Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці даедзе нафта з Вэнэсуэлы да Беларусі?


Першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка заявіў, што да 2012 году Беларусь хоча здабываць у Вэнэсуэле 7 мільёнаў тон нафты на год. А ўжо сёлета плянуецца атрымаць першыя два мільёны тон.


Былы кіраўнік беларускага ўраду Міхаіл Чыгір адзначае:

"Купіць альбо здабыць нафту – гэта не цяжкая справа. Зусім іншая – давезьці яе ў Беларусь. У свой час мы сутыкнуліся з гэтай праблемай на прыкладзе іранскай нафты. Тады (гэта было ў 1995 годзе) Іран прапанаваў нам набыць даволі значную колькасьць чорнага золата па адносна невысокіх коштах. Але калі мы падлічылі кошт транспартаваньне яго ў Беларусь, дык вымушаны былі адмовіцца ад праекту. Прычына – такая нафта рабілася надзвычай дарагой".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG