкім раёне ў некаторых гаспадарках частку заробку людзі атрымліваюць у выглядзе прадуктаў. Мясцовыя крамы церпяць ад гэтага страты.
Магілёўскія гандлёвыя аб’яднаньні “АРМА” і “Восход” прадаюць сямнаццаць сваіх крамаў.
Наступствы сусьветнага крызісу апошнім часам узмацняе эпідэмія сьвінога грыпу. Суседняя Расея наклала абмежаваньні на прадукцыю шэрагу беларускіх прадпрыемстваў гэтай галіны.
Новыя нарматывы вызначаныя пастановай Савета міністраў № 533 ад 25 красавіка.
30 красавіка ў Менску адбылося паседжаньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта, якую ачольвае кіраўнік адміністрацыі Ўладзімер Макей.
Крызісу ў банкаўскай сфэры Беларусі ня будзе – заявіў старшыня Нацбанку Пракаповіч. Экс-банкір Багданкевіч прагназуе дэвальвацыю рубля.
Дзяржаўны мытны камітэт прапануе ў пяць разоў зьнізіць норму бяспошліннага правозу празь дзяржаўную мяжу тавараў асабістага карыстаньня і гэтым падвысіць прыбыткі ў бюджэт.
У Магілёве прыпынілі парадкаваньне рэчышча ракі Дубравенкі. Прычына — адсутнасьць фінансаваньня. Зацьверджаная летась інвэстыцыйная праграма цяпер пераглядаецца. Калі адновяцца й калі завершацца будаўнічыя працы на Дубравенцы, невядома.
На Бярозаўскім шклозаводзе “Нёман” усе інжынэры і тэхнікі працуюць цяпер па скарочаным графіку. З заўтрашняга дня тут пачнецца сэзон адпачынкаў і для рабочых.
Прагноз стаў нашмат больш пэсымістычны: сёлета трэба чакаць рэцэсіі і спаду валавога ўнутранага прадукту на 4,3%.
Ад 27 красавіка фэдэральная служба вэтэрынарнага й фітасанітарнага нагляду Расеі абмежавала пастаўкі жывёлагадоўчай прадукцыі зь сямі прадпрыемстваў Беларусі. Паводле расейскіх вэтэрынараў, беларускія харчы не адпавядаюць стандартам якасьці, прынятым у Расейскай Фэдэрацыі.
У вёсцы Сакалова Слонімскага раёна фэрмэр адмаўляецца ад арэнды возера. Браканьеры раскрадаюць рыбную гаспадарку, а мясцовыя ўлады ня могуць абараніць прыватніка.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Баранавічах цяпер найменшыя сярод прамысловых цэнтраў заробкі. Своеасаблівае адлюстраваньне гэтага — імклівы рост колькасьці безьбілетнікаў у грамадзкім транспарце.
З 29 красавіка па 13 траўня ў Беларусі будзе знаходзіцца місія МВФ па маніторынгу рэалізацыі беларускім урадам антыкрызіснай эканамічнай праграмы.
28 красавіка -- Усясьветны дзень аховы працы. Якая сытуацыя з траўматызмам на вытворчасьці склалася ў Беларусі?
Ад сёньня расейскі бок забараніў увоз прадукцыі жывёлагадоўлі з шасьці беларускіх прадпрыемстваў.
Гэтымі выхаднымі адбыўся зьезд грамадзкага аб’яднаньня “Беларускія пчаляры”, што ўваходзіць у Саюз беларускіх пчаляроў. Апошні аб’ядноўвае да тысячы сяброў. Пратэст дэлегатаў выклікалі апошнія зьмены ў падатковым заканадаўстве, паводле якіх абкладаюцца даходы ад продажу мёду, калі яны складаюць больш за 17 мільёнаў рублёў.
У адсутнасьць попыту на прадукцыю аднолькава церпяць як прамысловыя гіганты, так і невялікія прадпрыемствы, якія жылі перадусім ад індывідуальных замоваў.
Чыноўнікі запэўніваюць: росту цэнаў на імпарт з-за падвышэньня ўвознага мыта ня будзе. Аднак гандляры ўпэўненыя: пры такім раскладзе іх лёс вырашаны.
