Дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам мае высьветліць, як у Віцебску рэалізуюць урадавыя рэкамэндацыі, распрацаваныя летась на адмысловай нарадзе пра пэрспэктывы разьвіцьця галіны тэлевізійнае вытворчасьці.
Апрача трыццаці мадэляў тэлевізараў, на прадпрыемстве “Віцязь” робяць DVD-прайгравальнікі, пыласмокі, мэдычнае абсталяваньне, супрацьпажарную тэхніку, мэблю і будматэрыялы.
Якраз вытворчасьць будматэрыялаў і будуць сёньня паказваць А.Лукашэнку на заводзе. Таксама адміністрацыя прадпрыемства павінна даць справаздачу пра ўкараненьне энэргазьберагальных тэхналёгіяў.
На віцебскім прадпрыемстве “Віцязь” працуюць каля 5 тысяч чалавек, але ўбачыць Аляксандра Лукашэнку змогуць толькі тыя, хто працуе ў адмыслова падрыхтаваных да візыту цэхах і службах. Тым ня менш? міліцыянты са службовымі сабакамі ад самага ранку правяралі ўсю тэрыторыю прадпрыемства, якое займае больш за 185 гэктараў.