Рост цэнаў у Беларусі на прадукты харчаваньня й прамысловыя вырабы зноў ажывіў памежны беларуска-ўкраінскі гандаль.
Сэсія Магілёўскага аблсавету дэпутатаў зацьвердзіла павелічэньне стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў на 30%
“Цана на газ для Беларусі ў 2008 годзе падвышацца ня будзе”. Пра гэта заявіў сёньня прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі.
У “Газпроме” нічога ня ведаюць пра падвойнае павышэньне коштаў газу для Беларусі цягам сёлетняга году.
Напярэдадні сьвятаў кветкавы бізнэс прыносіць найбольшы прыбытак. Кошты на кветкі падвышаюцца на 15—20%.
Як экспэрты рэагуюць на заяву Аляксандра Лукашэнкі, нібы “Газпром” пагражае ўдвая падвысіць кошты газу для Беларусі цягам сёлетняга году?
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея пагражае падвойным падвышэньнем коштаў на газ для Беларусі. Апытаньне на вуліцах Горадні, да чаго гэта можа прывесьці.
Перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. эфір 8 лютага
Актывісты прадпрымальніцкага руху падсумоўваюць вынікі ўчорашняй акцыі. Многія лічаць, што хваля пратэсту не пайшла на спад.
Урад Расеі ўвёў забарону на экспарт пшаніцы ў краіны, якія ўваходзяць у Мытны зьвяз — гэта значыць у Беларусь і Казахстан.
Cтолькі складае адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў 2007 годзе. Гэта дадзеныя Міністэрства статыстыкі і аналізу.
18 лютага а 12- й гадзіне індывідуальныя прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яны пратэстуюць супраць прэзыдэнцкага ўказу №760.
Аляксандар Лукашэнка наведае выставу прадукцыі, якую выпускае тэлезавод.
Чаму расейскі бок адыходзіць ад сваёй жа формулы вызначэньня кошту газу? Чаго больш у новай цане – палітыкі ці эканомікі?
Сытуацыю вакол паставак расейскага газу на тэрыторыю Ўкраіны сёньня абмяркоўвалі на ўзроўні прэзыдэнтаў.
Сёньня на паседжаньні беларускага ўраду прэм’ер Сяргей Сідорскі і міністар эканомікі Мікалай Зайчанка заявілі пра сваю ўпэўненасьць ва ўтрыманьні тэмпаў інфляцыі ў 2008-м годзе ў межах 8%.
На Баранавіцкім мясакамбінаце прайшоў стыхійны мітынг супраць закрыцьця цэхаў і масавага звальненьня людзей.
Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў 11 лютага паведаміў, што цана на расейскі газ для Беларусі вырасьце з 1 красавіка на 10 працэнтаў.
Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца працэс над былым старшынём канцэрну “Белнафтахім” Аляксандрам Бароўскім. Яго трымаюць пад вартай з траўня мінулага году.
Пад час выступу на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях палітыкі бясьпекі першы віцэ-прэм’ер Расеі Сяргей Іваноў пагадзіўся, што расейскі газ пастаўляецца ў Беларусь таньней, чым для іншых эўрапейскіх краінаў.
Ці адчулі вы на ўласным досьведзе, што ўлады спынілі дзейнасьць часткі індывідуальных прадпрымальнікаў?
Падчас візыту ў Маскву польскага прэм’ер-міністра Дональда Туска абмяркоўваліся варыянты будаўніцтва газаправодаў, якія абмінаюць Беларусь.
Папярэдзіўшы пра магчымае адключэньне газу Ўкраіне, расейскі “Газпром” пакуль не зьбіраецца павялічваць пастаўкі газу ў Эўропу празь Беларусь.
У мястэчку Лунна Мастоўскага раёна дэпутат мясцовага савету ўжо некалькі гадоў дамагаецца выдзяленьня кватэры для шматдзетнай сям’і Чарнышовых.
Прадстаўнік расейскай кампаніі “Газпром” Сяргей Купрыянаў заявіў, што з 11 лютага кампанія можа спыніць пастаўкі расейскага газу ва Ўкраіну.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы ствараюць адмысловыя камісіі для кампэнсацыі студэнтам выдаткаў на праезд. Гэтага запатрабавала Міністэрства адукацыі пасьля адмены льгот.