Міжнародны валютны фонд рэзка пагоршыў прагноз наконт стану эканомікі Беларусі ў 2009 годзе. Згодна з надрукаваным аглядам усясьветнай эканомікі, сёлета Беларусь чакае падзеньне ВУП на 4,3%. Яшчэ пры канцы мінулага году, чатыры месяцы таму МВФ і ўлады Беларусі падпісалі мэмарандум, у якім пагадзіліся з больш аптымістычным прагнозам — у 2009 г. прагназаваўся рост ВУП на 1,4%. Госьць Свабоды – фінансавы аналітык, супрацоўнік кансалтынгавай кампаніі "ФорэксЛайн" Сяргей Чалы.
З 45 мясцовых прадпрыемстваў 20 зьнізілі аб’ёмы вытворчасьці, а 24 прызнаныя стратнымі. "Рабіце высновы. Інакш па паўгодзьдзі рабіць высновы будзем мы”.
Карэктыроўка прагнознага паказьніку інфляцыі не прадугледжаная, паведаміў дырэктар дэпартамэнту цэнавой палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін.
Міністар працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ўладзімер Патупчык заявіў, што ў траўні заробкі бюджэтнікаў ня вырастуць.
Аднаўленьне пачнецца з ЗША. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ “Аб часовым усталяваньні ставак увазнога мыта на імпартаваныя тавары”.
Сёньня ў райцэнтры Шацк, што на Валыншчыне, эколягі Ўкраіны заявілі пратэст супраць распрацоўкі ў Беларусі Хаціслаўскага радовішча крэйды. Навукоўцы суседняй краіны лічаць, што праект пагражае экалёгіі як Беларусі, так і Ўкраіны і Польшчы.
Заяву Лукашэнкі пра тое, што Беларусь першай выйдзе з эканамічнага крызісу і зможа заняць таварныя нішы іншых дзяржаў “Свабодзе” пракамэнтаваў незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў:
Ад крызісу пацярпела рэканструкцыя Гарадзенскага заапарку. Упраўленьне капітальнага будаўніцтва аблвыканкаму завінавацілася будаўнікам больш за 780 мільёнаў рублёў.
У Беларусі значна павялічана ўвазное мыта на шырокі пералік тавараў.
24 красавіка, падчас другога паседжаньня Грамадзка-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта, Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва мае намер давесьці да ведама ўладаў палажэньні распрацаванай бізнэс-супольнасьцю Нацыянальнай плятформы бізнэсу Беларусі на 2009 год. Праграмны дакумэнт прэзэнтуецца пад лёзунгам “Выхад з крызісу – праз разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.
Сусьветны банк гатовы даць Беларусі пазыку на мэты разьвіцьця. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам дырэктар аддзелу Ўкраіны, Беларусі й Малдовы Сусьветнага банку Марцін Райзэр.
На Магілёўшчыне павялічылася колькасьць беспрацоўных. Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што на 3300 вакансіяў прэтэндуе больш за пяць тысяч афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных.
Пункты пракату, якія дзейнічаюць у беларускіх гарадах яшчэ з савецкіх часоў, усьцяж карыстаюцца попытам. Але падчас крызісу ня ўсе кліенты могуць своечасова аплаціць іхнія паслугі.
У Баранавічах пункты прыёму шклатары скарачаюць час працы, асобныя зь іх зачыняюцца ўвогуле. Пэнсіянэры і беспрацоўныя незадаволеныя, бо ў іх адбіраюць магчымасьць дадатковага заробку.
Ніводнага заказу не атрымаў сёлета на выраб жылога дома з драўлянага брусу Гомельскі камбінат будаўнічых канструкцый. З-за крызісу прадпрыемства мусіць скарачаць працоўны тыдзень.
Сустаршыня палітрады АДС Анатоль Лябедзька заявіў, што, паводле ягоных зьвестак, прыкладна 700—800 тысяч жыхароў Беларусі ўжо азнаёміліся з антыкрызіснай плятформай АДС
Невялікія прыватныя прадпрыемствы ў Горадні, якія займаюцца вытворчасьцю мяккай мэблі па індывідуальных заказах, вымушаны спыняць працу — няма замоваў.
75 тон ільнотрасты згарэла на Чавускім ільнозаводзе. Страты ад пажару складаюць трыццаць чатыры мільёны рублёў.
Загрузіць яшчэ