Магілёўскі гарвыканкам абвясьціў конкурс на права абслугоўваньня рэгулярных гарадзкіх маршрутаў аўтамабілямі індывідуальных перавозьнікаў.
Аддзяленьне інфармацыі і камунікацыйных тэхналёгіяў ведамства Гандлю і разьвіцьця ААН ( UNCTAD) апублікавала справазадчу “Аб інфармацыйнай эканоміцы”.
Генэральная рада Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (УГА) зацьвердзіла пратакол аб прыёме Ўкраіны ў свае шэрагі. Як гэта можа адбіцца на гандлёва-эканамічных дачыненьнях Беларусі і Ўкраіны?
Намесьніка старшыні Аршанскага райвыканкаму Міхаіла Грамыку асудзілі на 8 з паловай гадоў за хабараніцтва і злоўжываньне уладай ды службовымі паўнамоцтвамі.
На паседжаньні калегіі Міністэрства падаткаў і збораў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што неабходна навесьці парадак у сфэры сплаты падаткаў тымі, хто рэалізуе тавары праз інтэрнэт-крамы.
Сёньня частка індывідуальных прадпрымальнікаў распачынае страйк супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760.Заклікі да гэтай акцыі пратэсту прагучалі падчас мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску.
Ад сёньняшняга дня спэцыяльны мытны падатак на нафту, якую ўвозяць у Беларусь з Расеі, павялічыўся з 92 да 111 даляраў за тону.
Аляксандар Лукашэнка ставіць задачу дасягнуць да 2015 году сярэдняга заробку ў памеры 1000 эўра на месяц.
Першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка заявіў, што да 2012 году Беларусь хоча здабываць у Вэнэсуэле 7 мільёнаў тон нафты на год.
Выдавецкі холдынг “АСТ Масква” мае намер цягам дзесяці гадоў інвэставаць у рэканструкцыю менскага паліграфічнага камбінату імя Якуба Коласа 14 мільёнаў эўра.
ІКЕА, адна з найвялікшых кампаніяў па продажы мэблі і хатніх тавараў са штаб-кватэрай ў паўднёванідэрляндзкім Лейдэне вывучае магчымасьць працы розьнічнай сеткі на рынку Беларусі.
Міністэрства юстыцыі Беларусі рыхтуе зыскі да ўладаў Польшчы. Яны зьвязаныя са стратамі, якія панёс беларускі бок з-за страйку польскіх мытнікаў.
Ваганьні курсу нацыянальнай валюты на працягу 2008 году не перавысяць гэтую мяжу, а дакладней, будзе знаходзіцца ў калідоры 2100-2200 рублёў даляраў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.
Сёньня ля Брэста ў пунктах пропуску “Варшаўскі мост”, “Казловічы” і Дамачава сытуацыя яшчэ больш ускладнілася.
Ці маеце вы магчымасьць адкладаць грошы? А калі адкладаеце, то як зьбіраецеся іх выкарыстаць? На гэтыя пытаньні адказвалі жыхары Горадні.
На плошчы перад гарвыканкамам прадпрымальнікі з Полацку ды Наваполацку падпісалі зварот, які перадалі ўладам абодвух гарадоў.
У нядзелю з турмы на Акрэсьціна на волю выйшаў сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.
Кіраўнік беларускай дзяржавы, які сёньня знаходзіцца ў Жодзіна, заявіў: “У гэты год я ўступіў з перакананьнем, што ў нас дырэктары – лайдакі.”.
Менавіта столькі склала адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі ў 2007 годзе. Гэтую лічбу назваў сёньня ў Маскве прэм’ер-міністар С. Сідорскі
Сёньня камісія Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях грашова-крэдытнай палітыкі і банкаўскай дзейнасьці разгледзела законапраект аб кампэнсацыі грашовых укладаў у банках.
Ва Ўкраіне ўлады паабяцалі вярнуць страчаныя ўклады насельніцтва. Ці магчыма гэта ў Беларусі? Вось што пра гэта думаюць гарадзенцы.
Сёньня беларуская афіцыйная дэлегацыя выпраўляецца ў Маскву, дзе возьме ўдзел у 20-м паседжаньні кіраўнікоў урадаў краінаў Міждзяржаўнага Савету Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (ЭўрАзЭС).
Частка гандлёвых пунктаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах у Менску сёньня не працавала. Прадпрымальнікі чакаюць зьменаў заканадаўства і гатовыя далей змагацца за свае правы.
Загрузіць яшчэ